ГлавнаяНовостиКнижные выставки
Тэматычная кніжная выстаўка "Беларусь шматнацыянальная"
Уважаемые коллеги!

Выстаўка "Каб жыла культура продкаў"

Выстаўка "Каб жыла культура продкаў"
Другие новости

Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае наведаць тэматычную кніжную выстаўку "Каб жыла культура продкаў. Народныя святы, абрады, традыцыі".




Фальклор займаў і займае спецыфічнае месца ў беларускай нацыянальнай культуры, выконваючы шэраг важнейшых функцый, перш за ўсё эстэтычную, выхаваўчую, пазнавальную, адыгрываў важную ролю ў захаванні пераемнасці культурных традыцый, сацыяльнага вопыту і інш. Разам з тым ён уваходзіць у сістэму агульнаславянскіх і сусветных духоўных каштоўнасцей, у якую ўносіць свой дастойны ўклад і з якой мае трывалыя сувязі.



У спадчыну ад продкаў мы атрымалі духоўнае багацце, якім можам ганарыцца перад цэлым светам, якое, каб захаваць сваю самабытнасць у культурным сусвеце, павінны зберагчы і перадаць будучым пакаленням. Багацце гэта - народныя святы, абрады, звычаі. Без іх ведання і выкарыстання немагчыма сапраўднае выхаванне моладзі, фарміраванне яе духоўнасці. Ідэя адраджэння народных свят - новая ў духоўным жыцці нашай краіны. Сёння яна павінна стаць галоўным клопатам работнікаў культуры, настаўнікаў і выхавальнікаў, бібліятэкараў.



Увазе наведвальнікаў бібліятэкі прапануецца тэматычная выстаўка, якая дасць магчымасць не толькі падрабязна пазнаёміцца з тым, як святкавалі нашы продкі найбольш значныя ў іх жыцці каляндарныя і сямейна-бытавыя святы, але і дапаможа выкарыстаць элементы традыцыйнай абраднасці як пры правядзенні сучасных свят грамадскага гучання (прафесійных, каляндарных), так і сямейных урачыстасцей. У асобным раздзеле выстаўкі прадстаўлены дапаможнікі для настаўнікаў і выхавальнікаў дзіцячых садкоў, якія змяшчаюць метадычныя парады, сцэнарыі, гульні і іншыя матэрыялы для арганізацыі і правядзення святкаванняў.



Сацыяльным педагогам, класным кіраўнікам, педагогам-арганізатарам, бацькам, студэнтам педагагічных каледжаў і вышэйшых навучальных устаноў будзе карысным раздзел, дзе сабрана літаратура, якая раскрывае культурна-выхаваўчы патэнцыял беларускай народнай педагогікі. Толькі выхаванне, заснаванае на народнай мудрасці, валодае той выхаваўчай сілай, якой няма роўных у самых лепшых тэарэтычных сістэмах.



Экспазіцыя налічвае больш за 200 дакументаў - кнігі, часопісы, CD-ROM, ілюстратыўны матэрыял.
Новости

Национальная библиотека Беларуси отметила Всемирный день книги и авторского права, Международный день интеллектуальной собственности

24 Апр 2024

23 апреля в библиотеке состоялся образовательный семинар «Авторское право в условиях цифровой трансформации».  Семинар организован совместно с Национальным центром интеллектуальной собственности при участии юридического факультета Белорусского государственного университета.

Новости Национальной библиотеки Беларуси

Международный семинар «Реставрация документов времен Великой Отечественной войны»

24 Апр 2024

22 апреля в рамках программы профессионального развития «Культурное наследие как основа межкультурного диалога. Стратегии сохранности в России и Беларуси» в Национальной библиотеке Беларуси состоялся семинар «Реставрация документов времен Великой Отечественной войны».

Новости Национальной библиотеки Беларуси

Взгляд в вечность

23 Апр 2024

Юбилейная книжная выставка «Взгляд в вечность», посвящённая 90-летию со дня рождения белорусского ученого и литературоведа Владимира Михайловича Конана (1934–2011), проходит с 23 апреля по 20 мая в зале белорусской литературы (пом. 205).

Книжные выставки

Встреча с адвокатом о сдаче квартиры внаём без нарушения закона

24 Апр 2024

19 апреля в рамках программы «Библионочь-2024»  Национальной библиотекой Беларуси совместно с Белорусской республиканской коллегией адвокатов была организована и проведена бесплатная тематическая встреча с адвокатом «Сдаём квартиру внаём без нарушения закона: особенности заключения договора найма».

Новости Национальной библиотеки Беларуси


Библиотекарям