ГлавнаяНовостиКнижные выставки
Выстаўка, прысвечаная юбілею беларускай пісьменніцы Таісы Бондар
Книжно-иллюстративная выставка "Почтовая связь на Беларуси",

Выстаўка, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння Сяргея Альбертавіча Картэса

Выстаўка, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння Сяргея Альбертавіча Картэса
Другие новости

З 18 лютага па 4 сакавіка 2005 г. у Нацыянальнай бiблiятэцы Беларусi адбудзецца выстаўка, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння Сяргея Альбертавіча Картэса, кампазітара, народнага артыста Беларусі.




Імя Сяргея Альбертавіча Картэса шырока вядома ў нашай краіне і за яе межамі. Выпускнік Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, вучань М.Аладава і А.Багатырова, таленавіты кампазітар, які працуе ў розных музычных жанрах, ён зрабіў значны ўклад у гісторыю беларускага музычнага мастацтва.


Нарадзіўся Картэс у горадзе Сан-Антоніо (Чылі). Ён быў чацвёртым дзіцем у сям'і чылійскага інжынера-тапографа А.Картэса і рускай эмігранткі Л.Шастакоўскай. Праз год пасля нараджэння хлопчыка бацькі развяліся, і маці пераехала ў сталіцу Аргенціны Буэнас-Айрэс да сваіх бацькоў. У сям'і Шастакоўскіх размаўлялі на рускай мове, беражліва захоўвалі традыцыі нацыянальнай культуры. Дзед Сяргея ўзначальваў Славянскі саюз, у які ўваходзілі эмігранты з Расіі, Украіны, Беларусі. Любоў да музыкі хлопчыку прывіла бабуля, у мінулым вядомая руская спявачка. Яна была і першай настаўніцай, якая давала ўнуку пачатковыя ўрокі ігры на фартэпіяна. Сяргей з ахвотай прымаў удзел у хатніх канцэртах, мог гадзінамі слухаць оперныя спектаклі, якія штотыднёва перадаваліся па аргенцінскаму радыё, спрабаваў пісаць уласныя творы. Даволі позна (у 12 гадоў) Картэс пачаў сур'ёзна займацца музыкай. Ён змяніў некалькі прыватных настаўнікаў і толькі будучы вучнем Якава Фішара - аднаго з буйнейшых аргенцінскіх кампазітараў - дабіўся значных поспехаў. Дзякуючы свайму знакамітаму настаўніку, Картэс ужо праз два гады вучобы самастойна выконваў Моцарта з аркестрам аргенцінскага радыё. У 1948 г. сям'я Шастакоўскіх вырашыла вярнуцца на радзіму, і толькі ў 1955 г. яна атрымала дазвол. Новым месцам жыхарства Шастакоўскіх быў названы Мінск. Так лёс навечна звязаў Сяргея Картэса з Беларуссю, дзе ён скончыў музычную школу, кансерваторыю, аспірантуру, дзе стаў сапраўдным кампазітарам.


Свой шлях у мастацтве ён пачаў у 60-ыя гады з вакальных твораў, у якіх праявілася такая важная якасць яго мастацкага метаду, як тэатральнасць. Цікавасць да тэатра абумовіла актыўную творчую дзейнасць Картэса ў сферы музыкі да драматычных спектакляў, тэлевізійных і мастацкіх фільмаў. У ліку лепшых работ, выкананых у розныя часы і для розных тэатраў рэспублікі, - музыка да спектакляў "Клоп" У.Маякоўскага (Беларускі дзяржаўны драматычны тэатр імя Я.Коласа), "Што той салдат, што гэты" Б.Брэхта, "Лесвіца славы" Э.Скрыба і "Раскіданае гняздо" Я.Купалы (Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Я.Купалы). З фільмаў, дзе гучыць музыка Картэса, вылучаюцца: "Сын старшыні", "Чорны замак Альшанскі", "Дажджы па ўсёй тэрыторыі", "Раскіданае гняздо", "Вазьму твой боль" (Дзяржаўная прэмія БССР, 1982). Багаты вопыт у галіне тэатральнай музыкі дазволіў Картэсу звярнуцца і да опернага жанру. У 1977 г. на сцэне Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета БССР адбылася прэм'ера першай яго оперы "Джардана Бруна". Захапленне творчасцю Б.Брэхта, абумовіла напісанне оперы "Матухна Кураж" па аднайменнай п'есе. У гэтым творы С.Картэс у садружнасці з лібрэтыстам У.Халіпам пашырыў рамкі эпічнага тэатра Брэхта. Яго твор узбагаціўся псіхалагізмам, разнастайнымі адценнямі вобразаў. Оперы ўласцівы сарказм, іронія, душэўная шчодрасць, сардэчная цеплыня. Трэцяя опера Картэса "Візіт дамы" па п'есе Ф.Дзюрэнмата чакала сваёй прэм'еры шэсць гадоў. Яна вылучаецца арыгінальным сюжэтам, дакладнай драматургіяй, навацыямі ў галіне музычнай мовы. Опера была пастаўлена ў 1995 г. на сцэне Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Сёння вельмі цяжка пералічыць усё створанае заслужаным дзеячам мастацтваў Рэспублікі Беларусь Сяргеем Альбертавічам Картэсам. Гэта араторыя "Памяці паэта" на вершы Я.Купалы, вакальна-сімфанічная паэма "Попел" на вершы Э.Межэлайціса, Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам "Капрычас", балет "Апошні Інка", буйныя творы для аркестра беларускіх народных інструментаў, мноства камерна-інструментальных твораў.


