ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіДрукаваныя выданні бібліятэкіДрукаваныя выданні 2017 г.

Друкаваныя выданні 2017–2018 гг.

Тэмплан выпуску інфармацыйных выданняў на 2018 год
Wesnik_10_red.jpg

Бібліятэчны веснік: зборнік артыкулаў. Вып. 10

Адказны за выпуск Пшыбытка М.Г.

Чарговы выпуск навуковага зборніка прысвечаны пытанням фарміравання сучаснай бібліятэчна-інфармацыйнай прасторы, перспектывам развіцця бібліятэк.

Прызначаны спецыялістам у галіне бібліятэчнай справы і інфармацыйных тэхналогій, выкладчыкам, аспірантам і магістрантам, кіраўнікам органаў упраўлення культуры.

Bibl svet 2017_1_oblojka-1.jpg

Бібліятэчны свет: часопіс*

Галоўны рэдактар Кірухіна Л.Г.

Часопіс, заснавальнікамі якога з’яўляюцца Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Беларуская бібліятэчная асацыяцыя, выдаецца з мэтай навукова-практычнага і навукова-метадычнага забеспячэння бібліятэчнай справы, а таксама раскрыцця творчага і навуковага патэнцыялу спецыялістаў у галіне бібліятэчнай справы і інфармацыйных тэхналогій.

Прадстаўляе інтарэс для тых, хто вывучае бібліятэчную справу, гісторыю, краязнаўства і культуру Беларусі.

* Падпіска на часопіс праводзіцца па каталогу Белпошты “Газеты и журналы Республики Беларусь”. Індэксы выдання – 74895 (інд.), 748952 (вед.).

Bukvar.jpg

Буквар

Адказны за выпуск Суша А.А.

Выданне з’яўляецца факсімільным узнаўленнем першага “Буквара”, які пабачыў свет 24 ліпеня 1618 г. у друкарні Віленскага Свята-Духава праваслаўнага брацтва ў мястэчку Еўе.

“Буквар” – адзіны ў сваім родзе помнік асветніцкай думкі Беларусі, найбольш ранні друкаваны дапаможнік для пачатковага навучання грамаце. Выданне заклікана садзейнічаць папулярызацыі найлепшых узораў кніжнай культуры беларускага народа, захаванню яго духоўнай спадчыны.

Камплект складаецца з трох кніг.

zdabitki_21_zialiony.jpg

Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып. 21

Адказны за выпуск Кірэева Г.У.

У чарговым выпуску навуковага зборніка будуць адлюстраваны матэрыялы па праблемах вывучэння, захавання і выкарыстання дакументальнай спадчыны Беларусі, гісторыі рукапіснай і друкаванай кнігі, архіўных дакументаў, бібліятэчнай справы, бібліяграфазнаўства, культуралогіі, падрыхтаваных беларускімі і замежнымі даследчыкамі кніжнай культуры. Зборнік артыкулаў з’яўляецца навуковым выданнем, якое рэцэнзуецца і ўключана ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па педагагічных, гістарычных навуках і культуралогіі. Матэрыялы зборніка ўводзяць у навуковы ўжытак унікальныя дакументальныя помнікі, новыя дакументы, факты і звесткі, звязаныя з гісторыяй кнігі і культуры Беларусі, і будуць карыснымі ўсім, хто цікавіцца нашай спадчынай.

Listi_da_Jazefiny.jpg

Лісты да Жазефіны. Ваенныя шляхі французскага афіцэра 1805–1812 гг.

Адказны за выпуск Сцебурака А.М.

Кніга з’яўляецца рэканструкцыяй жыццёвага шляху французскага афіцэра Шарля-Філіпа Фіта дэ Сусі – удзельніка шматлікіх ваенных кампаній Напалеона ў 1805–1812 гг. Асаблівае месца ў выданні займае апошні год жыцця афіцэра – удзел у вайне 1812 г.: драматычны і насычаны падзеямі эпізод, які, безумоўна, найбольш цікавы беларускаму чытачу. 

