ГлавнаяНовостиКнижные выставки
Выставка, посвященная Международному дню борьбы со злоупотреблением наркотическими средствами и их незаконным оборотом
Выставка-презентация альбома-книги фотохудожника Вадима Качана ФОТОГРАФИИ ПРОШЛЫХ ЛЕТ

Выстаўка, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння Леапольда Родзевіча, пісьменніка, драматурга, публіцыста.

Выстаўка, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння Леапольда Родзевіча, пісьменніка, драматурга, публіцыста.
Другие новости

З 12 па 20 чэрвеня 2005 г. у аддзеле беларускай літаратуры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі экспануецца выстаўка, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння Родзевіча Леапольда Іванавіча, пісьменніка, драматурга, публіцыста.




Літаратурны шлях Леапольда Родзевіча пачаўся ў 1912, калі на старонках "Нашай нівы" была надрукавана яго карэспандэнцыя "М. Крайск Вілейскага пав.", а ў сатырычным часопісе "Крапіва" - гумарыстычны верш "Гарадавы і яго сын". У творах паказваў прычыны бязрадаснага жыцця працоўнага народа, выкрываў самавольства і прадажнасць царскага чыноўніцкага апарату (апавяданне "Думкі мужыка", фельетон "Гуканка на сон" і інш.). Цікавіўся праблемамі развіцця беларускай літаратуры, асэнсоўваў найважнейшыя эстэтычныя катэгорыі (хараство, наватарства) у дачыненні да роднага мастацтва (эсэ "Уражанні"). Паспяхова спрабаваў свае сілы і ў драматургіі: да рэвалюцыі ім напісаны драмы "Блуднікі" (1912, апублікавана ў 1960), "Пакрыўджаныя" (1916, апублікавана ў 1921). У 1914 "Наша ніва" надрукавала яго драматычны абразок "Марцовы снег", у якім выразна адчуваецца ўплыў імпрэсіянізму. Па сваім унутраным, душэўным стане Л. Родзевіч уяўляў сабой натуру няўрымслівую, экзальтаваную, схільную да зменлівасці настрояў. Усё гэта знайшло адбітак і ў яго творчасці. У вершах, апавяданнях, драматычных абразках, фантазіях-імпрэсіях, напісаных у рамантыка-мадэрнісцкай манеры, агульны элегічна-меланхалічны настрой спалучаецца з дынамікай футурызму. У 1922 у Вільні выйшаў яго паэтычны зборнік "Беларусь", аналізуючы які У. Жылка аднёс аўтара да ліку "выдатных песняроў і ідэолагаў" ("Перавясла", 1923, № 1). Пераехаўшы ў СССР, Л. Родзевіч апублікаваў дэкларацыю "Слова аб літаратуры", дзе эстэтычны прынцып у мастацтве падмяніў вузкакласавым, абвінавачваў у кансерватызме мыслення Я.Коласа як аўтара "Новай зямлі". Пад уплывам схаластычных пралеткультаўскіх і напостаўскіх ідэалагічных установак паэзія Л. Родзевіча ўсё больш і больш набывала рысы плакатнасці, што не лепшым чынам адбілася і на ўсёй далейшай творчасці пісьменніка. У паэтычным зборніку "На паняволеных гонях" побач з пафасам услаўлення сацыялістычнага ладу назіраецца схематызм, дэкларатыўнасць, павярхоўнасць у асэнсаванні жыццёвай явы. Кніжкі апавяданняў "Рэвалюцыйным шляхам" і "Вогнішча барацьбы", прысвечаныя паказу заходнебеларускай рэчаіснасці, адлюстроўвалі заканамернае імкненне беларускага народа да свайго ўз'яднання, выкрывалі шавіністычную, антынародную палітыку ўрада буржуазнай Польшчы ў Заходняй Беларусі.


Лепшыя творы Л. Родзевіча карысталіся шырокай папулярнасцю ў народзе, асабліва ў Заходняй Беларусі. Яго п'есы, найперш "Збянтэжаны Саўка", "Конскі партрэт", "У кавалёвай хаце", ставіліся прафесійнымі і аматарскімі калектывамі ў Вільні, Краслаўцы (Латвія), мяст. Рудаміна на Віленшчыне і інш.У 1922 БДТ-1 паказаў спектакль па яго п'есе "Пасланец" "ЗбянтэжаныСаўка" з поспехам выконваецца рознымі калектывамі і ў нашы дні. 

М. А. Варвашэвіч.
Новости

Всебелорусское народное собрание –  гарант политической стабильности и суверенитета

30 Апр 2024

30 апреля в Национальной библиотеке Беларуси состоялся Единый день информирования на тему «Всебелорусское народное собрание – гарант политической стабильности и суверенитета».

Новости Национальной библиотеки Беларуси

Участвуйте в конкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Апр 2024

В канун 80-й годовщины освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков и Победы советского народа в Великой Отечественной войне отдел экскурсионно-методической работы Национальной библиотеки Беларуси / @excursion_nlb с 9 мая по 3 июля приглашает всех желающих принять участие в фотоконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Новости Национальной библиотеки Беларуси

Белорус Сергей Грицевец – первый в СССР  дважды Герой Советского Союза

30 Апр 2024

Звание Героя Советского Союза выдающемуся летчику-асу Сергею Ивановичу Грицевцу (1909–1939) было присвоено дважды: Указом Президиума Верховного Совета СССР от 22 февраля 1939 года «за выполнение специального задания правительства и интернационального долга» и Указом от 29 августа 1939 года «за образцовое выполнение боевых заданий и выдающийся героизм, проявленный при выполнении боевых заданий».

Проект «Имена Героев бессмертны»

Лекция-концерт «Антология национального хорового наследия»

26 Апр 2024

25 апреля в галерее «Лабиринт» состоялась заключительная в сезоне 2023–2024 гг. интерактивная лекция-концерт из цикла «Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры».

Новости Национальной библиотеки Беларуси

Дань памяти жизненному подвигу Героя Советского Союза Ивана Елисеевича Самбука

27 Апр 2024

24 апреля на базе ГУО «Средняя школа № 51 г. Минска» прошли тематические презентации «Ресурсы Национальной библиотеки Беларуси в помощь разработке части экспозиции музейного кабинета боевой и трудовой славы, посвящённой Герою Советского Союза Ивану Елисеевичу Самбуку» и «Герои Советского Союза, освобождавшие Беларусь: по страницам печатных документов и электронных ресурсов» в рамках цикла мероприятий «Постараемся же и мы быть достойными их Великой Победы», реализуемых Национальной библиотекой Беларуси к 80-летию Великой Победы совместно с управлениями по образованию г. Минска.

Новости Национальной библиотеки Беларуси


Библиотекарям