Два ўтульныя кафэ гатовы прыняць наведвальнікаў: чытачоў, супрацоўнікаў і гасцей Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Кафэ размяшчаюцца на 1-м і 2-м паверхах будынка бібліятэкі. Прыемны дызайн, сучасная мэбля, тэлевізар забяспечваюць камфортныя ўмовы для ежы і адпачынку. У кафэ можна набыць шырокі асартымент разнастайных прадуктаў.
Для наведвальнікаў агляднай пляцоўкі працуе кафейны бар “Graf cafe” (22-гі паверх), які прапануе не толькі напоі і сокі, але і кандытарскія вырабы, закускі, а таксама гарачыя стравы. У зале ёсць тэлевізар з плазменным экранам дыяганаллю 105 см. Прадастаўляецца магчымасць заказаць столікі або ўсю залу для правядзення карпаратыўных і сямейных святаў. Зручнае размяшчэнне бара дазваляе ў час адпачынку любавацца панарамай сталіцы і яе наваколля.
Ва ўсіх кафэ бібліятэкі ёсць бясплатны доступ да інтэрнэту Wi-Fi.
Для зарэгістраваных чытачоў бібліятэкі бар прапануе пастаянную скідку на 5 %,
для супрацоўнікаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь – 10 %,
для супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – 25 %.