ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіДрукаваныя выданні бібліятэкіДрукаваныя выданні 2011–2012 гг.Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып. 14

Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып. 14

Адказны за выпуск – Кірэева Г.У.

У чарговым выпуску навуковага зборніка "Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі" працягваецца публікацыя матэрыялаў па праблемах вывучэння, захавання і выкарыстання дакументальнай спадчыны Беларусі, гісторыі рукапіснай і друкаванай кнігі, архіўных дакументаў, бібліятэчнай справы, бібліяграфазнаўства, культуралогіі, падрыхтаваных беларускімі і замежнымі даследчыкамі кніжнай культуры.

Зборнік артыкулаў з’яўляецца навуковым выданнем, якое рэцэнзуецца і ўключана ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па педагагічных, гістарычных навуках і культуралогіі.

Матэрыялы зборніка ўводзяць у навуковае ўжыванне ўнікальныя дакументальныя помнікі, новыя дакументы, факты і звесткі, звязаныя з гісторыяй кнігі і культуры Беларусі, і з’яўляюцца карыснымі ўсім, хто цікавіцца нашай спадчынай.

Аб’ём – 300 с.

Выдавецкую прадукцыю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.

Бібліятэкарам