Журналист и фотохудожник Валентин Жданович почти всю жизнь работал фотокорреспондентом журнала «Маладосць». Именно благодаря его портретам мы знаем тех, кто создавал белорусскую литературу. Друг Владимира Короткевича, он сделал самые известные фото писателя.
Даже если вы ничего не слышали о фотографе Валентине Ждановиче, вы точно видели его фото. Знаменитый снимок Короткевича с котятами фотокор «Маладосці» сделал весной 1980 года во время совместной экспедиции по Припяти. Котята попались на глаза писателю во дворе дома орнитолога Вадима Клакоцкого, который приютил друзей во время сплава.
Именно Жданович сделал и последние фото Короткевича во время путешествия по Припяти летом 1984 года. Вскоре после него писателя не стало.
Знаменитое фото Короткевича в 1980 году сделал фотокор «Маладосці» Валентин Жданович.
А этот модник – сам Валентин Жданович, фотограф, друг Короткевича.
Про жизнь и творчество классика белорусского фотоискусства и его дружбу с Владимиром Короткевичем мы поговорили с его дочерью Валерией.
Как стал фотографом: «Хацеў паступаць на хімфак. Але там не спадабалася яго імя па бацьку – Ісакавіч»
– Тата нарадзіўся ў Мінску ў 1938 годзе (па пашпарце быў запісаны ў 1939-м). Калі пачалася вайна, дзядуля і яго браты пайшлі ў першы ж дзень у ваенкамат і адбылi на фронт. А бабуля з маленькім Валікам засталіся тут.
Исаак и Валентина – родители Валентина Ждановича.
Пасля вайны дзядуля прывёз з Германіі фотаапарат «Кодак». Тата захацеў навучыцца фатаграфіі. У нашага дзядулі быў знаёмы Васіль Гундорын, які працаваў аператарам на кінастудыі «Беларусьфільм». Дзякуючы яму тата пачаў фатаграфаваць у 14 гадоў.
Валентин Жданович и трофейный фотоаппарат «Кодак».
Бацьку падабалася хімія, ён марыў паступаць на хімфак. Але там залатому медалісту адмовілі: не спадабалася, что ён Ісакавіч. Дзядуля параіў журфак, але там трэба было пісаць ідэалагічныя артыкулы. Тата вырашыў, што лепш паказваць жыццё праз фотакамеру.
Про любовь к природе и творчество: «У часопісе Soviet Life тату прызналі лепшым беларускім фатографам»
– Дзядуля быў першым спартыўным журналістам Беларусі. У 1936-м ён стаў спецыяльным карэспандэнтам «Чырвонага спорту» (назва пасля 1946-га – «Савецкі спорт»).
Пасля вайны дзед працаваў у «Вожыку», а калі ўтварыўся «Фізкультурнік Беларусі», перайшоў туды. У гэты час яго сябар Аляксандр Дзітлаў быў першым фотакарэспандэнтам у «Маладосці». Ён пераходзіў на іншую пасаду і прапанаваў на сваё месца Валянціна Ждановіча. Тата быў беларускамоўным і мог не толькі фатаграфавць, але і пісаць нарысы, што цанілася ў рэдакцыі.
У «Маладосці» ў таты была свая лабараторыя. У савецкія часы было цяжка здабыць фотаматэрыялы. Калі спісвалі каляровыя стужкі, ён набываў іх. Тэрмін iх прыдатнасці падаўжаўся, калi захоўваць у халадзільніку. У нас дома ўвесь час у халадзільніку ляжалі стужкі. Пры гэтым тата ніколі не фатаграфаваў на іх нас, родных. Гэта ўсё было толькі для пейзажаў, кніжак і праектаў.
Рэдакцыя «Маладосці» месцілася ў падвале будынка ЦК ЛКСМБ. Гэта было перабудаванае бамбасховішча. У таты былі два пакойчыкі. У адным – праявачная, а ў другім – канапа, стол, дзе рэзаліся фатаграфіі. Там я пазнаёмілася з членамі рэдкалегіі часопіса: Генадзем Бураўкіным, Янкам Брылём.
