3-га лістапада пад эгідай Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр-кт Незалежнасці, 47) адбылася акцыя-перфоманс (выстаўка маладых мастакоў).
Незвычайнасць мерапрыемства ў тым, што экспанаваліся не мастацкія творы, а самі мастакі. Чалавек - гэта цэлы свет. Так сказаў адзін наш класік. Цалкам згодныя з гэтым азначэннем мы прэзентавалі Вам перфоманс з элементамі інсталяцыі і бодзі-арта. У якасці экспануемых удзельнічалі маладыя мастакі: АшмянецА., ВафікА., ОсіпаўА., ТрапашкаД., КальгаА., ЛазарчыкА., КазейА., СаладоўнікаваВ. Адчуванне прасторы, адчуванне ўласнага Я мастака, гумар і акцэнтаванне асобы ў хуткім на змены свеце - вось галоўная ідэя дадзенай акцыі.