Даведайцеся пра шматвяковыя традыцыі беларускага кнігадрукавання ў кантэксце сусветнай гісторыі кнігі.
Азнаёмцеся з лепшымі ўзорамі друкарскай справы, выдадзенымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.
У выставачнай зале (288 кв. м) дэманструюцца звыш 300 унікальных кніжных помнікаў: рукапісныя кнігі і старадрукі, рэдкія выданні XV–XXI стагоддзяў.
Сярод экспанатаў знаходзіцца жамчужына калекцыі – кнігі Бібліі (1517–1519) беларускага першадрукара Францыска Скарыны.
Сучаснае музейнае абсталяванне, неабходны экспанатам мікраклімат, рарытэтныя выданні розных часоў ствараюць захапляльную атмасферу падарожжа ў свет кніг.
У музеі вы таксама знойдзеце шмат цікавага пра гісторыю галоўнай бібліятэкі краіны.
Пастаянныя экспазіцыі |
|
![]() |
Экспазіцыя знаёміць з развіццём беларускага кнігадрукавання ў кантэксце сусветнай гісторыі кнігі, асаблівасцямі беларускай, еўрапейскай і ўсходняй кніжнай культуры. |
![]() |
Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Вехі гісторыі
Выстаўка змяшчае шэраг арыгінальных матэрыялаў з фондаў бібліятэкі (копіі архіўных дакументаў, бібліяграфічныя выданні, рукапісы), якія дазваляюць прасачыць багатую гісторыю станаўлення і развіцця галоўнай бібліятэкі краіны. |
![]() |
2 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень дзіцячай кнігі, прымеркаваны да дня нараджэння вялікага дацкага пісьменніка і казачніка Ханса Крысціяна Андэрсана (1805–1875). Музей кнігі запрашае на сустрэчу з любімымі героямі легендарных твораў для дзяцей. Экспазіцыя адлюстроўвае гісторыю развіцця сусветнай і беларускай дзіцячай мастацкай кнігі на працягу некалькіх стагоддзяў. Многія з экспануемых экзэмпляраў дэманструюцца шырокай аўдыторыі ўпершыню. |
![]() |
Экскурсія для дзяцей "Падарожжа ў краіну кніжных скарбаў" Экскурсія ў захапляльнай форме знаёміць юных наведвальнікаў 10–12 гадоў з гісторыяй кнігі: першымі пісьмовымі матэрыяламі, узнікненнем і традыцыйным афармленнем рукапіснай кнігі, з вынаходніцтвам кнігадрукавання і рознымі спосабамі афармлення друкаваных кніг. |
Аўторак, серада, пятніца: 10.30–19.00.
Чацвер, субота, нядзеля: 10.00–18.00.
Панядзелак – выхадны дзень.
У летні перыяд (з 1 чэрвеня па 31 жніўня):
Аўторак, серада, пятніца: 10.30–19.00.
Панядзелак, чацвер, субота: 10.00–18.00.
Нядзеля – выхадны дзень.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 85 (навукова-даследчы аддзел кнігазнаўства).
У музеі кнігі з 10.00 да 17.00 праводзяцца штодзённыя экскурсіі на платнай аснове.
Запіс на экскурсію папярэдні па тэл.: (8 017) 293 27 22.