ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіДрукаваныя выданні бібліятэкіДрукаваныя выданні 2021–2022 гг.

Друкаваныя выданні 2021–2022 гг.

Друкаваныя выданні 2022
pdf.png Тэмплан выпуску інфармацыйных выданняў на 2022 год.

Бібліятэчны веснік: зборнік артыкулаў. Вып. 14

Адказны за выпуск Кірухіна Л.Г.

Чарговы выпуск навуковага зборніка, прысвечаны пытанням фарміравання сучаснай бібліятэчна-інфармацыйнай прасторы, перспектывам развіцця бібліятэк.

Прызначаны спецыялістам у галіне бібліятэчнай справы і інфармацыйных тэхналогій, выкладчыкам, аспірантам і магістрантам, кіраўнікам органаў упраўлення культуры.


Бібліятэчны свет: часопіс*

Галоўны рэдактар Кірухіна Л.Г.

Часопіс, заснавальнікамі якога з’яўляюцца Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Беларуская бібліятэчная асацыяцыя, выдаецца з мэтай навукова-практычнага і навукова-метадычнага забеспячэння бібліятэчнай справы, а таксама раскрыцця творчага і навуковага патэнцыялу спецыялістаў у галіне бібліятэчнай справы і інфармацыйных тэхналогій.

Прадстаўляе інтарэс для тых, хто вывучае бібліятэчную справу, гісторыю, краязнаўства і культуру Беларусі.

* Падпіска на часопіс праводзіцца па каталогу Белпошты "Газеты и журналы Республики Беларусь". Індэксы выдання – 74895 (інд.), 748952 (вед.).


Гісторыя беларускай нацыянальнай бібліяграфіі. 1921–2021

Аўтар і адказны за выпуск Кузьмініч Т.В.

Выданне прысвечана беларускай нацыянальнай бібліяграфіі – важнейшаму складніку інфармацыйнай інфраструктуры грамадства. Паказана спецыфіка бібліяграфічных ведаў, стварэнне якіх яна забяспечвае, яе крыніцазнаўчы характар у дачыненні да некаторых галіновых кірункаў бібліяграфіі, асабліва гістарычнай, і значымасць для гістарычных даследаванняў.

Засяроджана ўвага на гісторыі беларускай нацыянальнай бібліяграфіі ў апошняе стагоддзе – час станаўлення яе самых уплывовых арганізацыйных структур і фарміравання асноўнага рэсурснага складніка.

Праілюстравана абумоўленасць развіцця айчыннай нацыянальнай бібліяграфіі сацыякультурным асяроддзем, тэндэнцыямі, уласцівымі для гэтага віду бібліяграфічнай дзейнасці на рэгіянальным і сусветным узроўнях, яе роля ў інфармацыйным забеспячэнні беларускага грамадства на кожным з выдзеленых гістарычных этапаў.

Прааналізавана паэтапнае фарміраванне нарматыўнай базы і стварэнне асобных арганізацыйных структур, фарміраванне рэсурсаў беларускай нацыянальнай бібліяграфіі, а таксама эвалюцыя метадычных падыходаў, характэрных для адпаведнай бібліяграфічнай прадукцыі.

Вызначаны перспектывы яе развіцця як асноўнай сістэмы сучаснай айчыннай бібліяграфіі.


Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып. 25

Адказны за выпуск Суша А.А.

Чарговы выпуск навуковага зборніка прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. У ім адлюстраваны матэрыялы па праблемах вывучэння, захоўвання і выкарыстання дакументальнай спадчыны Беларусі, гісторыі рукапіснай і друкаванай кнігі, архіўных дакументаў, бібліятэчнай справы, бібліяграфазнаўства, культуралогіі, падрыхтаваныя беларускімі і замежнымі даследчыкамі кніжнай культуры.

Зборнік артыкулаў з’яўляецца навуковым выданнем, якое рэцэнзуецца і ўключана ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па педагагічных, гістарычных навуках і культуралогіі. Матэрыялы зборніка ўводзяць у навуковы ўжытак унікальныя дакументальныя помнікі, новыя дакументы, факты і звесткі, звязаныя з гісторыяй кнігі і культуры Беларусі, і будуць карыснымі ўсім, хто цікавіцца нашай спадчынай.


Материалы VIII Международного конгресса "Библиотека как феномен культуры"
Тема: "100 лет Национальной библиотеке Беларуси"

Адказны за выпуск Есіс Н.С.

