ГалоўнаяПаслугiДадатковыя паслугіРэкламныя паслугі

Рэклама на будынку НББ

Прапануем размяшчэнне рэкламнай інфармацыі на ўнікальным носьбіце, сімвале нашай краіны, будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Колеравыя эфекты, анімацыя, дынамічная падсветка, памеры канструкцыі надаюць рэкламнаму вобразу моц і ўнушальнасць.

reklama_nest.jpg  

Нашы перавагі:

  • даступныя тарыфы сярод усіх відаў вонкавай рэкламы;
  • адзін з самых вялікіх рэкламных носьбітаў у краіне – 1 485 кв. м плошчы, вышыня бягучага сімвала 9 м, даўжыня 165 м;
  • шырокі ахоп аўдыторыі – рэклама звернута да велізарных патокаў людзей цэнтральнай магістралі горада (вадзіцеляў, пасажыраў, пешаходаў);
  • высокая ўвага спажыўцоў – дынамічная рэклама ў шмат разоў эфектыўней за статычную, яе вылучае добрая бачнасць працяглы час і з дальняй адлегласці.

На будынку бібліятэкі магчыма размяшчэнне двух відаў рэкламнай інфармацыі: графічнага малюнка і тэкставай інфармацыі.

Інфармацыю неабходна адаптаваць пад светлавое табло, г.зн. распрацаваць графічны малюнак для размяшчэння менавіта на нашым рэкламным носьбіце. Кошт распрацоўкі, а таксама размяшчэння графічнага малюнка і тэкставай інфармацыі пазначаны ў Прэйскуранце платных паслуг, якія аказвае Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Час трансляцыі рэкламы залежыць ад графіка ўключэння і адключэння вонкавага асвятлення горада.

Рэклама на будынку бібліятэкі – не толькі сапраўдная падзея, але і важны складнік поспеху любога прадпрыемства.

Рэкламная служба Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі:
тэл. (8 017) 293 27 65, 293 28 25, 293 28 45,
тэл./факс: (8 017) 293 25 81,
е-mail: reklama@nlb.by

Бібліятэкарам