Сяргей Картэс - кампазітар, які пастаянна знаходзіцца ў цэнтры музычнага жыцця рэспублікі. Ён загадваў у розныя перыяды музычнай часткай Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра, Беларускага тэатра імя Я.Купалы, працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача, быў галоўным музычным рэдактарам "Беларусьфільма". З 1991 г. Картэс - дырэктар і мастацкі кіраўнік оперы Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. У 1996-2002 гг. дырэктар - мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы Беларусі. Дзякуючы Картэсу, пра беларускую оперу даведаліся ў Еўропе: трупа шмат разоў выязджала на гастролі ў Германію, Швейцарыю, Іспанію, выступала ў Ізраіле, Аргенціне.


Сяргей Альбертавіч Картэс - чалавек шырокай адукацыі, глыбокі знаўца літаратуры, паэзіі, тэатральнага мастацтва. У апошні час ён шмат працуе: піша музыку, ёсць у кампазітара і задумкі новага балета. Ён даволі часта бярэ ўдзел у міжнародных оперных фестывалях. Новае дзесяцігоддзе творчай дзейнасці Картэса адзначана пастаноўкай яго чацвёртай оперы "Юбілей" па аднайменнай п'есе А.Чэхава на сцэне швейцарскага горада Салатурн падчас міжнароднага опернага фестывалю ў 2000 годзе.



    Картэс Сяргей Альбертавіч // Бел. энцыкл. Мн., 1999. Т. 8. С. 106.
    Картэс Сяргей Альбертавіч // Тэатральная Беларусь: Энцыкл. Мн., 2002. Т. 1. С. 505-506.
    Картэс Сяргей Альбертавіч // Беларусь: Энцыкл. давед. Мн., 1995. С. 375.
    Картэс Сяргей Альбертавіч // 70 год беларускаму саюзу кампазітараў. Мн., 2003. С. 29.
    Мдзівані Т.Г. Картэс Сяргей Альбертавіч / Т.Г.Мдзівані, Р.І.Сергіенка // Мдзівані Т.Г. Кампазітары Беларусі / Т.Г.Мдзівані, Р.І.Сергіенка. Мн., 1997. С. 104-111.
    Галушка М. Новы візіт не старой дамы / Марына Галушка // Мастацтва. 1996. № 11. С. 38-42.
    Аладава Р. Пра лятаючага барса і шмат што іншае / Радаслава Аладава // Мастацтва. 1996. № 11. С. 43-45.
Новости

Дорогами подвига белорусского народа по фондам главной библиотеки страны

20 Май 2024

15 мая для 4-х разных групп старшеклассников ГУО «Средняя школа № 121 г. Минска имени М. Ф. Егорова» состоялись библиографические уроки «Брестская крепость-герой» и «Ресурсы Национальной библиотеки Беларуси о героическом прошлом белорусского народа» из цикла занятий «Постараемся же и мы быть достойными их Великой Победы», реализуемых Национальной библиотекой Беларуси к 80-летию Великой Победы совместно с управлениями по образованию г. Минска.

Новости Национальной библиотеки Беларуси

К 95-летию талантливого библиографа Зои Антоновны Седой

20 Май 2024

Зоя Антоновна родилась в г. Ново-Борисов Минской области в семье военнослужащего. К началу Великой Отечественной войны она окончила начальную школу и вместе с родителями эвакуировалась в село Оторма Земетчинского района Пензенской области.

Портреты: история библиотеки в лицах


Библиотекарям