Складальнік – Рудакоўская М.В. Зборнік змяшчае тэксты нарматыўна-прававых актаў і службовых дакументаў з фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, ведамасных архіваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама апублікаваных у афіцыйных выданнях Рэспублікі Беларусь і БССР, якія шматаспектна адлюстроўваюць станаўленне і развіццё Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Кніга разлічана на спецыялістаў у галіне бібліятэказнаўства, выкладчыкаў і студэнтаў, даследчыкаў гісторыі і культуры Беларусі. 20 ум. друк. арк. Тыраж – 120 экз. Інфармацыйныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. |