ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіДрукаваныя выданні бібліятэкіДрукаваныя выданні 2009–2010 гг.Друкаваныя выданні 2009 годаЗдабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып. 11

Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып. 11

Адказны за выпуск – Суша К.В.

У чарговым зборніку навуковых прац Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае публікацыю матэрыялаў па праблемах вывучэння, захавання і выкарыстання дакументальнай спадчыны Беларусі, па гісторыі рукапіснай і друкаванай кнігі, архіўных дакументаў, бібліятэчнай справы, бібліяграфазнаўства, культуралогіі, падрыхтаваных беларускімі і замежнымі даследчыкамі кніжнай культуры.

Раскрываюцца фонды рукапісаў, архіўных дакументаў, друкаванай кнігі, якія захоўваюцца ў бібліятэках, музеях і архівах Беларусі і замежжа. Уводзяцца ў навуковае выкарыстанне дакументы, факты і звесткі, звязаныя з гісторыяй кніжнай культуры Беларусі і іншых краін.

Аб’ём – 180 стар. Тыраж – 120 экз.

Інфармацыйныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.

Бібліятэкарам