ГалоўнаяПра бiблiятэкуСучасны станМіжнародная дзейнасць

Міжнародная дзейнасць

Міжнародная дзейнасць Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі накіравана на стварэнне ўмоў супрацоўніцтва паміж НББ, нацыянальнымі бібліятэкамі і іншымі інфармацыйнымі, адукацыйнымі і навуковымі ўстановамі замежных краін. У прыватнасці вядзецца праца па міжнародным дакументаабмене, абслугоўванні ў рамках міжнароднага абанемента.

НББ актыўна ўзаемадзейнічае з дыпламатычнымі місіямі, прадстаўніцтвамі міжнародных арганізацый, удзельнічае ў падрыхтоўцы праектаў навуковага і прыкладнога характару, займаецца прыцягненнем пазабюджэтных сродкаў для фінансавання праектаў НББ, рыхтуе пагадненні аб супрацоўніцтве, арганізуе замежныя камандзіроўкі адміністрацыі і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з мэтай абмену вопытам і наладжвання ўзаемавыгадных кантактаў.
Бібліятэкарам