ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіФарміраванне інфармацыйных рэсурсаўАддзел кнігазахоўвання

Аддзел кнігазахоўвання

Гісторыя аддзела непарыўна звязана з гісторыяй Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Пачатак фарміравання фонду адносіцца да 1922 г. 14 мая 1926 г. пастановай СНК БССР дзяржаўная бібліятэка атрымала статус Цэнтральнага дзяржаўнага кнігасховішча. 26 мая 1928 г. пастановай ЦВК і СНК СССР бібліятэка была ўключана ў спіс найважнейшых дзяржаўных кнігасховішчаў, якія атрымліваюць адзін абавязковы экзэмпляр твораў друку. У гады Вялікай Айчыннай вайны з 2 млн выданняў уцалела 320 тыс. Да 1948 г. склад фонду дасягнуў даваеннага ўзроўню. Тады ў аддзеле працавалі 6 супрацоўнікаў, кнігавыдача складала 70 тыс. экз. на год.

На сённяшні дзень агульны аб’ём фонду аддзела кнігазахоўвання складае больш за 5,5 млн адзінак захоўвання і ўключае кніжныя часткі фонду нацыянальных дакументаў, фонду дакументаў Расійскай Федэрацыі і іншых краін СНД, фонду замежных дакументаў, а таксама фонд групавой апрацоўкі (расійскі і нацыянальны), фонд картаграфічных дакументаў, фонд дысертацый і аўтарэфератаў дысертацый, мікраформы. Па сваім складзе фонд аддзела ўніверсальны. Штогадовыя паступленні дакументаў у фонды аддзела складаюць каля 45 тыс. экз.

Выдача дакументаў з фондаў аддзела па запытах карыстальнікаў бібліятэкі складае парадку 250 тыс. экз. на год. Фонд аддзела кнігазахоўвання прызначаны для выкарыстання ва ўсіх чытальных залах бібліятэкі, а таксама для выдачы па міжбібліятэчным і індывідуальным абанементах.

Фонды аддзела кнігазахоўвання размяшчаюцца на 10, 11, 12 і 15-м паверхах вышыннага фондасховішча бібліятэкі. Расстаноўка фондаў у аддзеле арганізавана па інвентарна-фарматным прынцыпе.

Фонды аддзела кнігазахоўвання

Дзейнасць

Дзейнасць спецыялістаў аддзела накіравана на забеспячэнне пастаяннага захоўвання і выкарыстання ў бібліятэчным і інфармацыйным абслугоўванні карыстальнікаў дакументаў, што камплектуе бібліятэка.

Асноўныя функцыі аддзела:

  • навукова абгрунтаваная арганізацыя фонду і забеспячэнне яго захаванасці;
  • прыём дакументаў, якія паступаюць у фонд, іх рацыянальнае размяшчэнне і захоўванне;
  • вядзенне планамернай работы па забеспячэнні цэласнасці фонду ў працэсе яго захоўвання і выкарыстання;
  • забеспячэнне паўнаты і аператыўнасці задавальнення інфармацыйных запытаў карыстальнікаў бібліятэкі;
  • укараненне аўтаматызаваных тэхналогій у вытворчыя працэсы;
  • арганізацыйна-кіраўніцкая і навукова-метадычная праца па профілі аддзела.

Структура і штат

Заг. аддзела: Маргачова Наталля Аляксандраўна
Тэл.: (8 017) 368 97 21 (унутр. 76 28)
E-mail: morgacheva@nlb.by
Пам. 1009

1. Сектар арганізацыі кніжных фондаў
Заг. сектара: Няхайчык Наталля Раманаўна
Тэл.: (8 017) 293 26 44 (унутр. 76 44)

2. Сектар захоўвання кніжных фондаў
Заг. сектара: Леўчанка Эліна Эдуардаўна
Тэл.: (8 017) 293 26 36 (унутр. 76 36)

3. Сектар захоўвання кніг актыўнага выкарыстання
Заг. сектара: Юч Вераніка Міхайлаўна
Тэл.: (8 017) 293 26 68 (унутр. 76 68)

4. Сектар захоўвання нацыянальных дакументаў
Заг. сектара: Андрэева Наталля Рыгораўна
Тэл.: (8 017) 293 26 68 (унутр. 76 68)

5. Сектар захоўвання замежных дакументаў
Заг. сектара: Маслянкова Ірына Лявонцьеўна
Тэл.: (8 017) 293 26 29 (унутр. 76 29)

Публікацыі і выступленні супрацоўнікаў аддзела


Бібліятэкарам