ГалоўнаяПаслугiВіртуальныя сервісыВіртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацыйАнлайн-навучаннеСусветная палітыка: вывучаем анлайн

Сусветная палітыка: вывучаем анлайн

На гэтай старонцы прапануецца агляд масавых адкрытых анлайн-курсаў (MOOCs) для тых, хто цікавіцца міжнароднымі адносінамі, сусветнай палітыкай, дзейнасцю міжнародных арганізацый.

Што такое масавыя адкрытыя анлайн-курсы, можна прачытаць тут.

Бежанцы ў ХХІ стагоддзі

Курс дае ўяўленне пра феномен бежанцаў як пра асаблівасць XXI стагоддзя, якая з’яўляецца адной з самых складаных і значных і якую (магчыма) разумеюць няправільна.

Працягласць: 6 тыдняў, па 4–6 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Лонданскі ўніверсітэт; Coursera.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Уводзіны. Свет бежанцаў (разуменне маштабу феномена бежанцаў).
2. Хто такі бежанец?
3. Глабальная “сістэма” абароны бежанцаў.
4. Вырашэнне “праблемы бежанцаў”.
5. Бежанцы як мігранты.
6. Гэта толькі верхавіна айсберга “вымушанай міграцыі” (параўнанне феноменаў бежанцаў і “ўнутрана перамешчаных асоб”).

Геапалітыка Еўропы

Аналізуюцца асноўныя фактары напружанасці і праблемы ўнутры Еўрапейскага саюза, а таксама яго ўзаемадзеянне з астатнім светам.

Працягласць: 7 тыдняў, па 2–3 гадзіны на тыдзень.
Мова: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Інстытут палітычных даследаванняў у Парыжы; Coursera.

Праграма курса:
1. Еўропа са зменлівай геаметрыяй: хто і што вызначае і ўстанаўлівае межы ЕС?
2. Еўрапейская інтэграцыя, першы палітычны і тэрытарыяльны праект.
3. Асноўныя знешнія выклікі, што стаяць перад еўрапейцамі да 2050 года: як свет уплывае на ЕС?
4. Еўропа ў сусветнай прасторы: паміж магутнасцю, уплывам і маргіналізацыяй.
5. Усход – захад vs поўнач – поўдзень: новыя раздзяляльныя лініі ў Еўропе?
6. Еўропа вачыма свету: успрыманне і чаканні ў адносінах да Еўрапейскага саюза ў буйных рэгіёнах глабальнай прасторы і ў краінах, якія развіваюцца.
7. Ісці далей: 2016 год: крызіс Еўрапейскага саюза становіцца ўсё больш вострым.

Глабалізацыя: мінулае і будучыня

Удзельнікі курса разгледзяць, ці з'яўляецца глабалізацыя новай з'явай або гэта цыклічны патэрн у гісторыі чалавецтва.

Працягласць: 4 тыдні, па 2–4 гадзіны на тыдзень.
Мова: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Акадэмія МУР; edX.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Хвалі глабалізацыі ў гісторыі.
2. Глабалізацыя, абумоўленая асваеннем акіянаў: 1500–1800 гг.
3. Англа-амерыканскі свет: 1800–2000 гг.
4. Новая глабалізацыя.

Глабальная дыпламатыя: Арганізацыя Аб’яднаных Нацый у свеце

Курс знаёміць з гісторыяй стварэння, структурай і дзейнасцю Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Працягласць: 7 тыдняў.
Мова: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Школа ўсходніх і афрыканскіх даследаванняў Лонданскага ўніверсітэта; Coursera.

Праграма курса:
1. Уводзіны.
2. Што ўяўляе сабой ААН сёння?
3. Як і чаму была створана ААН?
4. Улада ў міжнароднай палітыцы: як працуе Савет Бяспекі ААН?
5. Якое месца ў сістэме міжнародных адносін займаюць правы чалавека?
6. Надзвычайная дапамога: як ААН дзейнічае ў сітуацыі крызісаў?
7. Якая будучыня ў ААН?

Глабальная дыпламатыя: дыпламатыя ў сучасным свеце

Курс садзейнічае лепшаму разуменню дыпламатыі, яе практыкі, прынцыпаў і вопыту прымянення.

