ГлавнаяНовостиХудожественные выставки
Выставка, посвященная 150-летию со дня рождения русского композитора С.И.Танеева
В НББ состоялось республиканское совещание директоров областных библиотек и директоров ЦБС

Урачыстае адкрыццё І Міжнароднага фестывалю пейзажа, прысвечанага Віталю Цвірку

Урачыстае адкрыццё І Міжнароднага фестывалю пейзажа, прысвечанага Віталю Цвірку
Другие новости

21 лістапада 2006 года ў галерэйна-выставачным комплексе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё І Міжнароднага фестывалю пейзажа, прысвечанага Віталю Цвірку.
У фестывалі разам з беларускімі творцамі ўзялі ўдзел мастакі з розных краін - Расіі, Казахстана, Малдовы, Украіны, Літвы, Турцыі.




Віталь Канстанцінавіч Цвірка - народны мастак Беларусі (1963 г.), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1967 г.).



Беларускія краявіды, таленавіта напісаныя майстрам, вызначаюцца адметнай, вольнай і магутнай пластыкай. Яны напоўнены ўнутранай гармоніяй, цеплынёй і шчырасцю. Гэты слынны жывапісец аднолькава бліскуча валодаў тэхнікай малюнка, акварэлі, алейнага жывапісу, быў выдатным педагогам. Многія яго вучні сталі вядомымі мастакамі.



Фестываль пейзажа - даніна пашаны Віталю Цвірку, цудоўнаму майстру пэндзля. У экспазіцыю будуць уключаны некалькі твораў мастака. Але галоўная мэта фестывалю - раскрыць сённяшні стан пейзажа, яго месца ў творчасці сучасных жывапісцаў. Для адных удзельнікаў праекта пейзажны жывапіс з’яўляецца толькі часткай іх творчых намаганняў, для іншых - жанр пейзажа вызначальны.



У фестывалі побач з беларускімі творцамі прымуць удзел мастакі з 12 краін свету - Расіі, Літвы, Латвіі, Казахстана, Малдовы, Украіны, Арменіі, Сербіі, Турцыі, ЗША, Кубы. Мастакі прадставяць розныя школы, розную пластыку, рознае адчуванне колеру, выявяць шырокі спектр развіцця сучаснага пейзажнага жанру - ад акадэмічнага да дэкаратыўнага, умоўнага.



Адметная індывідуальная манера кожнага мастака, цікавыя кампазіцыйныя рашэнні, выразная пластыка і дасканалая тэхніка - гэта тое, што выяўляе мастацкі ўзровень выстаўкі і выклікае цікавасць у аматараў мастацтва і прафесіяналаў.



Будзем спадзявацца, што фестываль пейзажа раскрые новыя перспектывы гэтага жанру, яго вялікі патэнцыял, здольнасць пастаянна абнаўляцца, адкрываць магчымасці для пошуку і эксперыментаў.


Новости

Минское замчище: раскопки 2022–2023 годов

3 Май 2024

В 2021-м Совет Министров утвердил государственную программу «Культура Беларуси» на 2021–2025 годы, которая, в частности, предусматривает исследование наиболее значимых памятников истории, в том числе минское замчище.

Новости Национальной библиотеки Беларуси

Год качества – формируем фонды вместе

3 Май 2024

Нынешний год, объявленный в Беларуси Годом качества, богат на значимые для нашей страны события. Одним из самых знаковых является 80-летие освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков.

Новости Национальной библиотеки Беларуси

Всебелорусское народное собрание –  гарант политической стабильности и суверенитета

30 Апр 2024

30 апреля в Национальной библиотеке Беларуси состоялся Единый день информирования на тему «Всебелорусское народное собрание – гарант политической стабильности и суверенитета».

Новости Национальной библиотеки Беларуси

Участвуйте в конкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Апр 2024

В канун 80-й годовщины освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков и Победы советского народа в Великой Отечественной войне отдел экскурсионно-методической работы Национальной библиотеки Беларуси / @excursion_nlb с 9 мая по 3 июля приглашает всех желающих принять участие в фотоконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Новости Национальной библиотеки Беларуси


Библиотекарям