ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіДрукаваныя выданні бібліятэкіДрукаваныя выданні 2013–2014 гг.Друкаваныя выданні 2013 годаБібліятэчная справа Беларусі. Дакументы і матэрыялы (1991–2005)

Бібліятэчная справа Беларусі. Дакументы і матэрыялы (1991–2005)

 

Адказны за выпуск Рынкевіч В.А.

Выданне з’яўляецца зборнікам сістэматызаваных дакументаў, якія знаходзяцца ў фондах дзяржаўных і ведамасных архіваў, а таксама апублікаваны ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь, іншых афіцыйных крыніцах, і матэрыялаў, надрукаваных у сродках масавай інфармацыі.

 

Дакументы і матэрыялы, змешчаныя ў кнізе, адлюстроўваюць гісторыю развіцця бібліятэчнай справы Беларусі за 1991–2005 гг. Разлічана на даследчыкаў гісторыі культуры Беларусі, бібліятэказнаўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў і аспірантаў вышэйшых навучальных устаноў культуры і мастацтва, бібліятэчных работнікаў.

Аб’ём – 410 стар.

Выдавецкую прадукцыю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.

Бібліятэкарам