Працягласць: 5 тыдняў, па 1–2 гадзіны на тыдзень.
Мова: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Лонданскі ўніверсітэт; Coursera.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Што такое дыпламатыя?
2. Поспехі і няўдачы ў дыпламатыі.
3. Якасці “добрага” дыпламата.
4. Дыпламатыя ў дзеянні.
5. Развагі аб дыпламатыі.

Дыпламатыя ў галіне глабальнай аховы здароўя

Курс знаёміць з канцэпцыяй дыпламатыі глабальнай аховы здароўя і даследуе ўплыў дыпламатычных, фінансавых і геапалітычных фактараў на прыняцце рашэнняў ў галіне глабальнай аховы здароўя.

Працягласць: 7 тыдняў, па 2–4 гадзіны на тыдзень.
Мова: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Універсітэт штата Нью-Йорк; Coursera.

Праграма курса:
1. Хто прымае ўдзел у дыпламатыі глабальнай аховы здароўя?
2. Хто вызначае палітыку ў галіне глабальнай аховы здароўя?
3. Як глабальная ахова здароўя фінансуецца?
4. Глабальныя інстытуты фінансавання аховы здароўя.
5. Што такое кіраванне глабальнай аховай здароўя і як яно ажыццяўляецца?
6. Глабальная бяспека ў сферы аховы здароўя.
7. Выніковае заданне.

Еўрапейскі саюз: крызіс і аднаўленне

Курс дапамагае лепш зразумець нядаўнюю гісторыю Еўрапейскага саюза і яго перспектывы на будучыню.

Працягласць: 4 тыдні, па 4 гадзіны на тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Гарадскі ўніверсітэт Дубліна; FutureLearn.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Брэксіт.
2. Крызіс еўра.
3. Крызіс верхавенства права і міграцыя.
4. Covid-19 і будучыня Еўропы.

Змяненне сусветнага парадку

Разглядаюцца пытанні міжнародных адносін, міра і бяспекі. Абмяркоўваюцца праблемы вырашэння канфліктаў і роля міжнародных і рэгіянальных арганізацый у пераменлівым свеце.

Працягласць: 7 тыдняў, па 4–7 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Лейдэнскі ўніверсітэт; Coursera.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Тэорыі міжнародных адносін.
2. Змяненне сусветнага парадку: узыходзячыя дзяржавы і міжнародныя інстытуты.
3. Канфлікт, вырашэнне канфліктаў і бяспека.
4. Рэгіянальныя арганізацыі ў глабальнай палітыцы.
5. НАТА ў пераменлівым свеце.
6. Рэфармаванне Савета Бяспекі ААН: стратэгіі і прапановы.
7. Выкананне групавога задання (прапановы па рэформе Савета Бяспекі ААН).

Кіраванне міжнароднымі арганізацыямі

Курс з'яўляецца аглядам задач кіравання, з якімі сутыкаюцца міжнародныя арганізацыі. Удзельнікі разгледзяць асноўныя тэарэтычныя аспекты і практычныя інструменты, неабходныя для таго, каб дабіцца поспеху ў гэтым ракурсе.

Працягласць: 5 тыдняў, па 2–3 гадзіны на тыдзень.
Мова: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Універсітэт Жэневы; Coursera.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Міжнародныя арганізацыі: уводзіны.
2. Міжнародныя арганізацыі ў зменлівым свеце.
4. Лідарства ў сістэме Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
5. Дзяржаўна-прыватнае партнёрства.
6. Маркетынг і фандрайзінг.

Міжнародная міграцыя: глабальная праблема

Мэта курса – палепшыць веды пра асноўныя праблемы і сучасныя тэндэнцыі міжнароднай міграцыі.

Працягласць: 9 тыдняў, па 2 гадзіны на тыдзень.
Мова: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Інстытут палітычных даследаванняў у Парыжы; Coursera.

Праграма курса:
1. Глабалізацыя міграцыі.
2. Бежанцы і асобы, перамешчаныя па экалагічных прычынах.
3. Еўропа.
4. Францыя і міжнародныя міграцыйныя патокі.
5. Грамадзянства і міграцыя.
6. Граніцы.
7. Права на мабільнасць і глабальнае кіраванне.
8. Бібліяграфія.
9. Карты.

