ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіНавуковая работа і выдавецкая дзейнасцьНавукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўстваАрганізацыя, правядзенне, каардынацыя навуковых даследаванняўФонд замежнай перыёдыкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: рацыяналізацыя і актуалізацыя камплектавання (2001 г.)

Фонд замежнай перыёдыкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: рацыяналізацыя і актуалізацыя камплектавання (2001 г.)

Некалькі гадоў назад перад супрацоўнікамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) востра паўстала фінансавая праблема пры камплектаванні фонду замежнай перыядычнай літаратурай і, у прыватнасці, замежнымі часопісамі. У такіх умовах спецыялістам прыходзілася задумвацца не толькі пра паўнату, але і пра рацыянальнасць камплектавання фонду. Для вырашэння праблемы без ушчамлення інтарэсаў чытачоў неабходна была поўная і аб'ектыўная інфармацыя пра чытацкія запатрабаванні на той або іншы замежны часопіс. Каб вырашыць гэтую праблему, выпрацаваць навукова абгрунтаваныя падыходы да камплектавання замежнай перыёдыкай, у 2001 г. было праведзена даследаванне “Фонд замежнай перыёдыкі: рацыяналізацыя і актуалізацыя камплектавання”. Пад час даследаванняў была вызначана доля чытачоў НББ, якія выкарыстоўваюць у сваёй працы замежныя часопісы, выяўлены іх сацыяльна-дэмаграфічныя характарыстыкі, перавагі ў адносінах да тэматыкі замежных часопісаў, задаволенасць фондам; вывучана ацэнка рэспандэнтаў рэпертуару замежных часопісаў, складзены абагульнены рэйтынг часопісаў і пералік краін, выданні якіх карыстаюцца найбольшым попытам і прызнаны найбольш інфарматыўнымі.

111