Зборнік змяшчае матэрыялы Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”, які праводзіць Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Публікуюцца даклады вядомых спецыялістаў найбуйнейшых бібліятэк, навукова-даследчых устаноў, прадстаўнікоў іншых арганізацый Беларусі і замежных краін, прысвечаныя актуальным пытанням развіцця бібліятэчнай справы.

Матэрыялы публікуюцца ў аўтарскай рэдакцыі.

Структура выдання традыцыйна фарміруецца ў адпаведнасці з праграмай кангрэса.


Матэрыялы ХVIII Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

Адказны за выпуск Карнілава Т.У.

Зборнік складаецца з матэрыялаў ХVІІІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, якія прайшлі ў красавіку 2022 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Артыкулы прысвечаны гісторыі кніжнай культуры, падыходам да захавання, вывучэння і папулярызацыі дакументальнай спадчыны, дэманструюць унікальнасць беларускай кніжнай культуры і агульнасць культурнай спадчыны Беларусі і іншых краін.


Новыя кнігі: па старонках беларускага друку**

Адказны за выпуск Градоўкіна І.У.

Штомесячны ўніверсальны бібліяграфічны бюлетэнь інфармуе пра новыя кнігі беларускіх выдавецтваў, найбольш значныя артыкулы з рэспубліканскай перыёдыкі, а таксама рэцэнзіі на беларускія выданні.

У якасці дадаткаў друкуюцца біяграфічныя спісы або агляды, прысвечаныя значным гістарычным падзеям і актуальным пытанням сучаснага развіцця Беларусі, "Беларускі каляндар, … год", а таксама матэрыялы да юбілеяў выдатных дзеячаў краіны, шэрагу арганізацый і ўстаноў, што складаюць аснову эканомікі, культуры, навукі і асветы Беларусі.

Прызначаны ў дапамогу прафесійнай дзейнасці работнікаў бібліятэк, іншых культурных і асветных устаноў, а таксама студэнтам, навучэнцам і ўсім неабыякавым да гісторыі, культуры і сучаснага жыцця сваёй краіны, тым, хто адчувае неабходнасць аператыўна атрымліваць патрэбную інфармацыю для павышэння агульнай і прафесійнай адукацыі, самаадукацыі і арганізацыі вольнага часу.

** Падпіска на часопіс праводзіцца па каталогу Белпошты "Газеты и журналы Республики Беларусь". Індэксы выдання – 74972 (інд.), 749722 (вед.).

Друкаваныя выданні 2021
pdf.png Тэмплан выпуску інфармацыйных выданняў на 2021 год.

Беларусь вачыма бібліёграфа

Адказны за выпуск Градоўкіна І.У.

Навукова-папулярнае выданне прысвечана 60-гадоваму юбілею бібліяграфічнага бюлетэня "Новыя кнігі: па старонках беларускага друку". Кніга створана па матывах дадаткаў, змешчаных на старонках бюлетэня ў апошнія 30 гадоў. Складаецца з матэрыялаў беларусазнаўчага характару – замалёвак, якія адлюстроўваюць нашу нацыянальную гісторыю, культуру, побыт. Выданне адрасавана шырокаму колу чытачоў.

Бібліятэчны веснік: зборнік артыкулаў. Вып. 13

Адказны за выпуск Пшыбытка М.Г.

Чарговы выпуск навуковага зборніка прысвечаны пытанням фарміравання сучаснай бібліятэчна-інфармацыйнай прасторы, перспектывам развіцця бібліятэк.

Прызначаны спецыялістам у галіне бібліятэчнай справы і інфармацыйных тэхналогій, выкладчыкам, аспірантам і магістрантам, кіраўнікам органаў упраўлення культуры.

Бібліятэчны свет: часопіс*

Галоўны рэдактар Кірухіна Л.Г.

Часопіс, заснавальнікамі якога з’яўляюцца Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Беларуская бібліятэчная асацыяцыя, выдаецца з мэтай навукова-практычнага і навукова-метадычнага забеспячэння бібліятэчнай справы, а таксама раскрыцця творчага і навуковага патэнцыялу спецыялістаў у галіне бібліятэчнай справы і інфармацыйных тэхналогій.

Прадстаўляе інтарэс для тых, хто вывучае бібліятэчную справу, гісторыю, краязнаўства і культуру Беларусі.

* Падпіска на часопіс праводзіцца па каталогу Белпошты "Газеты и журналы Республики Беларусь". Індэксы выдання – 74895 (інд.), 748952 (вед.).

Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып. 24

Адказны за выпуск Гарковіч Н.В.

