Па суботах і нядзелях (2 і 3, 16 і 17, 23 і 24, 30 снежня і г.д.) аглядная пляцоўка працуе з 11.00 да 23.00, у астатнія дні – з 12.00 да 23.00 (апошні пад'ём – у 22.30).
Адкрытая і закрытая аглядныя пляцоўкі размешчаны ў верхняй частцы вышыннага фондасховішча бібліятэкі (уваход з адваротнага боку будынка).
![]() |
Наведвальнікі трапляюць на аглядную пляцоўку на панарамным ліфце фінскай фірмы “KONE”, які мае празрыстую шкляную прызматычную сценку, што дазваляе перажыць адчуванне палёту. |
![]() |
Выгаднае ландшафтнае размяшчэнне бібліятэкі робіць аглядную пляцоўку прывабным турыстычным аб’ектам. Цудоўныя віды сталіцы і яе наваколля, што адкрываюцца з вышыні 73 метраў, уражваюць у любы час года. |
![]() |
Закрытая аглядная пляцоўка знаходзіцца на 22-м паверсе і ўяўляе сабой залу ў выглядзе шматгранніка. |
|
Тут размешчана галерэя "Панарама", дзе дзейнічае зменная выстаўка карцін і праводзяцца спецыяльна арганізаваныя мерапрыемствы (урачыстыя цырымоніі, прэзентацыі, дзелавыя сустрэчы). |
![]() |
Наведвальнікі змогуць не толькі зірнуць на сталіцу з вышыні птушынага палёту, але і віртуальна азнаёміцца са славутасцямі Мінска з дапамогай праекта “Віртуальны тур”, распрацаванага напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў. |
![]() |
Кафейны бар “Graf Cafe” (22-гі паверх) з утульным інтэр’ерам прапануе гасцям духмяныя гарбаты і каву, дэсерты, гарачыя стравы і закускі, а таксама шырокі асартымент напояў. На памяць аб наведванні можна набыць сувенірную прадукцыю. Від з акна, які зачароўвае, прыемная атмасфера пад мелодыі ў стылі Chillout & Lounge будуць дарэчы як для сямейнага адпачынку, рамантычных сустрэч, так і для дзелавых перамоў. Зручнае размяшчэнне бара дазваляе падчас адпачынку любавацца панарамай сталіцы і яе наваколля на вышыні звыш 70 метраў. Для зарэгістраваных чытачоў бібліятэкі бар прапануе пастаянную скідку на 5 %, для супрацоўнікаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь – 10 %, для супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – 25 %. |
![]() |
Прадастаўляецца магчымасць замовіць столікі або ўсю залу для правядзення карпаратыўных і сямейных святаў, а таксама рэгістрацыі шлюбаў. Да паслуг наведвальнікаў – стравы любой складанасці прыгатавання, добразычлівы персанал і нязмушаная атмасфера свята. |
![]() ![]() |
Рэжым работы:
Панядзелак – пятніца: 12.00–23.00 (апошні пад'ём – у 22.30).
Рэжым працы касы адпавядае рэжыму працы агляднай пляцоўкі Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 29 66, 293 29 53. Дадатковую інфармацыю па агляднай пляцоўцы можна атрымаць у нашых акаўнтах на Instagram і Facebook. |