ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіДрукаваныя выданні бібліятэкіДрукаваныя выданні 2007–2008 гг.Топографические примечания на знатнейшие места путешествия Ее Императорского Величества в белорусские наместничества: факсимильное издание, Санкт-Петербург, 1780

Топографические примечания на знатнейшие места путешествия Ее Императорского Величества в белорусские наместничества: факсимильное издание, Санкт-Петербург, 1780

Адказны за выпуск – Суша А.А.

Выданне ўключае факсімільнае ўзнаўленне выключна рэдкай кнігі “Топографические примечания на знатнейшие места путешествия Ее Императорского Величества в белорусские наместничества”, выдадзенай у Санкт-Пецярбургу ў 1780 годзе. У ёй упершыню была падрабязна апісана гісторыя і сучасны стан далучаных да Расійскай імперыі ў 1772 годзе ўсходнебеларускіх земляў, якія наведала імператрыца Кацярына II. Выданне дазваляе атрымаць уяўленне аб знешнім выглядзе шматлікіх населеных пунктаў Полацкага і Магілёўскага намесніцтваў, складзе іх насельніцтва, а таксама дае апісанне замкаў, палацаў, храмаў, манастыроў Усходняй Беларусі. Перавыданнезацікавіць сучасных чытачоў, даследчыкаў айчыннай гісторыі, культуры, мастацтва, рэлігіі, усіх, хто цікавіцца беларускай даўніной.

7,67 ум. друк. арк. Тыраж – 50 экз.

Інфармацыйныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.

Бібліятэкарам