ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіФарміраванне інфармацыйных рэсурсаўІнфармацыйны цэнтрАддзел бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій

Аддзел бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій

Аддзел бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій (АБІТ) з’яўляецца структурным падраздзяленнем, якое адыгрывае адну з ключавых роляў у арганізацыі і развіцці тэхналагічнай прасторы бібліятэкі.

Дзейнасць

Сярод прыярытэтных напрамкаў дзейнасці аддзела – тэхналагічнае суправаджэнне бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці; развіццё міжведамасных і міжрэгіянальных сувязяў бібліятэк у нацыянальнай сістэме карпаратыўнай каталагізацыі (СКК), пры фарміраванні і выкарыстанні зводнага электроннага каталога (ЗЭК) бібліятэк Беларусі, пры стварэнні карпаратыўных інфармацыйных рэсурсаў нацыянальнага ўзроўню; каардынацыя дзейнасці структурных падраздзяленняў бібліятэкі ў рамках існуючай тэхналагічнай інфраструктуры.

Асноўныя функцыі аддзела:

  • развіццё карпаратыўнага ўзаемадзеяння бібліятэк рэспублікі, удзел у распрацоўцы адзінай тэхналагічнай палітыкі ў галіне фарміравання і выкарыстання СЭК бібліятэк Беларусі;
  • арганізацыйна-метадычнае, нарматыўнае і тэхналагічнае забеспячэнне функцыянавання СКК і вядзення СЭК бібліятэк Беларусі;
  • навукова-метадычная работа па развіцці нацыянальных фарматаў BELMARC/В і BELMARC/AUTHORITIES; укараненне фарматаў BELMARC у практыку каталагізацыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі;
  • кансультатыўная дапамога работнікам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і бібліятэкам рэспублікі па пытаннях нарміравання бібліятэчных працэсаў, удзелу ў карпаратыўных праектах па фарміраванні інфармацыйных рэсурсаў і абслугоўванні карыстальнікаў;
  • распрацоўка, укараненне, тэхналагічная і метадычная падтрымка працэсаў фарміравання інфармацыйных рэсурсаў і абслугоўвання карыстальнікаў у аўтаматызаванай бібліятэчнай інфармацыйнай сістэме (АБІС) бібліятэкі з улікам укаранення фарматаў BELMARC, тэхналагічнае адміністраванне падсістэм АБІС, тэхналагічны кантроль, кансультатыўная дапамога;
  • тэхналагічнае і метадычнае забеспячэнне працэсаў узаемадзеяння АБІС і іншых сістэм комплексу інфармацыйна-тэхналагічных сістэм бібліятэкі;
  • распрацоўка функцыянальна-тэхналагічных дакументаў, якія рэгламентуюць бібліятэчныя тэхналагічныя працэсы;
  • прысваенне і адміністраванне ISIL-кода ў рамках дзейнасці бібліятэкі як Нацыянальнага агенцтва ISIL-кодаў Беларусі;
  • удзел у арганізацыі і правядзенні міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцый, семінараў, круглых сталоў па актуальных праблемах функцыянавання СКК, машыначытаемай каталагізацыі;
  • удзел у рабоце Выканаўчага камітэта пры Савеце бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні ў складзе рабочых груп па профілі работы аддзела.

Структура і штат

Заг. аддзела:
Тэл.: (8 017) 293 29 31 (унутр. 79 31)
Пам. 223

1. Сектар развіцця фарматаў BELMARC
Заг. сектара: Пятроўская Зоя Анатольеўна
Тэл.: (8 017) 293 29 93 (унутр. 79 93)
E-mail: petrovskaya@nlb.by
Пам. 220
Спецыялісты сектара:
Тэл.: (8 017) 293 27 78 (унутр. 77 78), (8 017) 293 29 03 (унутр. 79 03)  
Пам. 326

2. Сектар падтрымкі сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі
Заг. сектара: Ішуціна Алена Іванаўна
Тэл.: (8 017) 293 29 78 (унутр. 79 78)
E-mail: skk@nlb.by
Пам. 304
Спецыялісты сектара:
Тэл.: (8 017) 293 27 48 (унутр. 77 48)
E-mail: skk@nlb.by
Пам. 304

3. Сектар інавацыйнага развіцця бібліятэчна-інфармацыйных працэсаў
Заг. сектара: Брычкоўскі Вячаслаў Іванавіч
Тэл.: (8 017) 293 25 09 (унутр. 75 09)
E-mail: v_britch@mail2.nlb.by
Пам. 220
Спецыялісты сектара:
Тэл.: (8 017) 293 29 93 (унутр. 79 93)
Пам. 220

Публікацыі супрацоўнікаў аддзела

Удзел у канферэнцыях і семінарах

Бібліятэкарам