ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіФарміраванне інфармацыйных рэсурсаўІнфармацыйны цэнтрАддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння

Аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння

Аддзел створаны ў структуры бібліятэкі 1 лістапада 2006 года.

Дзейнасць

Галоўнымі напрамкамі дзейнасці аддзела з’яўляюцца: камплектаванне Нацыянальнай бібліятэкі нацыянальнымі і замежнымі электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі (ЭІР); арганізацыя аддаленага доступу бібліятэк – партнёраў і інфармацыйных цэнтраў Беларусі па віртуальнай чытальнай зале (ВЧЗ) да айчынных і замежных ЭІР на карпаратыўнай аснове; суправаджэнне рэсурсаў і сэрвісаў ВЧЗ, інфармацыйнае забеспячэнне інавацыйнай дзейнасці.

Асноўныя функцыі аддзела:

  • маніторынг, набыццё і забеспячэнне доступу да нацыянальных і замежных ЭІР для карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі;
  • развіццё ўзаемадзеяння бібліятэк рэспублікі па карпаратыўным выкарыстанні ЭІР;
  • забеспячэнне работы Віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (ВЧЗ);
  • адміністраванне набытых баз даных і сэрвісна-тэхналагічнае суправаджэнне ВЧЗ;
  • арганізацыя і правядзенне семінараў, прэзентацый і трэнінгаў па рабоце з ЭІР, якія набываюцца для карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і арганізацый-партнёраў па ВЧЗ;
  • інфармацыйная падтрымка праграм міжнароднага кансорцыума EIFL па эфектыўным выкарастанні ЭІР у бібліятэках рэспублікі;
  • фарміраванне і падтрымка комплексу інфармацыйных рэсурсаў у сферы інавацыйнай дзейнасці на базе інтэрнэт-партала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі;
  • удзел у арганізацыі і правядзенні міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцый, семінараў, круглых сталоў па актуальных праблемах выкарыстання ЭІР, інфармацыйным забеспячэнні інавацыйнай дзейнасці;
  • удзел у рабоце Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні ў складзе рабочых груп па профілі работы аддзела.

Структура і штат

Заг. аддзела:
Тэл.: (8 017) 293 28 90 (унутр. 78 90)
E-mail:
Пам. 324

Сектар маніторынгу, набыцця і распаўсюджвання электронных інфармацыйных рэсурсаў
Заг. сектара:
Тэл: (8 017) 293 29 26 (унутр. 79 26)
E-mail: virt@nlb.by
Спецыялісты сектара:
Тэл.: (8 017) 293 28 39 (унутр. 78 39), 293 26 70 (унутр. 76 70), 293 27 51 (77 51)
Пам. 131

Сектар папулярызацыі электронных інфармацыйных рэсурсаў
Заг. сектарам:
Тэл.: (8 017) 293 28 05 (унутр. 78 05)
E-mail: promosector@nlb.by
Пам. 303
Спецыялісты сектара:
Тэл.: (8 017) 293 27 92 (унутр. 77 92)
Пам. 303

Інфармацыйныя рэсурсы

Публікацыі супрацоўнікаў аддзела

Удзел у канферэнцыях, семінарах, круглых сталах

Бібліятэкарам