ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіІдэалогія, сацыякультурная і выдавецкая дзейнасцьНавукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўстваАрганізацыя, правядзенне, каардынацыя навуковых даследаванняў

Арганізацыя, правядзенне, каардынацыя навуковых даследаванняў

Навукова-даследчая праца – адзін з галоўных напрамкаў дзейнасці аддзела. Спектр навуковых даследаванняў ахоплівае праблематыку публічных бібліятэк рэспублікі, самой Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (ад фармавання інфармацыйных рэсурсаў, іх апрацоўкі да аптымізацыі сістэмы абслугоўвання), гісторыі бібліятэчнай справы, бібліятэчна-бібліяграфічнай класіфікацыі, вывучэння нацыянальных гістарычных кніжных калекцый і г.д. Сярод праведзеных даследаванняў за перыяд з 2000 па 2021 г.:

  1. Дзейнасць публічных бібліятэк Беларусі ва ўмовах COVID-19
  2. Распрацаваць інструкцыю па вызначэнні чытацкага попыту на выданні сучасных беларускіх аўтараў у бібліятэках Рэспублікі Беларусь (2017 г.)
  3. Экалагічнае выхаванне падлеткаў ва ўмовах дзіцячых бібліятэк (2016–2017 гг.)
  4. Стан інфарматызацыі бібліятэк Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе
  5. Эфектыўнасць дзейнасці бібліятэк па стварэнні і выкарыстанні электронных інфармацыйных рэсурсаў: метады ацэнкі (2014–2015 гг.)
  6. Бібліятэчная справа Беларусі ў дакументах і матэрыялах 1991–2005 гг. (2009–2012 гг.)
  7. Распрацаваць праграму і інструментарый навуковага даследавання дзейнасці спецыялістаў і кіруючых работнікаў публічных бібліятэк у кантэксце новых патрабаванняў да комплексу прафесійных кампетэнцый, стварыць навукова-практычныя рэкамендацыі па аптымізацыі сістэмы развіцця працоўных рэсурсаў (2013–2014 гг.)
  8. Эфектыўнасць функцыянавання аб'яднаных бібліятэк у сельскай мясцовасці (2013–2014 гг.)
  9. Статыстычныя паказчыкі і крытэрыі ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці бібліятэк Беларусі (2009–2012 гг.)
  10. Бібліятэчная справа Беларусі ў дакументах і матэрыялах 1917–1940 гг. (2013–2014 гг.)
  11. Сучасны стан і тэндэнцыі развіцця дзіцячага чытання ў Pэспубліцы Беларусь (2009–2010 гг.)
  12. Бібіліятэкі Беларусі (2008–2009 гг.)
  13. Эфектыўнасць выкарыстання падсобных фондаў НББ (2008–2009 гг.)
  14. Вывучэнне попыту патэнцыяльных карыстальнікаў БД "Беларусь: ад мінулага да сучаснага" (2007–2008 гг.)
  15. Электронныя інфармацыйныя рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і іх выкарыстанне чытачамі. Базы даных і вэб-рэсурсы (2007 г.)
  16. Інфармацыйныя патрэбнасці насельніцтва аграгарадкоў (2006–2007 гг.)
  17. Нацыянальная бібліятэка Беларусі на рынку інфармацыйных прадуктаў і паслуг: базы даных Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўласнай генерацыі і іх стан (2006 г.)
  18. Рынак інфармацыі і Нацыянальная бібліятэка Беларусі (2005 г.)
  19. Роля і месца публічнай бібліятэкі ў сацыякультурным асяродку рэгіёна (2004 г.)
  20. Вывучэнне эфектыўнасці выкарыстання картачных каталогаў і картатэк чытачамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2002 г.)
  21. Чытач Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: пошук шляхоў аптымізацыі абслугоўвання (2002 г.)
  22. Фонд замежнай перыёдыкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: рацыяналізацыя і актуалізацыя камплектавання (2001 г.)
  23. Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў дакументах 1921–2006 гг.
  24. Гісторыя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў дакументах 1922–2006 гг.

Базісам, на якім заснавана стратэгія сучасных бібліятэказнаўчых даследаванняў (даследаванні за перыяд 2000–2016 гг.), з’яўляецца гісторыя бібліятэчнай справы. На новым этапе развіцця бібліятэчнай навукі неабходна асвятленне гістарычнага вопыту мінулых гадоў для ўдасканалення сучаснай бібліятэчнай тэорыі і практыкі. Навукова-даследчая праца аддзела накіравана на стварэнне на аснове нацыянальнай архіўнай спадчыны ўнікальнай крыніцазнаўчай базы, што дазваляе ўзнавіць шырокую панараму гісторыі развіцця бібліятэчнай справы Беларусі і ўвесці ў навуковы ўжытак неапублікаваныя раней архіўныя дакументы.

У выніку сістэмнай і паэтапнай навукова-пошукавай працы аддзела, якая працягваецца больш за 30 гадоў, даследаваны перыяд з 1918 па 1990 г. За гэты час сабраны і сістэматызаваны матэрыял выкарыстоўваўся для падрыхтоўкі і выдання навуковых зборнікаў.

У 1978 г. выйшаў у свет 1-шы выпуск зборніка "Бібліятэчная справа на Беларусі: дакументы і матэрыялы", які ахоплівае перыяд з 1918 па 1941 г., у 1984 г. – 2-гі выпуск, дзе змешчаны дакументыза наступных 16 гадоў. У 2000 г. быў выдадзены 3-ці выпуск зборніка "Бібліятэчная справа на Беларусі: дакументы і матэрыялы. 1959–1975 гг.", у 2004 г. – 4-ты выпуск "Бібліятэчная справа на Беларусі: дакументы і матэрыялы. 1976–1990 гг.". У зборнікі ўключаны дакументы Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, у якіх адлюстраваны ўсе аспекты тэорыі і практыкі бібліятэчнай справы ў рэспубліцы за савецкі перыяд.

З 2003 г. аддзелам вядзецца даследчая праца па гісторыі бібліятэк Беларусі да 1918 г. і пошук дакументаў, што адлюстроўваюць гісторыю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Вынікам гэтай плённай працы стала выданне ў 2007 г. зборніка "Гісторыя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў дакументах 1922–2006 гг." (792с.), у 2008 г. – зборніка “Бібліятэчная справа на Беларусі: дакументы і матэрыялы. XIX – пачатак XX ст.”.

Супрацоўнікі аддзела таксама прымалі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы манаграфіі "Национальная библиотека Беларуси: новое здание – новая концепция развития" і дадатку да яе – CD-ROMа "Строительство нового здания Национальной библиотеки Беларуси в документах".

Бібліятэкарам