У Рэспубліцы Беларусь пачалося ўкараненне ISIL-кода – міжнароднага стандартнага ідэнтыфікатара для бібліятэк і іншых арганізацый, якія ствараюць рэсурсы і аказваюць інфармацыйныя паслугі. ISIL-код прадстаўлены ў стандарце ISO 15511 як інструмент інтэграцыі арганізацый у адзіную сусветную сістэму абмену інфармацыяй. ISIL-код прызначаны для ідэнтыфікацыі бібліятэк і арганізацый з мэтай спрашчэння доступу да іх запісаў, дакументаў і паслуг.
ISIL-код з’яўляецца ідэнтыфікатарам пераменнай даўжыні, разлічаным на 12 сімвалаў, такіх як арабскія лічбы (ад 0 да 9), літары лацінскага алфавіта і спецыяльныя знакі (касая рыса, злучок, двукроп’е). У цэлым ISIL-код складаецца з двух раздзеленых злучком кампанентаў: кода краіны, які абазначаецца спалучэннем дзвюх літар лацінскага алфавіта і ідэнтыфікатара бібліятэкі, прадстаўленага ў літарна-лічбавым выражэнні, напрыклад, BY-HM0001. У выпадках, калі ISIL-код напісаны, надрукаваны або візуальна прадстаўлены іншым спосабам, яму павінны папярэднічаць літары ISIL, аддзеленыя ад самога ідэнтыфікатара прабелам: ISIL BY-HM0001.
Выкарыстанне ISIL-кода дае магчымасць:
ISIL-код можа быць прысвоены любой бібліятэцы або арганізацыі, якая далучана або хоча ўвайсці ў міжнародную бібліятэчную сістэму абмену інфармацыяй або міжнародны кнігагандаль. Прысвоены ISIL-код будзе забяспечваць ідэнтыфікацыю арганізацыі на працягу ўсяго яе існавання.
У міжнародным маштабе рэгістрацыяй і падтрымкай ISIL займаецца агенцтва Danish Agency for Libraries and Media. Яго роля заключаецца ў прапагандзе і кантролі выкарыстання ISIL-кодаў, інфармацыйным забеспячэнні нацыянальных агенцтваў па рэгістрацыі і падтрымцы ISIL-кодаў. У Рэспубліцы Беларусь прысваенне і адміністраванне ISIL-кода ажыццяўляецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, якая ў снежні 2009 года была зарэгістравана ў якасці Нацыянальнага агенцтва ISIL-кодаў Беларусі.