Праз «Маладосць» тата быў знаёмы з усім беларускім літаратурным і мастацкім светам, рэжысёрамі, акцёрамі. Рабіў серыю партрэтаў трупы Купалаўскага для фае тэатра, пакуль не сышла тая плеяда акцёраў. У яго запісной кніжцы былі самыя славутыя імёны Беларусі.
Членский билет Союза журналистов БССР.
«Маладосць» у тыя часы – эпіцэнтр культурнага жыцця Беларусі. Часопіс «Полымя» быў для масцітых аўтараў. «Маладосць» – для тых, хто пачынаў свой шлях у літаратуры, але класікі там таксама друкаваліся. Тата павінен быў усіх зняць на партрэты.
Пасля ўсіх эксперыментаў з колерам і жанрамі ён казаў, што самае цяжкае – здымаць прыроду. Тата выпусціў кніжку «Ад вясны да лістапада» пра Бярэзінскі запаведнік. Там ён пазнаёміўся са сваім будучым сябрам – арнітолагам Вадзімам Клакоцкім.
Разам яны палявалі на рэдкія кадры: палахлівых аленяў і баброў, дзікоў і казуль, глушцоў і журавоў. Ездзілі на возера Палік, калі шчупак ішоў на нераст – вада проста закіпала ад рыбы. Аднойчы, каб бліжэй падабрацца да аленя, яны сто метраў прабіраліся на карачках – сябар сцвярджаў, што алень, пабачыўшы людзей у такой недарэчнай позе, ад здзіўлення застанецца на месцы. Так і здарылася!
На природе.
У адпачынку мы месяц жылі ў палатцы на заліўных лугах Прыпяці ў запаведніку. Ад цывілізацыі нас аддзяляла кіламетраў дзесяць. Тата любіў мясціны, дзе нікога няма. Менавіта падчас такога адпачынку былі зняты кадры, якія пазней увайшлі ў кнігу «Бераг белых буслоў». Выбраныя кадры з яе апублікавалі ў Амерыцы, у часопісе Soviet Life, дзе тату прызналі лепшым беларускім фатографам.
Семья Ждановичей на отдыхе.
Тата быў начытаны чалавек. Але школьная падрыхтоўка па замежных мовах у тыя часы была не на ўзроўні. У адрозненне ад дзядулі, які вучыўся ў царскай гімназіі, дзе выкладалася сем моў, тата ў пасляваеннай школе асвойваў толькі англійскую. Але, калі трапляліся замежныя інструкцыі да тэхнікі ці «хіміі» на незнаёмай мове, упарта перакладаў іх са слоўнікам.
Американский журнал Soviet Life назвал Валентина Ждановича лучшим белорусским фотографом.
Дружба с Владимиром Короткевичем: «Пра тату як мастацкі вобраз можна прачытаць у “Краіне Цыганіі”»
– З Уладзімірам Караткевічам тата блізка пазнаёміўся праз «Маладосць» у 1969 годзе на цеплаходзе «Маякоўскі» ў падарожжы па Прыпяці. Усяго было тры вандроўкі па Палессi: у 1969-м, 1980-м і 1984-м.
Во время первого путешествия по Припяти в 1969 году. Жданович – франт с усиками, стоит слева. Справа стоит Владимир Короткевич (без фуражки).
У першы раз яны прайшлі беларускі адрэзак ракі і дайшлі да Чарнобыля. Тады яшчэ толькі-толькі асвойвалася пляцоўка пад будаўніцтва АЭС. Там Караткевіч напісаў прарочы верш «Дзяўчына пад дажджом». Там ёсць такія радкі:
Дожджык зрабіў сваё цуда,
Ён абляпіў, як мог,
Плечы, маленькія грудзі,
Гнуткія лініі ног.
