ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіЭлектронныя выданні бібліятэкіЭлектронныя выданні 2006–2008 гг.

Электронныя выданні 2006–2008 гг.

pdf.pngТэмплан выпуску выдавецкай прадукцыі на 2008 год
Слуцкае Евангелле. Беларускі рукапіс XVI ст.

Слуцкае Евангелле. Беларускі рукапіс XVI ст.

На CD-ROM прадстаўлены матэрыялы сумеснага навуковага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі "Слуцкае Евангелле (XVI ст.) як помнік моўнай спадчыны беларускага народа", які быў выкананы па гранту Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў.

Восток - Запад в век информационно-телекоммуникационных технологий: материалы Международной конференции по межбиблиотечному абонементу и доставке документов (3-7 декабря 2007 г., Минск)

Восток – Запад в век информационно-телекоммуникационных технологий: материалы Международной конференции по межбиблиотечному абонементу и доставке документов (3–7 декабря 2007 г., Минск)

У электроннае выданне ўключаны даклады і выступленні, што прагучалі на канферэнцыі, прысвечанай пытанням узаемнага выкарыстання бібліятэчных рэсурсаў для забеспячэння свабоднага доступу да інфармацыі і ведаў, укаранення новых тэхналогій у інфармацыйна-бібліятэчнае абслугоўванне аддаленых карыстальнікаў, стварэння і выкарыстання электронных рэсурсаў і электронных выданняў для МБА і ДД, захавання правоў аўтараў на інтэлектуальную ўласнасць, нарматыўна-прававых аспектаў функцыянавання сістэм МБА і ДД.

 
Асноўныя службовыя дакументы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. 2007 г.

Асноўныя службовыя дакументы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. 2007 г.

Выданне змяшчае асноўныя службовыя дакументы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за вызначаны перыяд.

Имидж-каталог Национальной библиотеки Беларуси

Имидж-каталог Национальной библиотеки Беларуси

 
Камплект складаецца з 36 DVD-дыскаў і ўяўляе сабой поўную электронную версію генеральных каталогаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: алфавітных – на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах, алфавітных каталогаў, мікрафіш дысертацый, нот, выяўленчых дакументаў, сістэматычнага каталога картаграфічных выданняў.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі = Национальная библиотека Беларуси

Нацыянальная бібліятэка Беларусі = Национальная библиотека Беларуси

Кампакт-дыск змяшчае інфармацыю пра гісторыю бібліятэкі, яе сучасны стан, перспектывы развіцця як рэспубліканскага інфармацыйнага, сацыяпалітычнага і сацыякультурнага цэнтра.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў друку. 1922-2007 гг.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў друку. 1922–2007 гг.

DVD-ROM з’яўляецца мультымедыйным праектам, прымеркаваным да 85-гадовага юбілею галоўнай бібліятэкі краіны, які адзначаўся 15 верасня 2007 г., яскравым сведчаннем актыўнай і шматграннай дзейнасці найбуйнейшай культурнай установы на працягу ўсёй сваёй гісторыі.

Актуальныя праблемы культуры і мастацтва. 2008 г.: інфармацыйна-аналітычны зборнік

Актуальныя праблемы культуры і мастацтва. 2008 г.: інфармацыйна-аналітычны зборнік

CD-ROM (на беларускай, рускай мовах; 4 выпускі на год) утрымлівае матэрыялы ў выглядзе рэфератыўных аглядаў па актуальных пытаннях стану і перспектыў развіцця культуры, культурнай палітыкі, міжнароднага супрацоўніцтва; інавацыйнай дзейнасці ў сферы вольнага часу, бібліятэчнай справы, музеязнаўства, аховы культурнай і гістарычнай спадчыны; аналітычныя агляды па пытаннях выяўленчага, музычнага, тэатральнага і кінамастацтва.
 
Беларускі каляндар. 2009 г.

Беларускі каляндар. 2009 г.

На кампакт-дыску прадстаўлена інфармацыя пра найбольш значныя знамянальныя і памятныя даты, якія будуць адзначацца ў нашай краіне ў 2009 годзе.

Библиотеки агрогородков как объект Государственной программы возрождения и развития села на 2005-2010 гг.

Библиотеки агрогородков как объект “Государственной программы возрождения и развития села на 2005–2010 гг.”

