ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіІдэалогія, сацыякультурная і выдавецкая дзейнасцьНавукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўстваАрганізацыя, правядзенне, каардынацыя навуковых даследаванняўРынак інфармацыі і Нацыянальная бібліятэка Беларусі (2005 г.)

Рынак інфармацыі і Нацыянальная бібліятэка Беларусі (2005 г.)

Нацыянальная бібліятэка Беларусі (НББ), найбуйнейшы інфармацыйны цэнтр краіны, заклікана забяспечваць разнастайныя інфармацыйныя запатрабаванні як сваіх карыстальнікаў, так і насельніцтва ў цэлым.

У 2005 г. перад Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі стаяла задача стварэння на базе новага будынка рэспубліканскага інфармацыйнага цэнтра, што мела на ўвазе пашырэнне сектара інфармацыйнага рынка, які займае Нацыянальная бібліятэка. У гэтай сувязі паўстала праблема вызначэння асноўных вектараў развіцця НББ як вядучага рэспубліканскага інфармацыйнага цэнтра. Было праведзена комплекснае даследаванне “Рынак інфармацыі і Нацыянальная бібліятэка Беларусі”, у выніку якога быў вывучаны вопыт нацыянальных бібліятэк свету па фарміраванні інфармацыйных рэсурсаў і задавальненні запатрабаванняў карыстальнікаў, вызначана структура сучаснага рынку інфармацыі Рэспублікі Беларусь, прааналізаваны інфармацыйныя прадукты, прапанаваныя вядучымі бібліятэкамі Рэспублікі Беларусь (галіновымі і абласнымі), вызначаны патэнцыяльныя партнёры Нацыянальнай бібліятэкі ў сістэме задавальнення інфармацыйных запатрабаванняў грамадства.

Бібліятэкарам