ГлавнаяНовостиКнижные выставки
Выставка "Высокие технологии - будущее страны"
Выстаўка, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта і перакладчыка Уладзіміра Марцінавіча Хадыкі

Выстаўка, прысвечаная 80 - годдзю беларускага паэта Васіля Карпечанкі

Выстаўка, прысвечаная 80 - годдзю беларускага паэта Васіля Карпечанкі
Другие новости

З 10 па 15 студзеня 2005 г. у аддзеле беларускай літаратуры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі праходзіць выстаўка, прысвечаная 80 - годдзю беларускага паэта Васіля Васілевіча Карпечанкі.




Экспазіцыю складаюць кнігі аўтара, вершы, байкі, гумарэскі паэта, уключаныя ў калектыўныя зборнікі, матэрыялы аб жыцці і творчасці паэта.


 
Асноўныя матывы лірыкі Васіля  Карпечанкі – любоў да роднага краю, яго хараства, багацця, знаёмых нам краявідаў. Па-свойму свежа, ярка, вобразна ўспрымае паэт усе нашы зямныя рэаліі і перадае іх чытачу з нейкай асаблівай узнесласцю, цеплынёй, спагадай і надзеяй.

Паэзія Васіля Карпечанкі надзвычай меладычная. Многія яго вершы загучалі як песні. Яны склалі зборнік “Толькі з табою” (1998).


 
Пачаткам мастацкай творчасці В. Карпечанкі лічыцца 1956 г., калі ў часопісе “Бярозка” былі апублікаваны яго вершы. У 1961 годзе выходзіць першы зборнік вершаў паэта “Сонейка ўзышло”. Зборнік склалі вершы для дзяцей.

Як настаўнік Васіль  Карпечанка добра ведае дзіцячую псіхалогію, асаблівасці светаўспрымання маленькага чалавека. Яго вершы напісаны сціпла, выразна, кожны верш – жывы малюнак. Маленькаму чытачу В. Карпечанка прысвяціў зборнікі: “Сандалікі –скакалікі” (1994), “Загадкі з калядкі”(1997), “Крылаты будзільнік” (1998).


 
Шматлікія вершы паэта ўваходзяць у падручнікі для вучняў малодшых класаў “Буквар”, “Роднае слова”, “Беларуская мова”.

За шмат гадоў літаратурнай дзейнасці Васіль Карпечанка напісаў і шэраг твораў, арыентаваных на дарослага чытача. Гэта вершы i апавяданні. Яны ўключаны ў зборнікі “Я родам з Будзішча” (1994), “Споведзь збалелай душы” (выбранае, 1994), “Вярхом на ўрагане” (1996), “Боль” (1998), “Назаўсёды” (2002).


 
Васіль Карпечанка вядомы  таксама і як сатырык. З-пад яго пяра выйшлі байкі, гумарэскі, сатырычныя мініяцюры.

Васіль Карпечанка выступае ў друку як перакладчык з рускай мовы.
 
Новости

Дорогами подвига белорусского народа по фондам главной библиотеки страны

20 Май 2024

15 мая для 4-х разных групп старшеклассников ГУО «Средняя школа № 121 г. Минска имени М. Ф. Егорова» состоялись библиографические уроки «Брестская крепость-герой» и «Ресурсы Национальной библиотеки Беларуси о героическом прошлом белорусского народа» из цикла занятий «Постараемся же и мы быть достойными их Великой Победы», реализуемых Национальной библиотекой Беларуси к 80-летию Великой Победы совместно с управлениями по образованию г. Минска.

Новости Национальной библиотеки Беларуси

К 95-летию талантливого библиографа Зои Антоновны Седой

20 Май 2024

Зоя Антоновна родилась в г. Ново-Борисов Минской области в семье военнослужащего. К началу Великой Отечественной войны она окончила начальную школу и вместе с родителями эвакуировалась в село Оторма Земетчинского района Пензенской области.

Портреты: история библиотеки в лицах


Библиотекарям