Бэзам з садоў павявала,
Вечна хацелася жыць.
Дзяўчына ад шчасця спявала.
Стронцый быў у дажджы.
Владимир Короткевич. Фото Валентина Ждановича во время первого путешествия по Припяти, 1969 год.
Тату можна пазнаць у «Краіне Цыганіі» Караткевiча. Там ёсць фатограф, якога цыганы прынялі за свайго, – гэта Валянцін Ждановіч. Калі тата трапляў пад сонца, вельмі хутка загараў і станавіўся падобным на цыгана. Валасы ў яго былі такія кучаравыя і цёмныя.
Другое падарожжа з Караткевічам па заданні «Маладосці» было прымеркавана да 1000-годдзя Турава ў 1980 годзе. Уражаннямі ад яго пісьменнік падзяліўся ў эсэ «Сцюдзёная вясна, або 1000 год і 7 дзён».
Кадры с пленки Валентина Ждановича, которые были сделаны во время второго путешествия по Полесью в 1980 году.
Друг Ждановича орнитолог Вадим Клакоцкий. Именно во дворе его дома было сделано знаменитое фото Короткевича с котятами.
Да твораў Караткевіча тата рабіў партрэты і фотаілюстрацыі. Неяк ён завёў мяне ў госці да Уладзіміра Сямёнавіча. Мне было 13 гадоў. Я саромелася, але мне было вельмі цікава. Уладзімір Караткевіч быў чалавекам рэдкай эрудыцыі і суразмоўцам моцнай абаяльнасці і гумару.
З вуснаў пісьменніка – сведкі тагачасных падзей – я ўпершыню пачула пра пахаванне Сталіна, на якім шмат народу загінула ў даўцы, пра арышт Берыі. Даведалася пра Монтэ-Касіна і пра тое, што там палеглі беларусы. Пра такія рэчы тады не казаў ніхто. Прачытаць у іншых крыніцах пра тыя падзеі мне давялося толькі ў сталым узросце, падчас перабудовы.
Караткевіч расказаў пра тое, што яму падарылі месяцовы каляндар на дзве тысячы гадоў і ён можа з дакладнасцю сказаць, што было ў любы дзень далёкага Сярэднявечча: зацьменне ці поўня. Дзяліўся ўспамінамі пра падарожжа ў Сярэднюю Азію і Крым... І гэта ўсё за адну гадзіну!
Владимир Короткевич. Фото Валентина Ждановича во время второго путешествия по Припяти, 1980 год.
Караткевіч забаўляў нас эпіграмамі, якія пасля ўвайшлі ў кніжку «Быў. Ёсць. Буду». Напярэдадні нашага прыходу Уладзімір Сямёнавіч ездзіў на радзіму да свайго дзядзькі. На зваротным шляху трапілі ў снежную завею. «Волга», на якой яны ехалі, захрасла ў трохметровых сумётах, і падарожнікі былі вымушаны чакаць, пакуль іх адкапаюць. Караткевіч нават здымак паказваў, дзе іх машына знята на фоне гары снегу, падобнай на айсберг. Сфатаграфавалі спецыяльна, каб мець доказ супраць крытыкаў беларускага рамантызму: маўляў, усё яны перабольшваюць.
Караткевіч застудзіўся, вуха ў яго нарывала і было як сліва. У такім стане ён сядзеў і забаўляў нас. Падчас гэтай сустрэчы бацька зрабіў здымкак Караткевіча, дзе пісьменнік у паласатай кофце, гэты партрэт шмат дзе публікаваўся. Давялося здымаць у паўпрофіль, каб «слівовае» вуха не трапіла ў аб’ектыў.
Владимир Короткевич на портрете с воспаленным «сливовым» ухом. Фото Валентина Ждановича.
