ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіДрукаваныя выданні бібліятэкіДрукаваныя выданні 2009–2010 гг.Новыя кнігі: па старонках беларускага друку

Новыя кнігі: па старонках беларускага друку

Новыя кнігі: па старонках беларускага друку

Бюлетэнь «Новыя кнігі» аператыўна дае інфармацыю аб найбольш значных навінках беларускага друку, змяшчае тэматычныя і персанальныя бібліяграфічныя спісы-дадаткі. Складаецца з двух раздзелаў – «Навінкі беларускага друку» і «У полі зроку рэцэнзента», якія інфармуюць аб новых кнігах беларускіх выдавецтваў, найбольш значных артыкулах з беларускай перыёдыкі і рэцэнзіях на беларускія выданні, якія паступілі ў фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Значна дапаўняюць бюлетэнь дадаткі, якія выходзяць пад адной вокладкай з выданнем. У іх публікуюцца бібліяграфічныя спісы па пытаннях гісторыі і сучаснага развіцця Беларусі; штогадовая фактаграфічная інфармацыя «Беларускі каляндар, ... год»; матэрыялы да юбілейных дат знакамітых дзеячаў краіны, шэрагу арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў, якія ўнеслі значны ўклад уразвіццё эканомікі, культуры, навукі і асветы рэспублікі, да значных гістарычных падзей; дапаможныя паказальнікі да раздзела «Навінкі беларускага друку».

Выданне прызначана ў дапамогу работнікам бібліятэк і іншых культурна-асветных устаноў, выкладчыкам, студэнтам, школьнікам, усім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі, хто хоча штомесячна атрымліваць інфармацыю для павышэння агульнай і прафесійнай адукацыі, самаадукацыі і дасугавай дзейнасці.

Тэмы дадаткаў на 2010 г.:

  1. Даты беларускага календара (сакавік 2010 г.).
  2. Даты беларускага календара (красавік – чэрвень 2010 г.).
  3. «Да 65-годдзя Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне».
  4. Даты беларускага календара (ліпень – жнівень 2010 г.).
  5. Даты беларускага календара (верасень – кастрычнік 2010 г.).
  6. «Новыя кнігі»: да 50-годдзя з часу выхаду першага нумара. Бібліятэкі – юбіляры 2010 года.
  7. «Да 520-годдзя з дня нараджэння мысліцеля-асветніка, гумані-ста і першадрукара Ф. Скарыны».
  8. «Беларускі каляндар, 2011 год». Частка 1.
  9. «Беларускі каляндар, 2011 год». Частка 2.
  10. Даты беларускага календара (лістапад – снежань 2010 г.; сту-дзень – люты 2011 г.).
  11. «Экалагічная адукацыя і выхаванне вучняў у агульнаадука-цыйных установах Рэспублікі Беларусь».
  12. Дапаможныя паказальнікі да раздзела «Навінкі беларускага друку».

Інфармацыйныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.

Бібліятэкарам