Кніга абапіраецца на шматлікія дакументальныя сведчанні, якія захоўваюцца ў зборах Беларусі і Францыі. Асноўная гістарычная крыніца, якая дазваляе аднавіць падзеі, – унікальная калекцыя лістоў Шарля-Філіпа да жонкі Жазефіны, якая зберагаецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Першы этап працы завяршыўся выданнем лістоў дэ Сусі (Stébouraka A., Mas F.A., Charles-Philippe Fitte de Soucy (1776–1813): Lettres d'un officier Napoléonien.../ A., Stébouraka F.A., Mas. – Paris, Vitrines d'Archives, 2015. – 150 p.). Працягам даследавання стала прапанаваная манаграфія, якая дэталёва знаёміць беларускага чытача з ваеннымі прыгодамі французскага афіцэра.

Кніга – вынік супрацоўніцтва беларускага і французскага бакоў. Яе аўтары – Анатоль Сцебурака, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, і Франсуаза-Альбярціна Мас, гісторык, член “Асацыяцыі сяброў архіваў” (Парыж).

Materialy kongressa V.jpg

Материалы V Международного конгресса “Библиотека как феномен культуры”

Адказны за выпуск Есіс Н.С.

Зборнік змяшчае матэрыялы V Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”, які праводзіць Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Публікуюцца даклады вядомых спецыялістаў нацыянальных і найбуйнейшых бібліятэк, навукова-даследчых устаноў, прадстаўнікоў іншых арганізацый, навуковых устаноў Беларусі і замежных краін, прысвечаныя актуальным пытанням развіцця бібліятэчнай справы.

Матэрыялы публікуюцца ў аўтарскай рэдакцыі.

knigaznauchyia_mat_14.jpg

Матэрыялы ХІV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, прысвечаных 400-годдзю выдання першага Буквара

Адказны за выпуск Кірэева Г.У.

Зборнік складаецца з матэрыялаў ХІV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, якія ладзяцца ў красавіку 2018 г. Артыкулы будуць прысвечаны гісторыі кніжнай культуры, падыходам да захавання, вывучэння і папулярызацыі дакументальнай спадчыны, прадэманструюць унікальнасць беларускай кніжнай культуры і агульнасць культурнай спадчыны Беларусі і іншых краін.

BiblioKansultant.jpg

Нацыянальныя дакументы Беларусі: методыка і тэхналогія сучаснай бібліятэчнай працы (серыя "БібліяКансультант")

Адказны за выпуск Градоўкіна І.У.

Навукова-метадычнае выданне ўтрымлівае матэрыялы пра бібліяграфічную і аб‘ектаграфічную інфармацыю ў пошукавых сістэмах бібліятэк, пра адлюстраванне нацыянальных аб‘ектаў у нацыянальнай базе даных аўтарытэтных запісаў і іншыя тэмы, а таксама метадычныя рашэнні па адборы і ідэнтыфікацыі нацыянальных дакументаў у складаных і неадназначных выпадках.

Выданне выпускаецца з мэтай навукова-практычнага і навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці бібліятэк у галіне нацыянальнай і краязнаўчай бібліяграфіі.

nowye_knigi_1_2018_foto.jpg

Новыя кнігі: па старонках беларускага друку**

Адказны за выпуск Градоўкіна І.У.

Штомесячны ўніверсальны бібліяграфічны бюлетэнь інфармуе пра новыя кнігі беларускіх выдавецтваў, найбольш значныя артыкулы з рэспубліканскай перыёдыкі, а таксама рэцэнзіі на беларускія выданні.

У якасці дадаткаў друкуюцца біяграфічныя спісы або агляды, прысвечаныя значным гістарычным падзеям і актуальным пытанням сучаснага развіцця Беларусі, “Беларускі каляндар, … год”, а таксама матэрыялы да юбілеяў выдатных дзеячаў краіны, шэрагу арганізацый і ўстаноў, што складаюць аснову эканомікі, культуры, навукі і асветы Беларусі.

Прызначаны ў дапамогу прафесійнай дзейнасці работнікаў бібліятэк, іншых культурных і асветных устаноў, а таксама студэнтам, навучэнцам і ўсім неабыякавым да гісторыі, культуры і сучаснага жыцця сваёй краіны, тым, хто адчувае неабходнасць аператыўна атрымліваць патрэбную інфармацыю для павышэння агульнай і прафесійнай адукацыі, самаадукацыі і арганізацыі вольнага часу.