У 1984 годзе тата паехаў з Уладзімірам Сямёнавічам у апошняе падарожжа. Валодзя Семянюкоў, які быў дырэктарам дома-музея Першага з’езду РСДРП, здабыў «плаўсродак» – выратавальны плыт з ціхаакіянскаго карабля. У вадроўку выправіліся ўтрох: Уладзімір Караткевіч, мастак Пятро Драчоў і тата. Прыпяць тады была мелкаватая. Надзея на тое, што яны будуць проста сплаўляцца па рацэ, не спраўдзілася. Увесь час даводзілася «бурлачыць» – цягнуць плыт на вяроўцы берагам, бо, калі дзьмуў вецер, яго проста зносіла.
Караткевіч быў ужо вельмі хворы. За паўгода да гэтага ён пахаваў жонку Валянціну. Сябры думалі, што гэта падарожжа дапаможа развеяцца, адарвацца ад цяжкіх думак. На вялікі жаль, падчас вандроўкі ў яго адкрылася язва страўніка. У тураўскай бальніцы паставілі гэты дыягназ. Сябры тэрмінова завезлі яго ў Мінск у лечкамісію, але сталічыя дактары не дапамаглі.
Пасля тата вельмі перажываў, бо рабіліся закіды, што яны нібыта злоўжывалі ў падарожжы, таму пісьменнік памёр. Казалі, што зацягнулі Уладзіміра Караткевіча ў такім стане ў вандроўку, а яму нельга было. Тата быў вельмі абураны, таму што ў падарожжы ў іх быў сухі закон. Караткевіч там ніякай фізічнай нагрузкі не нёс, яны яго проста везлі. Напэўна, усе недаацанілі стан, у якім знаходзіўся Уладзімір Сямёнавіч.
Валентин Жданович сделал последние фото Короткевича во время путешествия по Припяти летом 1984 года.
Магчыма, мела значэнне і тое, што Караткевічу да гэтага ставілі зусім іншы дыягназ, а ў яго была язва, якую не лячылі. У Тураве хірург прапаноўваў на месцы зрабіць аперацыю. Але пабаяліся, павезлі яго ў Мінск. А там асаблівай дапамогі не было. З такім станам здароўя вельмі цяжка ўрачам было даць рады.
У апошнім падарожжы Караткевіч вёў дзённік. Тата расшыфраваў і апублікаваў запісы, яны трапілі ў зборы твораў. Па ім зразумела, што Караткевіч быў у цяжкой дэпрэсіі. З сумам ён назіраў, як хлопцы стараюцца яго забавіць. І Прыпяць «ужо не тая». У іх першую вандроўку ў 1969-м там было шмат моладзі, вялікія вёскі. У 1984-м моладзь раз’ехалася. Рака сплытчэла. Змяніўся ландшафт і ўсё наваколле.
Последнее путешествие по Припяти летом 1984 года.
Пасля пахавання Караткевіча мы з татам на машыне праехаліся па мясцінах, куды яны меркавалі даплыць падчас апошняй вандроўкі. Пабывалі ў Мазыры, у Нароўлі. Гэта была даніна памяці іх сяброўству.
Экспедиции по Беларуси: «Тады не было нават геаграфічных карт патрэбнага маштабу»
– З мастаком Яўгенам Куліком і навукоўцамі з Інстытута этнаграфіі Акадэміі навук тата ездзіў ў экспедыцыі. Здымалі беларускія касцёлы і цэрквы. Тады не было нават геаграфічных карт патрэбнага маштабу. Тата ў архіве здабыў тапаграфічную карту з пераможнага паходу 1939 года Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь. На ёй можна было разгледзець дробныя палявыя дарожкі. Карты ён пераздымаў асобнымі аркушамі, наколькі дазваляў фармат фотапаперы, а потым па спісах навукоўцаў адзначаў, у якіх вёсках ёсць касцёл ці царква.
