ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіДрукаваныя выданні бібліятэкіДрукаваныя выданні 2011–2012 гг.Друкаваныя выданні 2011 годаЗдабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып. 13

Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып. 13

 

Адказны за выпуск – Суша К.В.

Зборнік навуковых артыкулаў “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі” з’яўляецца навуковым выданнем, што рэцэнзуецца, уключаным у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па педагагічных навуках (бібліятэказнаўстве, бібліяграфазнаўстве, кнігазнаўстве), гістарычных навуках (дакументалістыцы, дакументазнаўстве, архівазнаўстве) і культуралогіі.

У чарговым выпуску зборніка працягваецца публікацыя матэрыялаў па праблемах вывучэння, захавання і выкарыстання дакументальнай спадчыны Беларусі, гісторыі рукапіснай і друкаванай кнігі, архіўных дакументаў, бібліятэчнай справы, бібліяграфазнаўства, культуралогіі, падрыхтаваных беларускімі і замежнымі даследчыкамі кніжнай культуры. Раскрываюцца фонды рукапісаў, архіўных дакументаў, друкаваных кніг, якія захоўваюцца ў бібліятэках, музеях, архівах Беларусі і замежжа. Уводзяцца ў навуковы абарот дакументы, факты і звесткі, звязаныя з гісторыяй кніжнай культуры Беларусі і іншых краін.

Аб’ём – 300 стар.

Набыць выданне можна ў кіёску Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі або па падпісцы.

Бібліятэкарам