ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіІдэалогія, сацыякультурная і выдавецкая дзейнасцьНавукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўстваАрганізацыя, правядзенне, каардынацыя навуковых даследаванняўВывучэнне попыту патэнцыяльных карыстальнікаў БД "Беларусь: ад мінулага да сучаснага" (2007 г.)

Вывучэнне попыту патэнцыяльных карыстальнікаў БД "Беларусь: ад мінулага да сучаснага" (2007 г.)

Даследаванне зарэгістравана ў БелІСА (№ дзяржрэгістрацыі 20073725 ад 28.12.2007 г.).

На аснове выучэння, экспертнага аналізу і аналітычнай апрацоўкі дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) ажыццяўляецца інфармацыйнае забеспячэнне дзейнасці розных сацыяльных інстытутаў Рэспублікі Беларусь.

Важнай крыніцай інфармавання з’яўляюцца масівы фарміруемых бібліяграфічных, фактаграфічных, паўнатэкставых і камбінаваных баз даных (БД). З 2007 г. НББ прыступіла да стварэння новай карпаратыўнай БД “Беларусь: ад мінулага да сучаснага”, якая з’яўляецца нацыянальным беларусазнаўчым рэсурсам сацыягуманітарнага напрамку. Прыступаючы да вытворчасці такого роду інфармацыйнай прадукцыі з пазіцый маркетынгу, неабходна мець выразнае ўяўленне пра запатрабаванні патэнцыяльных карыстальнікаў, пра спажывецкую каштоўнасць ствараемага тавару, адраснасці прадастаўлення паслуг. На выяўленне гэтага роду інфармацыі і было накіравана маркетынгавае даследаванне “Вывучэнне попыту патэнцыяльных карыстальнікаў БД «Беларусь: ад мінулага да сучаснага»”, вынікі якога дазволілі зарыентаваць бібліятэку на стварэнне и развіццё інфармацыйнай прадукцыі ў электроннай форме, найбольш адпаведнай патрабаванням патэнцыяльных карыстальнікаў, а таксама атрымаць даныя адносна якасці, кошту, сэрвісу і інш. параметраў выпускаемай прадукцыі, якім аддаюць перавагу карыстальнікі.

Бібліятэкарам