ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіЭлектронныя выданні бібліятэкіЭлектронныя выданні 2006–2008 гг.Інкунабулы ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: каталог

Інкунабулы ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: каталог

Складальнік – Саверчанка Н.С.

Адказны за выпуск – Кірэева Г.У.

CD-ROM уключае поўнае навуковае апісанне калекцыі выданняў XV ст., што захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Сярод іх – першыя выданні антычных і сярэднявечных аўтараў, самае ранняе з якіх датуецца 1471 г., а самае позняе – 1495 г.

Акрамя поўнага бібліяграфічнага апісання выданняў, у каталогу падаюцца асаблівасці кожнага экзэмпляра і найбольш цікавыя і разборлівыя правененцыі. Каталог таксама змяшчае грунтоўны навуковы апарат са шматлікіх паказальнікаў і дадаткаў. Каталог прызначаны для спецыялістаў у гісторыі кнігадрукавання, бібліятэкараў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй.

Аб’ём – 66 Мб. Тыраж – 60 экз.

Інфармацыйныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.

Бібліятэкарам