Ламініраванне – гэта захаванне дакументаў ад уздзеяння часу і навакольнага асяроддзя. Пакрыццё плёнкай надзейна забяспечыць даўгавечнасць і цэласць паліграфічнай прадукцыі.
Выконваецца ламініраванне пропускаў, бэйджаў, пасведчанняў, візітак, лістовак і іншых дакументаў. Выкарыстоўваецца плёнка фармату А3 і меншая.
Паслуга аказваецца ў пункце капіравання, які знаходзіцца ў цэнтральным вестыбюлі бібліятэкі.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 25 78, (8 017) 368 37 37.