З 3 па 8 студзеня 2005 г. у аддзеле беларускай літаратуры Нацыянальнаяй бібліятэкі Беларусі экспануецца выстаўка, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага ў галіне гісторыі культуры Станіслава Віктаравіча Марцэлева.
Даследванні Станіслава Віктаравіча вызначаюцца праблемнасцю і тэматычнай актуальнасцю, глыбінёй тэарэтычных выкладак і абагульненняў. У іх упершыню грунтоўна, на належным навуковым узроўні даследуюцца шляхі фарміравання беларускай культуры. Па гэтай тэматыцы С.В. Марцэлеў асабіста падрыхтаваў і выдаў 9 буйных манаграфій, апублікаваў больш за 300 навуковых і навукова-папулярных артыкулаў у часопісах, зборніках, энцыклапедыях. Першая яго манаграфія - "Друк Савецкай Беларусі"- выйшла ў свет у 1967 г. Потым былі выдадзены грунтоўныя даследванні: "К духовному расцвету: исторический опыт развития белорусской советской культуры" (1974), "Художественная культура Белоруссии на современном этапе" (1978) і іншыя.
Пад непасрэдным кіраўніцтвам і з удзелам Станіслава Віктаравіча выходзілі фундаментальныя шматтомныя выданні: "Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі" ў 7 т. (1984 - 1988), "Гісторыя беларускага тэатра" ў 3 т. (1983 - 1987).