Чарговы выпуск навуковага зборніка прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. У ім адлюстраваны матэрыялы па праблемах вывучэння, захоўвання і выкарыстання дакументальнай спадчыны Беларусі, гісторыі рукапіснай і друкаванай кнігі, архіўных дакументаў, бібліятэчнай справы, бібліяграфазнаўства, культуралогіі, падрыхтаваныя беларускімі і замежнымі даследчыкамі кніжнай культуры.

Зборнік артыкулаў з’яўляецца навуковым выданнем, якое рэцэнзуецца і ўключана ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па педагагічных, гістарычных навуках і культуралогіі. Матэрыялы зборніка ўводзяць у навуковы ўжытак унікальныя дакументальныя помнікі, новыя дакументы, факты і звесткі, звязаныя з гісторыяй кнігі і культуры Беларусі, і будуць карыснымі ўсім, хто цікавіцца нашай спадчынай.


Интегрированные информационно-поисковые системы и сервисы библиотек
Серыя “БиблиоКонсультант”, вып. 10

Адказны за выпуск Рысева Ж.С.

У выданні прадстаўлены аналіз глабальнага лічбавага інфармацыйнага асяроддзя, вызначаны задачы па павышэнні якасці інфармацыйна-пошукавых сістэм бібліятэк і рэалізацыі доступу да анлайн-рэсурсаў. Выкладзены замежны і айчынны вопыт фарміравання зводных электронных каталогаў бібліятэк, выкарыстанне інтэграванага пошуку ў інфармацыйных сістэмах сучасных бібліятэк.

Выданне прызначана для спецыялістаў устаноў сферы культуры і архіўнай дзейнасці, студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў адпаведнага профілю, а таксама ўсіх, хто цікавіцца праблемамі фарміравання і выкарыстання інфармацыйна-пошукавых сістэм у бібліятэках.


Інструкцыя па ўліку і захаванасці фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Серыя “БібліяКансультант”, вып. 11

Адказны за выпуск Пераверзева Ю.А.

Iнструкцыя ўстанаўлiвае адзiныя правiлы ўлiку i захаванасцi дакументаў, якiя складаюць фонды і калекцыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, і з’яўляецца абавязковай для прымянення.

Вызначаны парадак паступлення дакументаў (у тым ліку электронных дакументаў сеткавага распаўсюджвання) у фонды Нацыянальнай бібліятэкі, асаблівасці ўліку розных відаў дакументаў, рэжым іх захавання, праверкі і спісання. Прыведзены ўзоры старонак інвентарнай кнігі і кнігі сумарнага ўліку, актаў. Вызначаны тэрміны іх захавання, парадак запаўнення.

Абмеркавана і зацверджана Фондавай камісіяй Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Краязнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы бібліятэк: ствараем супольна і якасна
Серыя "БібліяКансультант", вып. 12

Адказны за выпуск Пугачова С.А.

У навукова-практычным зборніку адлюстраваны метадычны матэрыял у дапамогу выкарыстання міжнароднай сістэмы "Універсальная дзесятковая класіфікацыя" (УДК) на беларускай мове і аўтарытэтных запісаў для сэнсавай апрацоўкі краязнаўчых і краіназнаўчых дакументаў, арганізацыі адпаведных фондаў у бібліятэках Беларусі.

Асноўную частку зборніка займаюць супастаўляльныя табліцы, у якіх адлюстраваны дзяленні "Тыпавой схемы класіфікацыі дакументаў для краязнаўчых каталогаў (картатэк) бібліятэк Рэспублікі Беларусь" (Мінск, 1994) і адпаведныя ім раздзелы УДК на беларускай мове (Мінск, 2016). Табліцы прызначаны аказаць дапамогу бібліятэкам краіны пры пераходзе да выкарыстання сучаснага сродку індэксавання дакументаў – УДК.

У выданні знайшлі адлюстраванне нацыянальныя прыклады прымянення УДК. Табліца з пералікам найбольш дакладных прыкладаў выкарыстання індэксаў УДК прадстаўляе ўсе галоўныя класы УДК для сэнсавай апрацоўкі дакументаў па гуманітарных, грамадскіх, прыродазнаўчых і прыкладных навуках.

У якасці дапаможнага матэрыялу зборнік змяшчае масіў сучасных адміністрацыйна-тэрытарыяльных дзяленняў Рэспублікі Беларусь, які ўключае 253 тапанімічныя адзінкі. Сярод іх вобласці, раёны, раённыя цэнтры, гарады абласнога падпарадкавання, а таксама адміністрацыйныя раёны г. Мінска. Увесь масіў падзелены на асноўныя блокі па абласцях. Для кожнай вобласці прадстаўлены найменні ўсіх раёнаў, раённых цэнтраў, гарадоў абласнога падпарадкавання ў алфавітным парадку з адпаведным вызначальнікам месца для кожнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.

