ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіДрукаваныя выданні бібліятэкіДрукаваныя выданні 2011–2012 гг.Новыя кнігі: па старонках беларускага друку

Новыя кнігі: па старонках беларускага друку


Адказны за выпуск – Ліхімовіч В.У.

Штомесячны ўніверсальны бібліяграфічны бюлетэнь інфармуе пра новыя кнігі беларускіх выдавецтваў, якія паступілі ў фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, найбольш значныя артыкулы з рэспубліканскай перыёдыкі, а таксама рэцэнзіі на беларускія выданні.

Бібліяграфічныя паведамленні выбарачна дапаўняюцца анатацыямі, у якіх звяртаецца ўвага на гістарычны перыяд, геаграфічныя назвы або біяграфічныя звесткі. Усе беларусазнаўчыя матэрыялы знаходзяць адлюстраванне ў даведачных паказальніках – персанальным, геаграфічным і прадметным, якія штогод размяшчаюцца ў апошнім нумары выдання.

У якасці дадаткаў друкуюцца біяграфічныя спісы або агляды, прысвечаныя значным гістарычным падзеям і актуальным пытанням сучаснага развіцця Беларусі, "Беларускі каляндар, ... год", а таксама матэрыялы да юбілеяў выдатных дзеячаў краіны, шэрагу арганізацый і ўстаноў, якія складаюць аснову эканомікі, культуры, навукі і адукацыі Беларусі.

Бюлетэнь прызначаны ў дапамогу прафесійнай дзейнасці работнікаў бібліятэк, іншых культурных і асветніцкіх устаноў, а таксама студэнтам, навучэнцам і ўсім нераўнадушным да гісторыі, культуры і сучаснага жыцця сваёй краіны і тым, хто адчувае неабходнасць аператыўна атрымліваць патрэбную інфармацыю для павышэння агульнай і прафесійнай адукацыі, самаадукацыі і арганізацыі вольнага часу.

Тэмы дадаткаў на 2012 г.:

№ 1. Даты беларускага календара (сакавік – красавік 2012 г.; 8 дат).
№ 2. Даты беларускага календара (май – чэрвень 2012 г.; 8 дат).
№ 3. Нясвіж – культурная сталіца Беларусі 2012 года.
№ 4. "Дзе Сафія плыве над Дзвіною, нібы карабель…" (да 1150-годдзя Полацка).
№ 5. 1812 год у гісторыі Беларусі (да 200-годдзя з пачатку Айчыннай вайны 1812 г.).
№ 6. Даты беларускага календара (ліпень – жнівень 2012 г.; 14 дат).
№ 7. Даты беларускага календара (верасень – кастрычнік 2012 г.; 8 дат).
№ 8. Беларускі каляндар, 2013 год. Частка 1.
№ 9. Беларускі каляндар, 2013 год. Частка 2.
№ 10. Даты беларускага календара (лістапад – снежань 2012 г.; студзень – люты 2013 г.; 14 дат).
№ 11. Інфарматызацыя адукацыі: сучасны стан і перспектывы развіцця (рыхтуецца сумесна з Навукова-педагагічнай бібліятэкай).
№ 12. Даведачныя паказальнікі да раздзела "Навінкі беларускага друку".

* Падпіска на часопіс праводзіцца па каталогу Белпошты "Газеты і часопісы Рэспублікі Беларусь". Індэксы выдання – 74972 (інд.), 749722 (вед.).

Бібліятэкарам