30 снежня бібліятэка працуе з 10.00 да 21.00. 31 снежня – сандзень, бібліятэка і аглядная пляцоўка не працуюць. Фізкультурна-аздараўленчы комплекс працуе з 07.00 да 18.00. 1, 2, 7 студзеня – выхадны дзень. 1 студзеня аглядная пляцоўка працуе з 14.00 да 23.00 (апошні пад'ём – у 22.30). Фізкультурна-аздараўленчы комплекс не працуе. 3 студзеня бібліятэка працуе з 10.00 да 21.00. 4–6, 11 студзеня бібліятэка працуе з 10.00 да 18.00. 2–7 студзеня аглядная пляцоўка і фізкультурна-аздараўленчы комплекс працуюць у звычайным рэжыме. Выкананне паслугі “Праверка тэкставых дакументаў на наяўнасць супадзенняў” часова прыпынена да 2025 года.

Топ-паслугі

IV Рэгіянальная чытацкая канферэнцыя “Фадзееўскія чытанні” ў Хабараўску

26 Сне 2024

24 снежня на базе Далёкаўсходняй дзяржаўнай навуковай бібліятэкі адбылася IV Рэгіянальная чытацкая канферэнцыя з міжнародным удзелам “Фадзееўскія чытанні”, прысвечаная выдатнаму рускаму савецкаму пісьменніку Аляксандру Аляксандравічу Фадзееву (1901–1956) і асэнсаванню гісторыі далёкаўсходняй літаратуры ў кантэксце развіцця айчыннага і сусветнага літаратурнага працэсу.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

24 Сне 2024

На мінулым тыдні адбылася найважнейшая культурная падзея – 100-годдзе беларускага кіно. У межах рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” да векавога юбілею айчыннай кінематаграфіі ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) падрыхтавана новая экспазіцыя “Дубль 100”.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

ЮНКТАД – 60 гадоў развіцця і супрацоўніцтва

24 Сне 2024

З 24 снежня 2024-га па 21 студзеня 2025 года ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207а) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “ЮНКТАД – 60 гадоў развіцця і супрацоўніцтва”, прысвечаная 60-годдзю заснавання Канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці (ЮНКТАД).

Кніжныя выстаўкі

Наш выбар – наша будучыня!

24 Сне 2024

У 2025 годзе ў нашай краіне адбудзецца выключна важная і знакавая грамадска-палітычная падзея – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Дадзеныя выбары завяршаюць цыкл электаральных кампаній па абноўленай Канстытуцыі.

Кніжныя выстаўкі

Рэспубліканскі семінар для экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў

23 Сне 2024

21 снежня ў рамках месяца гастранамічнага турызму ў Мінску адбыўся рэспубліканскі семінар для экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, мэта якога – развіццё ўнутранага і ўязнога турызму.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

15–29 снежня 1944 года. 21–20 тыдняў да Перамогі

23 Сне 2024

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944–1945 гг., якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”

Бібліятэка працягвае ўдзел у “Марафоне адзінства”: Брэст

22 Сне 2024

20 і 21 снежня ў рамках рэспубліканскага грамадска-культурнага праекта “Марафон адзінства” Нацыянальная бібліятэка Беларусі знаёміць жыхароў і гасцей Брэста з цікавымі выставамі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстар беларускага рамана

21 Сне 2024

21 снежня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Івана Гаўрылавіча Чыгрынава (1934–1996), пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, драматурга, грамадскага дзеяча. Яго каштоўная спадчына – раманы, апавяданні, тэатральныя п’есы, публіцыстычныя дзённікавыя занатоўкі і падарожныя нататкі – прыцягвае ўвагу чытачоў і сёння.

Па старонках беларускага календара

Сустрэча з адвакатам аб асаблівасцях заключэння асобных відаў грамадзянска-прававых дагавораў

20 Сне 2024

19 снежня Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках сумесных мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная сустрэча з адвакатам па тэме “Асаблівасці заключэння асобных відаў грамадзянска-прававых дагавораў: пазыкі, пажыццёвага ўтрымання (рэнты)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усе праекты

Праекты

Палітыка адносна апрацоўкі персанальных даных

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты