ГалоўнаяЧытачуУ дапамогу даследчыку

У дапамогу даследчыку

Прапануем шырокі спектр інфармацыйных, бібліяграфічных, сэрвісных і іншых паслуг (у тым ліку віртуальных) для напісання навуковай працы – курсавой, дыпломнай, магістарскай, кандыдацкай, доктарскай.

Як падабраць літаратуру па тэме даследавання:

  • скарыстайцеся інтэграваным пошукам па інфармацыйных рэсурсах бібліятэкі ў электронным каталогу;
  • ажыццявіце пошук самастойна ў бібліятэцы – па каталогах, картатэках і базах даных, пры неабходнасці звярнуўшыся па дапамогу да дзяжурных бібліятэкараў у кансультацыйных пунктах на 1-м і 2-м паверхах атрыума і чытальных залах;
  • скарыстайцеся доступам да электронных бібліятэк дысертацый на розных мовах у чытальнай зале дысертацый і чытальнай зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання;
  • задайце пытанне ў віртуальныя даведачныя службы “Спытай бібліятэкара”, КАРУНБ (Карпарацыя ўніверсальных навуковых бібліятэк), ВЦПІ (Віртуальны цэнтр прававой інфармацыі) (бясплатна прадастаўляецца спіс да 10 крыніц);
  • пры неабходнасці звярніцеся да платнай паслугі падбору літаратуры па тэме: анлайн або ў бібліятэцы (чытальная зала аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання, пам. 257). Колькасць прымаемых заказаў абмежавана.

Як удакладніць наяўнасць выдання ў фондзе бібліятэкі:

  • з дапамогай электроннага каталога;
  • у чаце на партале бібліятэкі (па буднях з 10 да 17 гадзін)
  • у пункце інфармавання ў бібліятэкара-кансультанта па тэлефоне (8 017) 368 37 37;
  • самастойна ў бібліятэцы або ў дзяжурнага бібліёграфа ў зале каталогаў і картатэк (2-гі паверх, атрыум), тэлефон: (8 017) 293 28 56;
  • задайце пытанне ў віртуальную даведачную службу “Спытай бібліятэкара”.

Як удакладніць бібліяграфічныя звесткі пра выданні для спісу літаратуры:

  • удакладніце звесткі самастойна праз пошукавы апарат бібліятэкі (гл. вышэй);
  • скарыстайцеся платнай паслугай па дапрацоўцы бібліяграфічнага спісу: анлайн або ў чытальнай зале аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (2-гі паверх, пам. 257, тэл .: (8 017) 293 27 38).

Для арганізаваных груп праводзяцца бясплатныя практычныя заняткі па пошуку інфармацыі ў Школе даследчыка, штомесяц праходзяць заняткі па афармленні бібліяграфічных спісаў да навуковай працы.

Калі ў бібліятэцы няма патрэбнага выдання, звяртайцеся ў аддзел міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў. Тэлефоны: (8 017) 293 27 14, (8 017) 293 29 14; e-mail: mba@nlb.by.

Для аддаленага атрымання электронных копій артыкулаў або асобных фрагментаў дакументаў з нашых фондаў і баз даных скарыстайцеся платным віртуальным сэрвісам – службай электроннай дастаўкі дакументаў.

У чытальных залах на бясплатнай аснове ёсць магчымасць загрузкі на партатыўнае ўстройства карыстальніка поўнага тэксту англамоўных электронных кніг з базы даных eBook Collection (EBSCOhost). Тэлефон: (8 017) 293 27 34.

Для афармлення выходных звестак вашай друкаванай прадукцыі бібліятэка аказвае паслугу па прысваенні індэксаў УДК, ББК, рубрык ДРНТІ і аўтарскага знака, у тым ліку аддалена.

У зале дысертацый або аддалена можна праверыць тэкст сваёй навуковай працы на наяўнасць запазычанняў. Заказчыку прадастаўляецца аўтаматычна сфармаваная інфармацыйная справаздача (без экспертнай ацэнкі). Тэлефоны: (8 017) 293 28 64, (8 017) 293 27 02.

Анлайн-сэрвіс для фізічных/юрыдычных асоб “Вызначэнне публікацыйнай актыўнасці аўтара / арганізацыі” прадастаўляе інфармацыю аб публікацыях аўтара / арганізацыі на платформе баз даных навуковага цытавання (Web of Science, РІНЦ) і іх запатрабаванасці ў навуковым асяроддзі (цытаванні). Тэлефон: (8 017) 293 27 23, e-mail: sci@nlb.by.

Паслугі па пераплёце і ламініраванні дакументаў, дыпломаў і дысертацый выконваюцца ў пункце капіявання ў цэнтральным вестыбюлі бібліятэкі. Тэлефоны: (8 017) 293 28 50, (8 017) 266 37 37.

Перадача аўтарэферата/дысертацыі ў фонд бібліятэкі

У адпаведнасці з п. 43 Палажэння аб прысуджэнні вучоных ступеней і прысваенні вучоных званняў у Рэспубліцы Беларусь не пазней чым за месяц да абароны дысертацыі ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі накіроўваецца аўтарэферат дысертацыі на папяровым і электронным носьбітах.

Як перадаць электронную копію аўтарэферата:

  • адправіць копію на CD- або DVD-дыску поштай на адрас:
    Нацыянальная бібліятэка Беларусі,
    220114, г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 116,
    аддзел фарміравання электроннай бібліятэкі;
  • накіраваць файл па электроннай пошце: press@nlb.by або press.nlb.by@gmail.com;
  • перадаць на здымным носьбіце ў аддзел фарміравання электроннай бібліятэкі. Графік работы аддзела: пн. – чц.: 08.30–17.30, пт.: 08.30–16.15 (абед 13.00–13.45). Сб., нядз. – выхадныя дні. Тэлефон: (8 017) 293 25 86.

У адпаведнасці з п. 47 вышэйназванага Палажэння пасля прыняцця саветам ВАКа станоўчага рашэння электронная копія дысертацыі ў 10-дзённы тэрмін накіроўваецца ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Копія дысертацыі прадастаўляецца адным файлам у фармаце pdf на аптычным носьбіце (CD-R, RW або DVD-R, RW дыскі + канверт для дыска) у аддзел фарміравання электроннай бібліятэкі. Для выдачы даведкі ў ВАК неабходны пашпартныя даныя і кантакты суіскальніка. Тэлефон: (8 017) 293 25 86.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты