ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіЭлектронныя выданні бібліятэкіЭлектронныя выданні 2006–2008 гг.Беларускі каляндар, 2007 год

Беларускі каляндар, 2007 год

Складальнікі – В.Е. Асаёнак, А.Н. Маліноўская, І.В. Нарчук
На CD-ROM прадстаўлена інфармацыя пра знамянальныя і памятныя даты беларускага календара, падрыхтаваная на аснове базы даных Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Беларусь у асобах і падзеях”. Асновай для стварэння базы з’яўляюцца звесткі з энцыклапедычных і іншых даведачных выданняў.

У календары прыведзены гіперспасылкі на афіцыйныя сайты некаторых арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў.

Для зручнасці выкарыстання ў календары выдзелены наступныя рубрыкі:

  • "Каляндар на 2007 год";
  • "Дзяржаўныя святы, святочныя дні і памятныя даты Рэспублікі Беларусь";
  • "У 2007 годзе спаўняецца..." (даты, у якіх дакладна не вызначаны дзень і месяц);
  • "Месяцы";
  • "Персаналіі" (размеркаваны па прыналежнасці да пэўнай галіны дзейнасці);
  • "Аб’екты" (прадстаўлены звесткі пра прадпрыемствы, помнікі гісторыі, культуры, прыроды, грамадскія аб’яднанні, навуковыя і навучальныя ўстановы, установы культуры (бібліятэкі, музеі, архівы), перыядычныя выданні і выдавецтвы, творчыя калектывы, епархіі і манастыры);
  • "Падзеі";
  • "Рэгіёны" (інфармацыя размеркавана па абласцях Беларусі. У кожнай падрубрыцы ў алфавітным парадку змешчаны юбілейныя даты ўраджэнцаў азначанай вобласці і асоб, жыццё ці дзейнасць якіх былі звязаны з дадзенай тэрыторыяй; устаноў і прадпрыемстваў, якія знаходзяцца ў вобласці; падзей, што адбываліся тут, і г.д.).

Інфармацыя на CD-ROM прадстаўлена ў pdf-фармаце. Неабходную для яе прагляду праграму Adobe Acrobat Reader можна інсталяваць з прапанаванага кампакт-дыска.

Аб’ём – 35,5 Мб. Тыраж – 100 экз.

Выданне можна набыць па падпісцы.

Бібліятэкарам