Аддзел даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання
Аддзел забяспечвае даведачна-бібліяграфічнае і інфармацыйнае абслугоўванне карыстальнікаў і юрыдычных асоб як у будынку бібліятэкі, так і ў аддаленым рэжыме, выкарыстоўваючы магчымасці сучасных інфармацыйных тэхналогій.
Напрамкі работы:
- прадстаўленне доступу да электронных рэсурсаў, якія ствараюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, поўнага рэпертуару набытых баз даных вядучых сусветных вытворцаў, навуковых рэсурсаў сеткі Інтэрнэт, кансультаванне карыстальнікаў пры пошуку інфармацыі ў гэтых рэсурсах;
- кваліфікаваная дапамога пры выкарыстанні даведачна-бібліяграфічнага апарату бібліятэкі;
- прадстаўленне дакументаў з падсобнага фонду, аб’ёмам больш за 70 000 універсальных даведачных, энцыклапедычных, бібліяграфічных і інфармацыйных выданняў;
- віртуальнае абслугоўванне аддаленых карыстальнікаў праз даведачныя службы “Спытай бібліятэкара” і КАРУНБ на партале бібліятэкі;
- стварэнне і падтрымка картатэк беларусазнаўчай тэматыкі;
- складанне спісаў літаратуры па тэме;
- рэдагаванне бібліяграфічных спісаў да навуковых работ;
- удакладненне бібліяграфічных звестак пра выданні, выкананне фактаграфічных даведак, маніторынг СМІ і інш.;
- навучанне карыстальнікаў асновам інфармацыйнай культуры: індывідуальнае і групавое кансультаванне па даведачна-пошукавым апараце бібліятэкі, пошуку ў электронных інфармацыйных рэсурсах, выкарыстанні віртуальных сэрвісаў бібліятэкі, складанні бібліяграфічнага апісання дакументаў;
- абслугоўванне слабавідушчых карыстальнікаў з дапамогай электроннай лупы;
- даведачна-бібліяграфічнае і інфармацыйнае абслугоўванне юрыдычных асоб на дагаворнай аснове; бібліяграфічная дапрацоўка заявак, атрыманых па міжбібліятэчным абанеменце, праз Службу электроннай дастаўкі дакументаў, з чытальных залаў бібліятэкі і інш.;
- навукова-даследчая і метадычная работа па профілі дзейнасці аддзела.
Структура і штат
Заг. аддзела: Талкачова Анастасія Юр’еўна
Тэл.: (8 017) 293 27 39 (унутр. 77 39)
E-mail: osio@nlb.by
Пам. 259
Спецыялісты аддзела:
Тэл.: (8 017) 293 27 41 (унутр. 77 41)
Сектар інфармацыйна-бібліяграфічнага абслугоўвання
Заг. сектара:
Тэл.: (8 017) 293 27 40 (унутр. 77 40)
E-mail: sio@nlb.by
Залы аддзела:
Зала каталогаў і картатэк
Атрыум, 2-гі паверх
Тэл.: (8 017) 293 28 56 (унутр. 78 56)
Зала даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання
Пам. 257
Тэл.: (8 017) 293 27 38 (унутр. 77 38)
Публікацыі супрацоўнікаў аддзела
Удзел у канферэнцыях, семінарах, круглых сталах