ГлавнаяНовостиКнижные выставки
Международная научно-практическая конференция "Современные информационные технологии и социальная значимость библиотек"
III Международные книговедческие чтения

Выстаўка "Кніга Беларусі: повязь часоў"

Другие новости

15 верасня 2003 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрываецца выстаўка "Кніга Беларусі: повязь часоў".




Выстаўка прымеркавана да ІІІ Міжнародных Кнігазнаўчых чытанняў і прадстаўляе найбольш значныя навуковыя дасягненні беларускіх і замежных даследчыкаў па гісторыі беларускай кнігі і беларускіх кнігазбораў.


    Архітэктоніка выстаўкі складаецца з наступных раздзелаў:



  1. Бібліяграфія кніжных помнікаў Беларусі.
  2. Беларуская кніга ў часе і прасторы.
  3. Беларуская рукапісная кніга.
  4. Спадчына Францыска Скарыны.
  5. Кніга беларускага Рэнесансу.
  6. Беларуская кніга XVIII - пачатку ХХ ст.
  7. Беларуская кніга сёння.
  8. Беларускія гістарычныя кнігазборы.

    У раздзеле "Бібліяграфія кніжных помнікаў Беларусі" прадстаўлены бібліяграфічныя выданні, што ўлічваюць нацыянальную кнігу Беларусі. Рукапісы і друкаваныя выданні нашых продкаў і сучаснікаў раскіданы па ўсім свеце і ўваходзяць у склад бібліятэк, музеяў, архіваў, прыватных кнігазбораў Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, Літвы і іншых краін. Кожны народ імкнецца сабраць ці ўлічыць кніжныя каштоўнасці, што ствараліся многімі пакаленнямі. Выстаўленыя беларускія і замежныя бібліяграфічныя выданні - інфармацыя пра кніжныя помнікі Беларусі, што захоўваюцца ў розных краінах свету.


    Раздзел "Беларуская кніга ў часе і прасторы" адкрывае багацце навукова-даследчай дзейнасці навукоўцаў розных краін, прысвечанае вывучэнню беларускай кнігі. Першае шырокамаштабнае даследаванне па гісторыі кніжнай культуры Беларусі - "Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі" належыць беларускаму гісторыку Вацлаву Ластоўскаму. На выставе прадстаўлены манаграфіі вядомых сучасных беларускіх даследчыкаў Г.Галенчанкі, І.Саверчанкі, Н.Бярозкінай, В.Шматава, М.Батвінніка, А.Пяткевіча, расійскіх - Ю.Лабынцава, Л.Шчавінскай, Я.Неміроўскага, польскіх - М.Підлыпчак-Майеровіч, М.Цубжыньскай-Леанарчык і шматлікіх інш. Нацыянальная бібліятэка Беларусі актыўна займаецца даследаваннем праблематыкі дакументальных помнікаў Беларусі і выдае навуковыя зборнікі. Штогадовыя зборнікі "Здабыткі" ўводзяць у навуковы ўжытак новыя факты і звесткі з гісторыі кнігі і кніжнай культуры Беларусі. Матэрыялы мінулых Міжнародных Кнігазнаўчых чытанняў уключаюць даследаванні беларускіх, польскіх і расійскіх кнігазнаўцаў.


    Раздзел "Беларуская рукапісная кніга" прадстаўляюць даследаванні па гісторыі рукапіснай кнігі. Беларуская рукапісная кніга бярэ свой пачатак ад Х ст. і не знікла з вынаходніцтвам кнігадрукавання. На Беларусі ў асяроддзі старавераў рукапісная кніга стваралася і выкарыстоўвалася і ў ХХ ст. Даследаваннем беларускай рукапіснай кнігі займаюцца М.Нікалаеў, В.Шматаў, В.Несцяровіч, Л.Станкевіч, М.Тарэлка, А.Цітавец і іншыя даследчыкі.


    Раздзел "Спадчына Францыска Скарыны" прадстаўляе скарыніяну - даследаванні, прысвечаныя жыццю і дзейнасці беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара. Дэманструюцца кнігі скарыназнаўцаў: Г.Галенчанкі, У.Агіевіча, А.Яскевіч, В.Шматава, Я.Неміроўскага, Ю.Лабынцава, В.Тумаша, А.Каўкі, В.Шалькевіча і інш. У 2002 г. Нацыянальная бібліятэка Беларусі выдала анатаваны бібліяграфічны паказальнік "Францыск Скарына: Спадчына і пераемнікі", падрыхтаваны Г.Галенчанкам.


