ГлавнаяНовостиХудожественные выставки
Выстаўка, прысвечаная 75-годдзю Алеся Петрашкевіча
Мероприятия, посвященные 60-летию Великой Победы

Выстаўка, прысвечаная 60-годдзю Вялікай Перамогі

Другие новости

27 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца выстаўка, прысвечаная 60-годдзю Вялікай Перамогі. На выстаўцы будуць прадстаўлены рэпрадукцыі жывапісу, скульптурных партрэтаў герояў вайны, календары, камплекты паштовак з выявамі мемарыяльных комплексаў і помнікаў баявой славы Беларусі.




Мінула 60 гадоў з дня Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Аднак ваенная тэматыка застаецца актуальнай і сучаснай нягледзячы на тое, што прайшло шмат часу.


Наша краіна першай прыняла на сябе ўдар гітлераўцаў. На абарону Радзімы паўсталі жыхары Беларусі, у тым ліку і беларускія мастакі.

Адны з іх - Г. Бржазоўскі, М. Гурло, В. Грамыка, С. Раманаў і іншыя - удзельнічалі ў партызанскай барацьбе, другія - М. Савіцкі, Я. Зайцаў, А. Бембель, А. Заспіцкі - змагаліся ў радах Савецкай Арміі.

Гэтыя падзеі пакінулі незабыўны след у асабістым жыцці мастакоў і знайшлі адлюстраванне ў іх творчасці.

У ваенны час зброяй М. Гуціева ("Вяртанне з аперацыі", 1942), У. Сухаверхава ("У партызанскай друкарні", 1943), А. Бембеля, З. Азгура (партрэты патрыётаў) было мастацтва, якое праслаўляла гераізм і маральную стойкасць людзей у гады цяжкіх выпрабаванняў.

Дзякуючы намаганням беларускіх архітэктараў і скульптараў на тэрыторыі Беларусі з'явілася шмат мемарыяльных комплексаў і помнікаў баявой славы: "Хатынь" (1969), "Брэсцкая крэпасць-герой" (1971), помнік Маці-патрыётцы (1975) і інш.

Ідуць гады… Новых твораў, якія праслаўляюць подзвіг народа, становіцца болей: "Вярнуліся" (1985, мастак М. Селяшчук), "Партызанскі хлеб" (1985, скульптар А. Бацвінёнак).

На выстаўцы, прысвечанай 60-годдзю Вялікай Перамогі, будуць прадстаўлены рэпрадукцыі жывапісу, скульптурных партрэтаў герояў вайны, календары, камплекты паштовак з выявамі мемарыяльных комплексаў і помнікаў баявой славы Беларусі. Выстаўка будзе адкрыта 27 красавіка.
Новости

Дорогами подвига белорусского народа по фондам главной библиотеки страны

20 Май 2024

15 мая для 4-х разных групп старшеклассников ГУО «Средняя школа № 121 г. Минска имени М. Ф. Егорова» состоялись библиографические уроки «Брестская крепость-герой» и «Ресурсы Национальной библиотеки Беларуси о героическом прошлом белорусского народа» из цикла занятий «Постараемся же и мы быть достойными их Великой Победы», реализуемых Национальной библиотекой Беларуси к 80-летию Великой Победы совместно с управлениями по образованию г. Минска.

Новости Национальной библиотеки Беларуси

К 95-летию талантливого библиографа Зои Антоновны Седой

20 Май 2024

Зоя Антоновна родилась в г. Ново-Борисов Минской области в семье военнослужащего. К началу Великой Отечественной войны она окончила начальную школу и вместе с родителями эвакуировалась в село Оторма Земетчинского района Пензенской области.

Портреты: история библиотеки в лицах


Библиотекарям