ГлавнаяНовостиНовости Национальной библиотеки Беларуси
Дни культуры Швеции в Республике Беларусь
Открытие Дней Словацкой Республики

Гісторыя кніжнай культуры Падляшша

Другие новости


Вывучэнне ўзаемадзеяння славянскіх светаў, духоўнай, літаратурнай, кніжнай культуры памежжа Цэнтральнай і Усходняй Еўропы стала прыкладам плённага навуковага супрацоўніцтва расійскіх і беларускіх спецыялістаў. Амаль 15 год таму вучонымі Расійскай акадэміі навук - дырэктарам Цэнтра беларусазнаўчых даследаванняў Інстытута славяназнаўства і балканістыкі, доктарам філалагічных навук Ю.А. Лабынцавым і вучоным сакратаром Цэнтра, кандыдатам філалагічных навук Л.Л. Шчавінскай сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі была пачата работа над праграмай "Гісторыя кніжнай культуры Падляшша", вынікам якой стала выданне 14 навуковых манаграфій і бібліяграфічных матэрыялаў, шматлікіх артыкулаў, прысвечаных культурнай спадчыне рэгіёна.

На прэзентацыі была прадстаўлена апошняя кніга, выдадзеная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў межах праграмы ў 2004 г. -- "Западнобелорусское письменное наследие XVII--XX вв.", арганізавана выстаўка ўсіх выданняў праграмы.
     Прэзентацыю адкрыў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, доктар педагагічных навук Р.С. Матульскі. У прэзентацыі прынялі ўдзел аташэ па культуры Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь А.І. Алёхін, сакратар Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь М. Сімаковіч, другі сакратар па прэссе і інфармацыі Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Л.П. Ясінскі. Ю.А. Лабынцаў і Л.Л. Шчавінская расказалі пра мэты і задачы праграмы, у выніку рэалізацыі якой удалося стварыць арыгінальнае шматтомнае выданне, якое ўключае ў сябе практычна поўную інфармацыю пра ўсе бакі культурнага працэсу на Падляшшы, звязанага з рукапіснай і друкаванай кніжнасцю. Намеснік дырэктара Л.Г. Кірухіна паведаміла, што Нацыянальная бібліятэка Беларусі як міжведамасны навуковы і метадычны цэнтр у галіне кнігазнаўства з самага пачатку падтрымала ідэю праграмы і прыняла непасрэдны ўдзел у яе выкананні. Доктар філалагічных навук, старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў А.І Мальдзіс, іншыя выступаючыя высока ацанілі навуковы ўзровень, арыгінальнасць і грунтоўнасць працы, у выніку якой у навуковы ўжытак уведезены шматлікія новыя, дагэтуль невядомыя дакументальныя крыніцы і гістарычныя факты па гісторыі беларускай кніжнай культуры.

Новости

О роли СМИ в продвижении культурных ценностей – открытый диалог с Министром культуры

6 Май 2024

6 мая в Национальной библиотеке Беларуси состоялась традиционная встреча Министра культуры Республики Беларусь Анатолия Маркевича с представителями средств массовой информации, посвященная Дню печати и Дню работников радио, телевидения и связи.

Новости Национальной библиотеки Беларуси

Произведения современных белорусских композиторов в контексте истории европейской музыки

6 Май 2024

Интерактивные лекции-концерты музыкальной капеллы Центра исследований белорусской культуры, языка и литературы НАН Беларуси давно стали популярными и получили признание среди посетителей Национальной библиотеки.

Новости Национальной библиотеки Беларуси

Минское замчище: раскопки 2022–2023 годов

3 Май 2024

В 2021-м Совет Министров утвердил государственную программу «Культура Беларуси» на 2021–2025 годы, которая, в частности, предусматривает исследование наиболее значимых памятников истории, в том числе минское замчище.

Новости Национальной библиотеки Беларуси

Год качества – формируем фонды вместе

3 Май 2024

Нынешний год, объявленный в Беларуси Годом качества, богат на значимые для нашей страны события. Одним из самых знаковых является 80-летие освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков.

Новости Национальной библиотеки Беларуси


Библиотекарям