Міжнародныя арганізацыі (курс для перакладчыкаў)

Мэта курса – дапамагчы вуснаму ці пісьмоваму перакладчыку-пачаткоўцу атрымаць базавыя веды аб гісторыі, структуры і функцыях міжнародных арганізацый.

Працягласць: 6 тыдняў, па 2–3 гадзіны на тыдзень.
Мовы: англійская, французская.
Арганізатар: Універсітэт Жэневы; Coursera.

Праграма курса:
1. Жэнева Міжнародная.
2. Гісторыя, эвалюцыя і тэндэнцыі.
3. Структура міжнародных арганізацый.
4. Кампетэнцыя і функцыі міжнародных арганізацый.
5. Мнагамоўе ў міжнародных арганізацыях.
6. Заключэнне.

Міжнародныя кіберканфлікты

Удзельнікі курса даведаюцца, што такое кіберпагрозы і кіберканфлікты і чаму яны адбываюцца, а таксама разгледзяць, якія захады для барацьбы з кіберпагрозамі і павышэння кібербяспекі робіць міжнародная супольнасць.

Працягласць: 5 тыдняў, па 2 гадзіны на тыдзень.
Мова: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Дзяржаўны ўніверсітэт штата Нью-Ёрк; Coursera.

Праграма курса:
1. Уводзіны ў кіберзлачыннасць.
2. Кіраванне Інтэрнэтам.
3. Кібервойны і міжнародныя канфлікты.
4. Кібервойны і міжнароднае права.
5. Давер паміж асобамі і паміж народамі.

Палітыка ЕС і яе рэалізацыя: як зрабіць так, каб Еўропа запрацавала

Удзельнікі курса даведаюцца, як фарміруецца палітыка Еўрапейскага саюза, як яна рэалізуецца ў дзяржавах-членах, а таксама абмяркуюць праблемы еўрапейскай многаўзроўневай структуры кіравання.

Працягласць: 5 тыдняў, па 2–3 гадзіны на тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Лейдэнскі ўніверсітэт; Coursera.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Разуменне палітыкі і еўрапейскага палітычнага працэсу.
2. Прыняцце рашэнняў у ЕС.
3. Транспазіцыя.
4. Рэалізацыя.
5. Перагляд прынцыпаў фарміравання палітыкі ЕС.

Праблемы бяспекі і засцярогі ў глабалізаваным свеце

Разглядаюцца пытанні бяспекі ва ўмовах свету, які становіцца ўсё больш складаным.

Працягласць: 6 тыдняў, па 3–5 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Лейдэнскі ўніверсітэт; Coursera.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Глабальныя выклікі і “заганныя” (складаныя і невырашальныя) праблемы.
2. Засцярога і бяспека.
3. Перспектывы і ўзроўні.
4. Разгляд канкрэтных сітуацый.
5. Бяспека і засцярога на практыцы.
6. Прымяненне падыходу “даследаваць, зразумець, дзейнічаць” пры аналізе канкрэтнай сітуацыі.

Разуменне Еўропы: навошта гэта патрэбна і якую выгаду можа прынесці асабіста вам

Курс знаёміць з тым, як функцыянуе і якія магчымасці прапануе Еўрапейскі саюз.

Працягласць: 6 тыдняў, па 2–4 гадзіны на тыдзень.
Мова: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Вышэйшая школа камерцыі (HEC) у Парыжы; Coursera.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Навошта патрэбны Еўрапейскі саюз?
2. Еўрапейскі саюз – гэта хто?
3. Што можа Еўрапейскі саюз?
4. Як працуе Еўрапейскі саюз?
5. Што можа Еўрапейскі саюз зрабіць для вас?
6. Што вы можаце зрабіць для Еўропы?

Сусветная палітыка

Удзельнікі курса разгледзяць сучасны сусветны парадак і яго будучыню.

Працягласць: 6 тыдняў, па 4–6 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Неапалітанскі ўніверсітэт імя Фрыдрыха II; edX.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Глабалізацыя ведаў.
2. Пабудова сусветнага парадку.
3. Сучасны міжнародны парадак.
4. Ад супольніцтва дзяржаў да супольніцтва народаў.
5. Падтрыманне парадку: ваенная гегемонія.
6. Узнікненне беспарадку.
7. Глабальныя даброты, глабальная шкода.
8. Адаптыўныя арганізацыі.
9. Дзіўны новы свет.
10. На шляху да сусветнага ўрада?

