ГлавнаяНовостиНовости Национальной библиотеки Беларуси
Тематическая выставка "Музыка и компьютер"
Дні беларускага пісьменства

Прэс-канферэнцыя з нагоды 85-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Другие новости


 У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік міністра культуры В.К. Гедройц, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі, дырэктар Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна, старшыня Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі Н.С. Чуева, галоўны спецыяліст кіравання ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь А.А. Гамеза, загадчык бібліятэкі-філіяла мястэчка Лясны Мінскага раёна М.І. Даміно.

Галоўнымі тэмамі прэс-канферэнцыі сталі дасягненні і планы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі як інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра краіны, а таксама стан бібліятэчнай справы ў рэспубліцы. Удзельнікі прэс-канферэнцыі падрабязна распавялі прадстаўнікам вядучых СМІ аб развіцці бібліятэчнай справы ў Беларусі, яго патрэбах і перспектывах.

 Падчас прэс-канферэнцыі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі паведаміў аб гісторыі НББ. У сваім выступленні ён цёпла адазваўся аб папярэдніках і супрацоўніках, якія шмат зрабілі для станаўлення, пасляваеннага адраджэння і развіцця бібліятэкі. Адказваючы на пытанні журналістаў, Р.С. Матульскі адзначыў, што Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў яе сучасным стане не засяроджваецца толькі на прадстаўленні інфармацыі карыстальнікам. Вядучая бібліятэка краіны цяпер выконвае адначасова тры функцыі - працуе як інфармацыйны, сацыякультурны і сацыяпалітычны цэнтр.

Бібліятэка валодае самым поўным і запатрабаваным у рэспубліцы фондам нацыянальных і замежных дакументаў, з'яўляецца цэнтрам дэпазітарнага захоўвання ААН, ЮНЕСКА, Савета Еўропы, АБСЕ. Нацыянальная бібліятэка Беларусі мае доступ больш чым да 100 базаў даных. Яе інфармацыйныя рэсурсы налічваюць звыш 8,4 млн. адзінак захоўвання на розных носьбітах, сярод якіх больш за 70 тыс. рэдкіх і старадрукаваных кніг і рукапісаў, каля 3 млн. перыядычных выданняў. Больш за 309 бібліятэк з 59 краін свету з'яўляюцца яе партнёрамі па міжнародным кнігаабмене.

     

Новости

Минское замчище: раскопки 2022–2023 годов

3 Май 2024

В 2021-м Совет Министров утвердил государственную программу «Культура Беларуси» на 2021–2025 годы, которая, в частности, предусматривает исследование наиболее значимых памятников истории, в том числе минское замчище.

Новости Национальной библиотеки Беларуси

Год качества – формируем фонды вместе

3 Май 2024

Нынешний год, объявленный в Беларуси Годом качества, богат на значимые для нашей страны события. Одним из самых знаковых является 80-летие освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков.

Новости Национальной библиотеки Беларуси

Всебелорусское народное собрание –  гарант политической стабильности и суверенитета

30 Апр 2024

30 апреля в Национальной библиотеке Беларуси состоялся Единый день информирования на тему «Всебелорусское народное собрание – гарант политической стабильности и суверенитета».

Новости Национальной библиотеки Беларуси

Участвуйте в конкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Апр 2024

В канун 80-й годовщины освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков и Победы советского народа в Великой Отечественной войне отдел экскурсионно-методической работы Национальной библиотеки Беларуси / @excursion_nlb с 9 мая по 3 июля приглашает всех желающих принять участие в фотоконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Новости Национальной библиотеки Беларуси


Библиотекарям