ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіФарміраванне інфармацыйных рэсурсаўАддзел камплектавання фондаў

Аддзел камплектавання фондаў

Аддзел утвораны ў 1922 г. На сённяшні дзень супрацоўнікі аддзела займаюцца цэнтралізаваным камплектаваннем сістэмы фондаў і калекцый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўсімі відамі айчынных і замежных выданняў. Аб’ём штогадовых паступленняў дакументаў складае каля 230 тыс. экзэмпляраў на 57 мовах свету.

Дзейнасць

Дзейнасць спецыялістаў аддзела накіравана на фармаванне сістэмы фондаў і калекцый, у якіх адлюстроўваецца ўвесь універсум ведаў чалавецтва, што забяспечваюць рэалізацыю канстытуцыйнага права грамадзян краіны на свабодны доступ да айчынных і сусветных інфармацыйных рэсурсаў.

Асноўныя задачы аддзела:

  • камплектаванне максімальна поўнай калекцыі нацыянальных дакументаў і беларусікі на ўсіх відах носьбітаў інфармацыі;
  • фарміраванне грамадска значнага універсальнага фонду дакументаў краін СНД, а таксама далёкага замежжа з улікам іх інфармацыйнай, навуковай, гістарычнай і мастацкай каштоўнасці;
  • развіццё рэзервовага фонду бібліятэкі, прызначанага для папаўнення па меры неабходнасці наяўных фондаў;
  • арганізацыя абменных фондаў бібліятэкі, іх рацыянальнае выкарыстанне пры ажыццяўленні міжнароднага дакументаабмену, а таксама ўнутрырэспубліканскага абмену і пераразмеркавання дублетных і няпрофільных выданняў;
  • улік выданняў паступленняў і выданняў, выключаных з бібліятэчных фондаў дакументаў, вядзенне статыстыкі руху фондаў.

У сваёй практычнай дзейнасці спецыялісты аддзела кіруюцца наступнымі прынцыпамі фарміравання інфармацыйных рэсурсаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі:

  • сістэматычнасць і планавасць развіцця бібліятэчных калекцый і фондаў;
  • навуковы адбор пры забеспячэнні універсальнасці тэматыкі дакументаў камплектавання, іх шырокага храналагічнага і моўнага дыяпазону;
  • пастаянная кааперацыя і каардынацыя з вядучымі бібліятэкамі краіны.

Структура і штат

Загадчык аддзела: Варанецкая Аксана Іванаўна
Тэл: (8 017) 293 25 20 (унутр. 75 20)
E-mail: fond@nlb.by
Пам. 139

1. Сектар прыёму дакументаў і кантролю за абавязковым экзэмплярам
Заг. сектара: Мацкевіч Алена Паўлаўна
Тэл.: (8 017) 293 29 50 (унутр. 79 50)
Пам. 043
E-mail: malenabel@nlb.by

2. Сектар рэгістрацыі і ўліку дакументаў
Заг. сектара: Абабурка Таццяна Назараўна
Тэл.: (8 017) 293 25 18 (унутр. 75 18)
Пам. 133
E-mail: ababurko@nlb.by

3. Сектар бягучага камплектавання нацыянальнымі дакументамі і дакументамі краін СНД
Заг. сектара: Ганчарэнка Іна Васільеўна
Тэл.: (8 017) 293 25 23 (унутр. 75 23)
E-mail: goncharenko@nlb.by
Пам. 138

4. Сектар рэтраспектыўнага камплектавання і арганізацыі рэзервовага фонду
Заг. сектара: Марэмуха Наталля Мікалаеўна
Тэл.: (8 017) 293 25 59 (унутр. 75 59)
Пам. 155

5. Сектар дакументаабмену і пераразмеркавання дакументаў
Заг. сектара: Жукоўская Марыяна Вітальеўна
Тэл.: (8 017) 293 25 83 (унутр. 75 83)
E-mail: jukouskaya@nlb.by;
Пам. 156

Спецыялісты сектара
Тэл.: (8 017) 293 25 19 (унутр. 75 19)
E-mail: mko@nlb.by; angub@nlb.by
Пам.117

Публікацыі і выступленні супрацоўнікаў аддзела

Удзел у канферэнцыях, семінарах, круглых сталах

Бібліятэкарам