** Падпіска на часопіс праводзіцца па каталогу Белпошты “Газеты и журналы Республики Беларусь”. Індэксы выдання – 74972 (інд.), 749722 (вед.).

Tyshkevich_opisanie_borisovskogo_uezda.jpg

Описание Борисовского уезда

Адказны за выпуск Суша А.А.

Кніга ўяўляе сабой адно з першых навуковых даследаванняў г. Барысава і павета, гісторыю яго ўзнікнення і развіцця.

Аўтар выдання – граф Яўстафій Тышкевіч, маршалак Барысаўскага павета, беларускі археолаг, гісторык, этнограф, краязнавец, музеязнавец, адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалогіі, ганаровы член Пецярбургскай акадэміі навук, член Дацкага таварыства аматараў паўночных старажытнасцей, Лонданскага археалагічнага інстытута, стакгольмскай Каралеўскай акадэміі мастацтваў і старажытнасцей, які больш за дзесяць гадоў збіраў крыніцы па гісторыі, культуры Барысаўскага рэгіёна.

У кнізе, упершыню выдадзенай у 1847 г. на польскай мове ў Вільні, даецца апісанне Барысаўскага павета з пункту гледжання гісторыі, геаграфіі, статыстыкі, прамысловасці, адукацыі, медыцыны, веравызнання. Гэта ўнікальнае краязнаўчае даследаванне, дзе кожны факт і дата вывераны, добрасумленна прааналізаваны і аргументаваны.

Выдадзеная больш за паўтара стагоддзя назад, кніга і цяпер актуальная і будзе запатрабавана спецыялістамі сферы культуры і мастацтва, музейнымі работнікамі, гісторыкамі, экскурсаводамі, выкладчыкамі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў – усімі, каму неабыякавы лёс роднага краю, малой Радзімы.

Rukovodstvo.jpg

Руководство по определению читательского спроса на издания современных белорусских авторов

Адказны за выпуск Пшыбытка М.Г.

Выданне знаёміць з асноўнымі этапамі станаўлення літаратурнага працэсу Беларусі, існуючымі падыходамі да вызначэння храналагічных межаў перыядаў развіцця беларускай літаратуры, з сучасным этапам яе развіцця, прапануе інтэрпрэтацыю паняцця “сучасны беларускі аўтар” і змяшчае падрабязнае пакрокавае апісанне арганізацыі вывучэння чытацкага попыту на выданні сучасных беларускіх аўтараў у бібліятэках краіны пры дапамозе розных метадаў.

Выданне адрасавана спецыялістам бібліятэк, выкладчыкам, аспірантам, магістрантам, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца вывучэннем попыту на сучасную беларускую літаратуру.

Sbornik_Reha.jpg

Рэха беларускіх кнігазбораў: лёсы прыватных бібліятэк: зборнік артыкулаў

Адказны за выпуск Рошчына Т.І.

Суцэльных гістарычных беларускіх кнігазбораў – кляштарных, вучэбных, грамадскіх, прыватных – да сённяшняга часу ў Беларусі не захавалася; можна знайсці толькі большыя ці меншыя іх рэшткі, часам даволі вялікія комплексы, дагэтуль малавывучаныя. Яны захоўваюцца ў шматлікіх бібліятэках Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, іншых краінах Еўропы.

Вывучэнне прыватных кнігазбораў Беларусі, цікавага і шматаспектнага феномена, сёння набывае міждысцыплінарны характар, да гэтай тэмы звяртаюцца гісторыкі, культуролагі, філолагі, спецыялісты бібліятэчнай справы і інш.

