ГлавнаяНовостиКнижные выставки
Выстаўка, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі І.Я. Навуменкі
Выставка, посвященная Международному году микрокредитования

Выстаўка, прысвечаная 75-годдзю беларускага пісьменніка Валянціна Тараса

Выстаўка, прысвечаная 75-годдзю беларускага пісьменніка Валянціна Тараса
Другие новости

С 9 па 18 лютага 2005 г. у аддзеле беларускай літаратуры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі праходзіць выстаўка, прысвечаная 75-годдзю беларускага пісьменніка Валянціна Яфімавіча Тараса. У экспазіцыі прадстаўлены зборнікі лірыкі і прозы, творы ў перакладзе аўтара, падборка матэрыялаў з перыядычнага друку.




Творчасць таленавітага паэта, празаіка, публіцыста, перакладчыка В.Тараса вядома шырокаму колу чытачоў. Піша пісьменнік на рускай і беларускай мове.

Паэтычным дэбютам В.Тараса стала публікацыя вершаў у альманаху "Советская Отчизна" ў 1949 г. Сёння Валянцін Яфімавіч - аўтар 6 зборнікаў вершаў і 6 кніг прозы, сотні публіцыстычных артыкулаў. Яго пяру належыць шэраг мастацкіх перакладаў. На рускую мову перакладзены раман Габрыэля Гарсія Маркеса "Восень патрыярха" (1978, разам з Карласам Шэрманам), кнігі В.Быкава, С.Гаўрусёва, С.Грахоўскага, А.Лойкі, У.Корбана, У.Нядзведскага, вершы Э.Агняцвет, П.Броўкі, Р.Барадуліна, А.Вярцінскага, М.Танка і іншых. Лепшыя пераклады беларускай паэзіі ўвайшлі ў зборнік "Запах мёда" (1986). Для Беларускага тэатра імя Я.Купалы на беларускую мову пераклаў п’есу Я.Шварца "Дракон".

В.Тарас вядомы як сцэнарыст. Ён аўтар сцэнарыяў некалькіх мультыплікацыйных фільмаў, дакументальных фільмаў пра Рыгора Барадуліна, Пімена Панчанку, Максіма Багдановіча, фільма-маналога "Пасля перамогі". У 1974 г. на Беларускім тэлебачанні пастаўлена яго п’еса "Не патушы свечку".

Некаторыя вершы Валянціна Яфімавіча загучалі як песні. Частка з іх увайшла ў рэпертуар ансамбля "Песняры".

Творы В.Тараса перакладзены на асецінскую, польскую, украінскую, французскую, чэшскую мовы.
Новости

Дорогами подвига белорусского народа по фондам главной библиотеки страны

20 Май 2024

15 мая для 4-х разных групп старшеклассников ГУО «Средняя школа № 121 г. Минска имени М. Ф. Егорова» состоялись библиографические уроки «Брестская крепость-герой» и «Ресурсы Национальной библиотеки Беларуси о героическом прошлом белорусского народа» из цикла занятий «Постараемся же и мы быть достойными их Великой Победы», реализуемых Национальной библиотекой Беларуси к 80-летию Великой Победы совместно с управлениями по образованию г. Минска.

Новости Национальной библиотеки Беларуси

К 95-летию талантливого библиографа Зои Антоновны Седой

20 Май 2024

Зоя Антоновна родилась в г. Ново-Борисов Минской области в семье военнослужащего. К началу Великой Отечественной войны она окончила начальную школу и вместе с родителями эвакуировалась в село Оторма Земетчинского района Пензенской области.

Портреты: история библиотеки в лицах


Библиотекарям