Выданне ўключае матэрыялы па актуальных пытаннях сучаснага стану і перспектывах развіцця бібліятэк аграгарадкоў Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыйная прадукцыя навуковых бібліятэк і Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі на 2008 г.

Інфармацыйная прадукцыя навуковых бібліятэк і Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі на 2008 г.

Кампакт-дыск уключае звесткі пра інфармацыйную прадукцыю на 2008 г.: наяўныя базы даных уласнай генерацыі; базы даных, якія плануюцца да стварэння, і выдавецкую прадукцыю, што ўтрымлівае бібліяграфічную, фактаграфічную, камбінаваную інфармацыю ў друкаванай і электроннай формах – рэсурсы навуковых бібліятэк і Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі.

Нормативно-правовое обеспечение деятельности библиотек
 
У выданні прадстаўлены тэксты законаў, пастаноў, палажэнняў і іншых нарматыўных прававых актаў у апошняй рэдакцыі, неабходных для арганізацыі дзейнасці бібліятэк рэспублікі.
Жыве паміж намі дудар наш...: да 200-годдзя з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1808-1884)

"Жыве паміж намі дудар наш...": да 200-годдзя з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1808–1884)

DVD-ROM прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння паэта, драматурга, класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, юбілей якога ў 2008 г. адзначаўся пад эгідай ЮНЕСКА.

Radziviliana: дакументальныя помнікі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Radziviliana: дакументальныя помнікі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дыск змяшчае паўнатэкставыя электронныя копіі выданняў XVII–XVIII стст. прадстаўнікоў роду Радзівілаў: знакаміты твор Мікалая Хрыстафора Сіроткі “Перагрынацыя” на лацінскай, польскай і рускай мовах; “Камедыі і трагедыі” Урсулы Радзівіл; навуковыя артыкулы, прысвечаныя гэтым творам.

pdf.png Тэмплан выпуску выдавецкай прадукцыі на 2007 год
Актуальныя праблемы культуры i мастацтва. 2007 г.

Актуальныя праблемы культуры i мастацтва. 2007 г.

CD-ROM падрыхтаваны па матэрыялах інфармацыйна-аналітычнага зборніка “Актуальныя праблемы культуры і мастацтва” за адпаведныя гады (на беларускай і рускай мовах) і ўключае звыш ста аглядных і рэфератыўных публікацый па пытаннях сучаснага культурнага працэсу як у нашай краіне, так і за яе межамі.

Актуальныя праблемы культуры і мастацтва. 2001-2006 гг.: інфармацыйна-аналітычны зборнік

Актуальныя праблемы культуры і мастацтва. 2001–2006 гг.: інфармацыйна-аналітычны зборнік

CD-ROM падрыхтаваны па матэрыялах інфармацыйна-аналітычнага зборніка "Актуальныя праблемы культуры і мастацтва" за адпаведныя гады (на беларускай, рускай мовах) і ўключае звыш ста аглядных і рэфератыўных публікацый па пытаннях сучаснага культурнага працэсу як у нашай краіне, так і за яе межамі.

Асноўныя службовыя дакументы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. 2005-2006 гг.

Асноўныя службовыя дакументы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. 2005–2006 гг.

Выданне змяшчае асноўныя службовыя дакументы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за вызначаны перыяд.

Беларускі каляндар, 2007 год

Беларускі каляндар, 2007 год

На CD-ROM прадстаўлена інфармацыя пра знамянальныя і памятныя даты беларускага календара, падрыхтаваная на аснове базы даных Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Беларусь у асобах і падзеях”. Асновай для стварэння базы з’яўляюцца звесткі з энцыклапедычных і іншых даведачных выданняў.

Беларускі каляндар. 2008 г.

Беларускі каляндар. 2008 г.

На CD-ROM змешчана інфармацыя пра найбольш значныя знамянальныя і памятныя даты, якія адзначаліся ў нашай краіне ў 2008 годзе. Каляндар падрыхтаваны на аснове базы даных "Беларусь у асобах і падзеях" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Інкунабулы ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: каталог

Інкунабулы ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: каталог

CD-ROM уключае поўнае навуковае апісанне калекцыі выданняў XV ст., што захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Сярод іх – першыя выданні антычных і сярэднявечных аўтараў, самае ранняе з якіх датуецца 1471 г., а самае позняе – 1495 г.