У той час модна было ездзіць у Крым ці на Каўказ. А па Беларусі мала хто вандраваў. Неяк паехалі мы ў Кобрынскі раён, і тата пачаў здымаць царкву. Выйшла ўся вёска, кажуць: «Можа, вы б нам бацюшку прыслалі?» Бачыць, як у гэтых цэрквах ці касцёлах былі арганізаваны зернесховішча, лазня ці клуб, было балюча. Людзі адчувалі сябе асірацелымі.
На вачах таты разбуралі мінскі Верхні горад. Ён вадзіў мяне па брукаваных вуліцах, паказваў закалочаныя дошкамі вокны. Успрымаў гэта як варварства і злачынства супраць гістарычнай памяці народа.
Тое, што цяпер адрадзіліся Мірскі і Нясвіжскі замкі, таксама заслуга энтузіястаў: архітэктараў, мастацтвазнаўцаў, гісторыкаў, якія ездзілі ў 70–80-я гады, здымалі і апісвалі гэтыя помнікі. Падымалі свядомасць грамадства, тлумачылі, што гэта нашы каштоўнасці. Тата зрабіў кніжку пра Нясвіж, якую некалькі разоў перавыдавалі ўжо пасля яго смерці.
У 1980-я тата дапамагаў архітэктарам выдаваць «Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі». У яго засталася вялікая фотатэка помнікаў архітэктуры з ўсёй краіны.
На фото только несколько книг авторства Валентина Ждановича.
Напярэдадні перабудовы здарылася эпапея з разгонам Гукання вясны ў Траецкім прадмесці.
Калі ў 1986 годзе на навучэнцаў Мінскай мастацкай вучэльні і школы-інтэрната імя І. Ахрэмчыка напалі нацкаваныя гаркамам камсамола і КДБ ветэраны афганскай вайны, яны паграмілі ўсіх дэкаратыўных птушак і напалохалі дзяцей. Выкладчыкі гэтай школы-інтэрната Пятро і Валянціна Свентахоўскiя пачалі збіраць подпісы і рабіць ліст у ЦК, каб там разабраліся з такім стаўленнем да беларускай культуры і дзіцячага мастацтва. Шмат людзей падпісался, і пагромы спынілі. На наступны год Гуканне вясны каля Купалаўскага музея праводзілася адкрыта: вадзілі карагоды ў скверы.
Жизнь во время перестройки: «Можна было хадзіць на мітынгі, пісаць што заўгодна, а есці не было чаго»
– У перабудову «Маладосць» друкавала ўспаміны вязняў ГУЛАГу Сяргея Грахоўскага і Ларысы Геніюш. Вярталіся імёны і гістарычная памяць. Але зарплаты не выплачвалі па некалькі месяцаў. Хадзілі галоўны рэдактар і славутасці да старшыні Вярхоўнага савета Шушкевіча. А той разводзіў рукамі: «Грошай няма». Потым ішлі да прэм’ера Кебіча – у таго грошы былі, але часопісу прапанавалі шукаць рэкламу і iншыя крынiцы самафінансавання. У людзей, якiя на словах былі за беларускую справу, не было сродкаў для яе падтрымання.
Из книги: «Скрозь “Маладосць”: Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру”.
Усё было па талонах. Мы жартам мералі нашы заробкі на гарэлку. У мяне было дзевяць бутэлек гарэлкі, у таты – чатырнаццаць. На чорны дзень тата збіраў «бычкі» ў слоіку. Баяўся, што і гэтага не будзе.
Дочери фотографа – Регина и Валерия. Фото Валентина Ждановича.
Тата быў настолькі папулярны, што, калі памёр, яму яшчэ праз некалькі гадоў тэлефанавалі. І былі здзіўленыя, што яго ўжо няма. Ён пакінуў багаты архіў. Яго здымкі працягваюць публікавацца. Пасля татавай смерці выйшла пяць кніжак. Рэалізуюцца задумы, якія не давалі здзейсніць пры жыцці ідэалагічныя забабоны і недахоп сродкаў.
Фото: из личного архива Регины и Валерии Жданович.
Источник: CityDog.by