    Раздзел "Кніга беларускага Рэнесансу" раскажа пра паслядоўнікаў Ф.Скарыны, лепшых прадстаўнікоў навукі і культуры эпохі Адраджэння, што звязалі свой лёс з кніжнай справай - Пятра Мсціслаўца, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Спірыдона Собаля, Сімяона Полацкага і інш. Даследчыкі Я.Неміроўскі, Г.Галенчанка, Ю.Лабынцаў, А.Мальдзіс, У.Мархель і іншыя ў навуковых публікацыях асвятляюць багатыя традыцыі кнігадрукавання Беларусі, шматгранную і складаную гісторыю беларускай кнігі Рэнесансу.


    Раздзел " Беларуская кніга XVIII - пачатку ХХ ст." прадстаўляе даследаванні беларускіх кнігазнаўцаў Я.Умецкай, Л.Доўнар і інш.


    У раздзеле "Сучасная беларуская кніга" прадстаўлены як навуковыя даследаванні па сучаснай беларускай кнізе, так і найлепшыя ўзоры сучаснай кнігавыдавецкай дзейнасці Беларусі.


    Вывучэнне старых кнігазбораў, якія з'яўляюцца часткай культурнай спадчыны - вывучэнне гісторыі нашага народа. На жаль, на Беларусі сістэмна і мэтанакіравана гэтай праблемай дагэтуль не займаюцца. У раздзеле "Беларускія гістарычныя кнігазборы" прадстаўлены трэці выпуск зборніка "Здабыткі", які цалкам прысвечаны гісторыі асобных кнігазбораў. Шматлікія публікацыі пра кнігі розных бібліятэк, якія за сваё жыццё набылі непаўторныя рысы - адметныя пераплёты, экслібрысы і пячаткі, уладальніцкія і чытацкія паметы і запісы, адлюстроўваюць гісторыю самаго паасобніка, а таксама калекцыі, з якой ён паходзіць.


    Выстаўка прызначана як для спецыялістаў: кнігазнаўцаў, бібліятэкараў, музейных і архіўных супрацоўнікаў, так і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй духоўнай культуры Беларусі.
Новости

Всебелорусское народное собрание –  гарант политической стабильности и суверенитета

30 Апр 2024

30 апреля в Национальной библиотеке Беларуси состоялся Единый день информирования на тему «Всебелорусское народное собрание – гарант политической стабильности и суверенитета».

Новости Национальной библиотеки Беларуси

Участвуйте в конкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Апр 2024

В канун 80-й годовщины освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков и Победы советского народа в Великой Отечественной войне отдел экскурсионно-методической работы Национальной библиотеки Беларуси / @excursion_nlb с 9 мая по 3 июля приглашает всех желающих принять участие в фотоконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Новости Национальной библиотеки Беларуси

Белорус Сергей Грицевец – первый в СССР  дважды Герой Советского Союза

30 Апр 2024

Звание Героя Советского Союза выдающемуся летчику-асу Сергею Ивановичу Грицевцу (1909–1939) было присвоено дважды: Указом Президиума Верховного Совета СССР от 22 февраля 1939 года «за выполнение специального задания правительства и интернационального долга» и Указом от 29 августа 1939 года «за образцовое выполнение боевых заданий и выдающийся героизм, проявленный при выполнении боевых заданий».

Проект «Имена Героев бессмертны»

Лекция-концерт «Антология национального хорового наследия»

26 Апр 2024

25 апреля в галерее «Лабиринт» состоялась заключительная в сезоне 2023–2024 гг. интерактивная лекция-концерт из цикла «Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры».

Новости Национальной библиотеки Беларуси

Дань памяти жизненному подвигу Героя Советского Союза Ивана Елисеевича Самбука

27 Апр 2024

24 апреля на базе ГУО «Средняя школа № 51 г. Минска» прошли тематические презентации «Ресурсы Национальной библиотеки Беларуси в помощь разработке части экспозиции музейного кабинета боевой и трудовой славы, посвящённой Герою Советского Союза Ивану Елисеевичу Самбуку» и «Герои Советского Союза, освобождавшие Беларусь: по страницам печатных документов и электронных ресурсов» в рамках цикла мероприятий «Постараемся же и мы быть достойными их Великой Победы», реализуемых Национальной библиотекой Беларуси к 80-летию Великой Победы совместно с управлениями по образованию г. Минска.

Новости Национальной библиотеки Беларуси


Библиотекарям