Публічныя бібліятэкі на пачатку XXI ст.

 

Публічныя бібліятэкі на пачатку XXI ст.

У выданні ўсебакова аналізуюцца асноўныя напрамкі дзейнасці публічных бібліятэк Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, а таксама ўключаны публікацыі супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, у якіх аналізуюцца розныя аспекты дзейнасці публічных бібліятэк.

Роль библиотек и информации в устойчивом развитии общества: материалы международной научно-практической конференции (25-27 октября 2005 г., Минск)

Роль библиотек и информации в устойчивом развитии общества: материалы международной научно-практической конференции (25–27 октября 2005 г., Минск)

На CD-ROM змешчаны даклады, якія прагучалі на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Роля бібліятэк і інфармацыі ва ўстойлівым развіцці грамадства" (25–27 кастрычніка 2005 г., Мінск).

Национальные коммуникативные форматы BelMarc для библиографических и авторитетных данных

Национальные коммуникативные форматы BelMarc для библиографических и авторитетных данных

На CD-ROMе прадстаўлены 2 фарматы сістэмы BELMARC у версіі 2006 г.: BELMARC/B – фармат для бібліяграфічных запісаў і BELMARC/A (Authorities) – фармат для аўтарытэтных запісаў. Фарматы сістэмы BELMARC прызначаны для уніфікаванага прадстаўлення на нацыянальным узроўні бібліяграфічных і аўтарытэтных даных.

Программа ЮНЕСКО Память мира: деятельность библиотек, архивов, музеев по сохранению культурного наследия

Программа ЮНЕСКО "Память мира": деятельность библиотек, архивов, музеев по сохранению культурного наследия

У электроннае выданне ўключаны каля 30 дакладаў і выступленняў удзельнікаў міжнароднай канферэнцыі «Праграма ЮНЕСКА “Памяць свету”: деятельность библиотек, архивов, музеев по сохранению документального наследия» (30 лістапада – 1 снежня 2006 г., Мінск), прысвечанай пытанням міжнароднага супрацоўніцтва бібліятэк, архіваў і музеяў па захаванні і сумесным выкарыстанні помнікаў культуры.

Спадчына Напалеона Орды (з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)

Спадчына Напалеона Орды (з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)

CD-ROM уяўляе сабой электронны збор дакументальнай спадчыны Напалеона Орды – вядомага беларускага мастака, кампазітара, музыканта, педагога, грамадскага дзеяча.

Строительство нового здания Национальной библиотеки Беларуси в документах. Приложение 1

Строительство нового здания Национальной библиотеки Беларуси в документах. Приложение 1

У электроннае выданне ўключаны нарматыўныя, прававыя, распарадчыя і службовыя дакументы, што ахопліваюць этапы праектавання, будаўніцтва і асваення новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Строительство нового здания Национальной библиотеки Беларуси в фотодокументах. Приложение 2

Электроннае выданне змяшчае больш за 400 фотадакументаў, якія адлюстроўваюць будаўніцтва і асваенне новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Электронная бібліятэка - школьнікам: хрэстаматыя

Электронная бібліятэка – школьнікам: хрэстаматыя

CD-ROM змяшчае поўныя тэксты твораў школьнай праграмы па беларускай і рускай літаратуры для 9–11 (10–12) класаў. У хрэстаматыю ўключаны творы для абавязковага, дадатковага і пазакласнага чытання.

Миссия библиотеки в формировании интеллектуального потенциала общества: материалы международной научно-практической конференции (4-6 декабря 2006 г., Минск)
Миссия библиотеки в формировании интеллектуального потенциала общества: материалы международной научно-практической конференции (4–6 декабря 2006 г., Минск)
У электроннае выданне ўключаны больш за 80 дакладаў і выступленняў, што прагучалі на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Місія бібліятэкі ў фарміраванні інтэлектуальнага патэнцыялу грамадства” (4–6 снежня 2006 г., Мінск).

Электронныя выданні за 2006 год

Асноўныя службовыя дакументы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. 2005.

Асноўныя службовыя дакументы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. 2005.

Беларускі каляндар, 2006 год

Беларускі каляндар, 2006 год

Каляндар падрыхтаваны на аснове базы даных Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі "Беларусь у асобах і падзеях".
Да найбольш значных і забяспечаных публікацыямі юбілейных дат змешчана графічная, тэкставая і бібліяграфічная інфармацыя. На некаторыя даты прыведзены гіперспасылкі на інтэрнэт-рэсурсы.

Інфармацыйная прадукцыя навуковых бібліятэк і Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі на 2006 год

Інфармацыйная прадукцыя навуковых бібліятэк і Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі на 2006 год

Кампакт-дыск уключае звесткі пра інфармацыйную прадукцыю на 2006 г.: базы даных уласнай генерацыі; выдавецкую прадукцыю, дзе змешчана бібліяграфічная, фактаграфічная, камбінаваная інфармацыя ў друкаванай і электроннай формах.

 
Інфармацыйная прадукцыя навуковых бібліятэк і Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі на 2007 год

Інфармацыйная прадукцыя навуковых бібліятэк і Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі на 2007 год

Прадстаўлены звесткі пра інфармацыйную прадукцыю на 2007 г.: базы даных уласнай генерацыі, выдавецкую прадукцыю, якая змяшчае бібліяграфічную, фактаграфічную, камбінаваную інфармацыю ў друкаванай і электроннай формах – рэсурсы навуковых бібліятэк і Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі.

Кніга Беларусі. 1517-1917: зводны каталог

Кніга Беларусі. 1517–1917: зводны каталог

CD-ROM уяўляе сабой дапоўненае і перапрацаванае электроннае перавыданне зводнага каталога “Кніга Беларусі” (Мінск, 1986) і складаецца з трох раздзелаў: старадрукаваныя кірылічныя кнігі ХVІ–ХVІІІ стст.; выданні на беларускай мове XІХ – пачатку XX ст.; выданні на рускай мове ХIХ – пачатку XX ст. Уключаны выданні са збораў бібліятэк і музеяў Беларусі, Расіі, Літвы, Украіны, Польшчы, Германіі, Вялікабрытаніі, Швецыі, ЗША і інш.

 

Канцэптуальныя асновы развіцця Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі як рэспубліканскага інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра.

Канцэптуальныя асновы развіцця Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі як рэспубліканскага інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўлены асноўныя канцэптуальныя дакументы, якія вызначаюць шляхі развіцця Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў якасці рэспубліканскага інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра.

Матэрыялы кнігазнаўчых чытанняў.

Матэрыялы кнігазнаўчых чытанняў.

CD-ROM з’яўляецца электронным аналагам зборнікаў матэрыялаў Першых (1988 г.) і Другіх (2000 г.) кнігазнаўчых чытанняў, праведзеных Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Новая літаратура па культуры і мастацтву Беларусі. 2006 г.:бібліяграфічны паказальнік

Новая літаратура па культуры і мастацтву Беларусі. 2006 г.:бібліяграфічны паказальнік

CD-ROM (на беларускай, рускай мовах; 4 выпускі ў год) змяшчае інфармацыю пра новыя публікацыі па ўсіх пытаннях тэорыі, гісторыі і сучаснага стану культуры і мастацтва Беларусі (кнігі, манаграфіі, навуковыя зборнікі, дысертацыі, аўтарэфераты дысертацый, артыкулы са зборнікаў і перыядычных выданняў).

Социологические исследования в библиотеке: теоретический и практический аспект

Социологические исследования в библиотеке: теоретический и практический аспект

У выданні прыведзены рэкамендацыі па падрыхтоўцы і правядзенні сацыялагічных даследаванняў у бібліятэцы, разглядаюцца асноўныя этапы, аналізуюцца метады і працэдура прыкладнага сацыялагічнага даследавання.
Чарнобыль

Чарнобыль

У выданні прадстаўлена інфармацыя пра больш за 22 тыс. дакументаў незалежна ад месца і мовы выдання, якія публікаваліся ў 1991–2003 гг., па ўсіх аспектах чарнобыльскай катастрофы і мінімізацыі яе вынікаў. У паказальніку даюцца звесткі пра манаграфіі, дысертацыі, аўтарэфераты дысертацый, матэрыялы канферэнцый, сімпозіумаў, карты, ноты, выяўленчыя выданні, пра раздзелы з кніг, зборнікаў, артыкулы з часопісаў, газет. У якасці дадатку змешчана інфармацыя пра найбольш актуальныя інтэрнэт-рэсурсы, якія поўнасцю або часткова асвятляюць праблемы Чарнобыля.

Бібліятэкарам