Прапанаваны зборнік прадстаўляе матэрыялы па гісторыі некаторых прыватных кніжных калекцый Беларусі, пачынаючы з XVІ ст. і амаль да нашага часу. Ён складаецца з 26 артыкулаў і дадатку – бібліяграфічнай рэканструкцыі прыватнай бібліятэкі Жабаў (маёнтак Шо, Віцебшчына). Частка артыкулаў ужо была апублікавана, але ў малатыражных і маладаступных крыніцах, якія сёння з цяжкасцю можна знайсці нават у самых буйных бібліятэках. Артыкулы дапрацаваны з улікам новых знаходак і вынікаў апошніх даследаванняў. Сярод аўтараў – вядомыя вучоныя і даследчыкі, гісторыкі, філолагі, кнігазнаўцы, бібліятэкары з Беларусі, Расіі, Польшчы: М. Нікалаеў, Г. Галенчанка, А. Мальдзіс, Ю. Лабынцаў, В. Скалабан, У. Мархель і інш. Артыкулы прысвечаны гісторыі як вядомых беларускіх кнігазбораў – Радзівілаў, Сапегаў, Храптовічаў, так і маладаследаваных – Саламона Рысінскага, Юзефа Жабы, Георгія Каніскага і інш.

Даследаванне беларускіх кнігазбораў як фактаў культуры – гэта аднаўленне важнай крыніцы для вывучэння нацыянальнай гісторыі і культуры, сапраўднае вяртанне нашай спадчыны.

Тэмплан выпуску інфармацыйных выданняў на 2017 год

Бібліятэчны веснік: зборнік артыкулаў. Вып. 9

Чарговы выпуск навуковага зборніка прысвечаны пытанням фарміравання сучаснай бібліятэчна-інфармацыйнай прасторы, перспектывам развіцця бібліятэк.

Бібліятэчны свет

Часопіс, заснавальнікамі якога з’яўляюцца Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Беларуская бібліятэчная асацыяцыя, выдаецца з мэтай навукова-практычнага і навукова-метадычнага забеспячэння бібліятэчнай справы, а таксама раскрыцця творчага і навуковага патэнцыялу спецыялістаў.

Вільня часоў Францыска Скарыны = Vilnius Pranciškaus Skorinos laikais = Vilnius in the time of Francysk Skaryna

Напярэдадні святкавання 500-гадовага юбілею беларускага кнігадрукавання прапануем чытачам наведаць непаўторную Вільню, горад, які знаходзіўся на скрыжаванні шляхоў, гістарычных падзей і лёсаў многіх народаў і розных рэлігій. Горад, дзе выйшлі першыя беларускія кнігі, надрукаваныя тут у пачатку XVI ст. Францыскам Скарынам, асветнікам са славутага Полацка.

 

Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып. 20

Чарговы выпуск навуковага зборніка будзе прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. У ім будуць адлюстраваны матэрыялы па праблемах вывучэння, захоўвання і выкарыстання дакументальнай спадчыны Беларусі, гісторыі рукапіснай і друкаванай кнігі, архіўных дакументаў, бібліятэчнай справы, бібліяграфазнаўства, культуралогіі, падрыхтаваных беларускімі і замежнымі даследчыкамі кніжнай культуры.

 

500_Materialy_oblogka

Материалы международного конгресса “500 лет белорусского книгопечатания”

Зборнік змяшчае матэрыялы міжнароднага кангрэса “500 лет белорусского книгопечатания”, які праходзіў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Публікуюцца даклады вядомых спецыялістаў нацыянальных і найбуйнейшых бібліятэк, навукова-даследчых устаноў, прадстаўнікоў іншых арганізацый Беларусі і замежных краін, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, а таксама актуальным пытанням развіцця бібліятэчнай справы.

Новыя кнігі: па старонках беларускага друку

Штомесячны ўніверсальны бібліяграфічны бюлетэнь інфармуе пра новыя кнігі беларускіх выдавецтваў, найбольш значныя артыкулы з рэспубліканскай перыёдыкі, а таксама рэцэнзіі на беларускія выданні.

Універсальная дзесятковая класіфікацыя. Звыш 10 000 асноўных і дапаможных класаў

Першае скарочанае выданне УДК на беларускай мове змяшчае больш за 10 000 асноўных класаў, дапаможныя табліцы і алфавітна-прадметны паказальнік.

Францыск Скарына і сучаснасць: зборнік п’ес

У зборнік уключаны п’есы – пераможцы конкурсу “Францыск Скарына і сучаснасць”.

111