Прапануем увазе чытачоў тэматычную кніжную выстаўку "Беларусь у сучасным свеце".
Экспазіцыя налічвае больш за 300 дакументаў з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, што выдадзены за апошнія тры гады і разглядаюць месца Рэспублікі Беларусь у сучасным свеце, актуальныя праблемы міжнародных адносін, знешняй палітыкі і дыпламатыі Рэспублікі Беларусь, а таксама даюць звесткі аб напрамках і перспектывах міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі свету.
Выстаўка разлічана на ўсіх, хто цікавіцца развіццём і сучасным станам міжнароднай дзейнасці Рэспублікі Беларусь.
Экспазіцыя размешчана на 3-м паверсе.
Кантактныя тэлефоны: 293-28-23, 293-28-86