ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіЭлектронныя выданні бібліятэкіЭлектронныя выданні 2006–2008 гг.Актуальныя праблемы культуры і мастацтва. 2008 г.

Актуальныя праблемы культуры і мастацтва. 2008 г.

Складальнік – Гарбачова Л.В.

CD-ROM (на беларускай, рускай мовах; 4 выпускі на год) утрымлівае матэрыялы ў выглядзе рэфератыўных аглядаў па актуальных пытаннях стану і перспектыў развіцця культуры, культурнай палітыкі, міжнароднага супрацоўніцтва; інавацыйнай дзейнасці ў сферы вольнага часу, бібліятэчнай справы, музеязнаўства, аховы культурнай і гістарычнай спадчыны; аналітычныя агляды па пытаннях выяўленчага, музычнага, тэатральнага і кінамастацтва.
Значная частка артыкулаў падрыхтавана па матэрыялах айчыннага і замежнага друку. Акрамя аглядных і рэфератыўных інфармацыйных паведамленняў, у зборнік уключана хроніка асноўных фактаў і падзей культурнага жыцця Беларусі за адпаведны перыяд і бібліяграфічныя звесткі пра найбольш актуальныя публікацыі па пытаннях сучаснага культурнага працэсу.
У падрыхтоўцы выдання прымалі ўдзел супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, навукоўцы, спецыялісты-практыкі і кіраўнікі сферы культуры і мастацтва.

Аб’ём – 15 Мб. Тыраж – 50 экз.

Інфармацыйныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.

Бібліятэкарам