ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіФарміраванне інфармацыйных рэсурсаўАддзел вядзення нацыянальнай базы даных аўтарытэтных запісаўНацыянальная база даных аўтарытэтных запісаў

Нацыянальная база даных аўтарытэтных запісаў

Нацыянальная база даных аўтарытэтных запісаў з’яўляецца адным з найважнейших кампанентаў інфармацыйнага і лінгвістычнага забеспячэння электроннага каталога. Аўтарытэтныя / нарматыўныя файлы з’яўляюцца пошукавымі элементамі да бібліяграфічных запісаў дакументаў, якія ўваходзяць у склад электронных каталогаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і бібліятэк – удзельніц сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі.

Аўтарытэтныя / нарматыўныя запісы – гэта пошукавыя элементы бібліяграфічных запісаў (імёны аўтараў і персаналій, найменні арганізацый, родавыя імёны, тэматычныя тэрміны, геаграфічныя назвы, гандлёвыя найменні, уніфікаваныя загалоўкі і г. д.), прадстаўленыя па пэўных правілах. Аўтарытэтныя запісы адназначна ідэнтыфікуюць аб’екты і паняцці, што дазваляе з аднаго боку улічыць пры пошуку інфармацыі ўсе варыянты найменняў, а з другога – размежаваць аднолькава названыя. БД змяшчае інфармацыю аб прынятых (устаноўленых) загалоўках, розных варыянтных формах (альтэрнатыўных і памылковых, папярэдніх і цяпер існуючых, абсалютных і ўмоўных сінонімах, сапраўдных і духоўных імёнах, абрэвіятурах, псеўданімах і іншых формах найменняў). Акрамя таго, аўтарытэтныя запісы змяшчаюць фактаграфічную і іншую інфармацыю па вялікім спектры як нацыянальных, так і замежных аб’ектаў.

Нацыянальная база даных аўтарытэтных запісаў вядзецца на дзвюх дзяржаўных мовах: беларускай і рускай. Для замежных найменняў прыводзіцца таксама варыянт у нацыянальнай моўнай традыцыі. Прынцып двухмоўя заўсёды прымяняецца ў аўтарытэтных файлах, якія адлюстроўваюць тэматычны прадмет, жанр, від, фізічныя характарыстыкі дакументаў, а таксама геаграфічную назву, гандлёвую марку (гандлёвы знак), месца выдання. Для ўсіх астатніх тыпаў аб’ектаў ствараюцца запісы з улікам мовы дакумента і, пры неабходнасці, прывядзеннем варыянтных форм на іншых мовах.

Па форме прадстаўлення неабходнай інфармацыі, запісы фарміруюцца як поўныя, так і частковыя.

Аўтарытэтныя запісы на нацыянальныя аб’екты змяшчаюць максімальны набор даведачных звестак гістарычага, геаграфічнага, палітычнага характару, у той час як на замежныя найменні дадатковая інфармацыя можа адсутнічаць. Карыстальнік мае магчымасць весці інфармацыйны пошук на нацыянальныя аб’екты на кожнай з дзяржаўных моў – беларускай або рускай.
Кансультанты:
Гаўрылава Святлана Леанідаўна
Бушыла Ларыса Леанідаўна
Крышаловіч Таццяна Геннадзьеўна
Міснік Тамара Яўгенаўна
Тэлефоны для даведак:
(8 017) 293 28 71
(8 017) 293 28 67
(8 017) 293 28 69
E-mail:
gavrilova@nlb.by
bushilo@nlb.by

Бібліятэкарам