Сучасныя праблемы сусветнай палітыкі

Курс даследуе ўсталяваны пасля Другой сусветнай вайны сусветны парадак, яго разбурэнне і наступную трансфармацыю.

Працягласць: 7 тыдняў, па 4–6 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Неапалітанскі ўніверсітэт імя Фрыдрыха II; edX.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Рухальныя сілы міжнароднай палітыкі.
2. Сусветны парадак пасля Другой сусветнай вайны.
3. Змяненне сусветнага парадку пасля Другой сусветнай вайны: трансфармацыя Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
4. Змяненне сусветнага парадку пасля Другой сусветнай вайны: распад Савецкага Саюза
5. Змяненне сусветнага парадку пасля Другой сусветнай вайны: распад Югаславіі.
6. Нядоўгая амерыканская перавага: першая вайна ў Персідскім заліве, амерыканская акупацыя Ірака.
7. Аднаўленне балансу: уздым Кітая і вяртанне Расіі (Грузія, Украіна, Сірыя).
8. Праблема гуманітарных катастроф: заходнія інтэрвенцыі (Боснія, Косава).
9. Праблема гуманітарных катастроф: заходнія інтэрвенцыі (Руанда, Самалі).
10. Праблема тэрарызму і вайна з тэрорам.
11. Няўдачныя імкненні да палітычных змен: “арабская вясна” і яе наступствы.
12. Мнагалетнія праблемы і “замарожаныя” канфлікты.

Тэрарызм і барацьба з тэрарызмам: параўнанне тэорыі і практыкі

Курс уяўляе сабой уводзіны ў даследаванні ў галіне барацьбы з тэрарызмам.

Працягласць: 6 тыдняў, па 4–6 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Лейдэнскі ўніверсітэт; Coursera.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Сутнасць тэрарызму.
2. Даследаванне тэрарызму і контртэрарызму.
3. Пяць меркаванняў пра тэрарызм.
4. Пяць меркаванняў пра контртэрарызм.
5. Барацьба з тэрарызмам і будучыня.
6. У цэнтры ўвагі сёння: замежныя баевікі.

Устойлівае развіццё ў ХХІ стагоддзі з Пан Гі Мунам

Курс знаёміць з асноўнымі кампанентамі апошняга плана дзеянняў у галіне ўстойлівага развіцця, які міжнародная супольнасць вырашыла рэалізаваць да 2030 года. Выкладчык – восьмы Генеральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Пан Гі Мун.

Працягласць: 7 тыдняў, па 2–4 гадзіны на тыдзень.
Мова: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Універсітэт Ёнсэ; Coursera.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
2. Людзі.
3. Планета.
4. Росквіт.
5. Мір і партнёрства.
6. Моладзь і дасягненне Мэт устойлівага развіцця (МУР).
7. Выніковае заданне.

Чаму людзі мігрыруюць? Частка 1: факты

Курс знаёміць са становішчам бежанцаў, асоб, якія шукаюць прытулку, і нерэгулярных мігрантаў у свеце, а таксама з тэрміналогіяй, што выкарыстоўваецца ў гэтай сферы.

Працягласць: курс са свабодным графікам.
Мова: англійская.
Арганізатар: Еўрапейскі ўніверсітэцкі інстытут; Iversity.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Уводзіны. Нерэгулярная міграцыя і прытулак.
2. Еўропа і Блізкі Усход.
3. Паўночная і Паўднёвая Амерыка.
4. Азія і Акіянія.

Чаму людзі мігрыруюць? Частка 2: тэорыі

Курс разглядае міграцыю як пастаянную з’яву ў гісторыі чалавецтва і знаёміць з асноўнымі тэорыямі, якія тлумачаць яе прычыны.

Працягласць: курс са свабодным графікам.
Мова: англійская.
Арганізатар: Еўрапейскі ўніверсітэцкі інстытут; Iversity.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Міграцыя як глабальная з’ява.
2. Чаму пачынаецца міграцыя?
3. Чаму міграцыя працягваецца?
4. Прыклады.

Бібліятэкарам