Зборнік змяшчае таксама блок індэксаў УДК з улікам афіцыйна прынятай на сённяшні дзень перыядызацыі гісторыі Беларусі. Дэталізацыя раздзела УДК "94(476) Гісторыя Беларусі" абапіраецца на метадалагічную базу сучасных даследаванняў айчыннай гістарычнай навукі, сучасныя падыходы да перыядызацыі гісторыі Беларусі.

У канцы выдання ёсць адказы на некаторыя пытанні бібліятэк Беларусі, якія выкарыстоўваюць і якія не выкарыстоўваюць у практычнай дзейнасці УДК.

Зборнік будзе запатрабаваны для сістэматызацыі дакументаў, арганізацыі дакументных фондаў і пошуку інфармацыі. Ён можа таксама выкарыстоўвацца ў метадычнай і вучэбнай рабоце пры правядзенні семінараў, чытанні адпаведных лекцыйных курсаў у сістэме падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў для вышэйназваных устаноў.


Материалы VIII Международного конгресса "Библиотека как феномен культуры"

Адказны за выпуск Есіс Н.С.

Зборнік змяшчае матэрыялы Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”, які праводзіць Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Публікуюцца даклады вядомых спецыялістаў найбуйнейшых бібліятэк, навукова-даследчых устаноў, прадстаўнікоў іншых арганізацый Беларусі і замежных краін, прысвечаныя актуальным пытанням развіцця бібліятэчнай справы.

Матэрыялы ХVII Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

Адказны за выпуск Гарковіч Н.В.

Зборнік складаецца з матэрыялаў ХVІІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, якія прайшлі ў красавіку 2021 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Публікуюцца даклады вядомых даследчыкаў і спецыялістаў нацыянальных і буйнейшых бібліятэк, музеяў, архіваў, навучальных і навукова-даследчых устаноў Беларусі і замежных краін, прысвечаныя гісторыі і сучаснасці нацыянальнай кніжнай культуры, развіццю асветніцкіх традыцый Беларусі.

Новыя кнігі: па старонках беларускага друку**

Адказны за выпуск Градоўкіна І.У.

Штомесячны ўніверсальны бібліяграфічны бюлетэнь інфармуе пра новыя кнігі беларускіх выдавецтваў, найбольш значныя артыкулы з рэспубліканскай перыёдыкі, а таксама рэцэнзіі на беларускія выданні.

У якасці дадаткаў друкуюцца біяграфічныя спісы або агляды, прысвечаныя значным гістарычным падзеям і актуальным пытанням сучаснага развіцця Беларусі, "Беларускі каляндар, … год", а таксама матэрыялы да юбілеяў выдатных дзеячаў краіны, шэрагу арганізацый і ўстаноў, што складаюць аснову эканомікі, культуры, навукі і асветы Беларусі.

Прызначаны ў дапамогу прафесійнай дзейнасці работнікаў бібліятэк, іншых культурных і асветных устаноў, а таксама студэнтам, навучэнцам і ўсім неабыякавым да гісторыі, культуры і сучаснага жыцця сваёй краіны, тым, хто адчувае неабходнасць аператыўна атрымліваць патрэбную інфармацыю для павышэння агульнай і прафесійнай адукацыі, самаадукацыі і арганізацыі вольнага часу.

** Падпіска на часопіс праводзіцца па каталогу Белпошты "Газеты и журналы Республики Беларусь". Індэксы выдання – 74972 (інд.), 749722 (вед.).

Роман Степанович Мотульский: биобиблиографический указатель

Адказны за выпуск Суша А.А.

Біябібліяграфічны паказальнік прысвечаны выдатнаму прадстаўніку бібліятэчнай справы, кіраўніку адной з самых перадавых нацыянальных бібліятэк свету, доктара педагагічных навук, прафесару Раману Сцяпанавічу Матульскаму. Выданне асвятляе асноўныя вынікі яго навуковай, арганізацыйнай, педагагічнай і практычнай дзейнасці.

Біябібліяграфічны паказальнік уключае факты біяграфіі і прафесійнай дзейнасці кіраўніка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, галоўнай захавальніцы кніжных выданняў, вынікі навуковых праектаў, храналагічны паказальнік асноўных работ вучонага, а таксама публікацыі пра яго. Выданне прызначана шырокаму колу бібліятэчных рабортнікаў, навукоўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў.

Бібліятэкарам