ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіДрукаваныя выданні бібліятэкіДрукаваныя выданні 2013–2014 гг.Друкаваныя выданні 2014 годаІніцыялы першых старадрукаў: камплект паштовак

Ініцыялы першых старадрукаў: камплект паштовак

Адказны за выпуск – Кірэева Г.У.

Нягледзячы на тое, што ў інкунабулах шмат зроблена ўпершыню, яны не перастаюць здзіўляць сваёй сталасцю і высокай культурай выканання. Стваральнікі друкаванай кнігі першых дзесяцігоддзяў кнігадрукавання імкнуліся, каб яна была больш падобная на сваю раскошную і дарагую папярэдніцу – рукапісную кнігу. Друкаванай яна, як правіла, была толькі часткова: пры ўпрыгожванні кніжных старонак выдаўцы па-ранейшаму карысталіся паслугамі мастакоў-ілюмінатараў. Для каляровага аздаблення першых старонак ініцыялы друкавалі адначасова з тэкстам, а потым размалёўвалі ад рукі. Аднак паступова рабіліся спробы ўпрыгожыць тэкст не ўручную, а з дапамогай друкаванага станка. У больш позніх інкунабулах сустракаюцца ўжо гравіраваныя алфавіты, якія карысталіся надзвычайнай папулярнасцю.

Гэты камплект паштовак уключае выявы ініцыялаў першых старадрукаваных выданняў з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, дэкарыраваных у розных тэхніках: ад размаляваных ад рукі да гравіраваных літар.

Выдавецкую прадукцыю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.

Бібліятэкарам