Было прадстаўлена каля 45 інфармацыйных рэсурсаў Нацыянальнай бібліятэкі, у першую чаргу беларусазнаўчай тэматыкі. Наведвальнікі выстаўкі пазнаёміліся з друкаванай прадукцыяй бібліятэкі і электроннымі выданнямі. Вялікі інтарэс выклікалі такія выданні, як альбом "Нацыянальная бібліятэка Беларусі", фотаальбом "Рарытэты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі", зборнік "Здабыткі". Сярод электронных выданняў найбольшай папулярнасцю карысталіся наступныя: "Кніга Беларусі", "Літаратурная спадчына Беларусі. ХІ - сярэдзіна ХХ ст.", "Электронная бібліятэка - школьнікам", "Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне (1941-1945)".